ПЕРШАМАЙЦЫ ПАДРЫХТАВАЛІСЯ

На мехдвор АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ” мы прыехалі ў панядзелак зранку. Паветра было напоўнена свежымі пахамі ранняй вясны, а сакавіцкае сонца спяшалася найхутчэй растапіць выпаўшы ў ноч з суботы на нядзелю сняжок. Сонечныя “зайчыкі” гулялі і па чысцюткіх, нядаўна пафарбаваных трактарных кабінах. А вось і тыя, хто ўсю зіму “няньчыў” тэхніку, рыхтаваў яе да сяўбы — механізатары, слесары.

ПЕРШАМАЙЦЫ ПАДРЫХТАВАЛІСЯ

На мехдвор АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ” мы прыехалі ў панядзелак зранку. Паветра было напоўнена свежымі пахамі ранняй вясны, а сакавіцкае сонца спяшалася найхутчэй растапіць выпаўшы ў ноч з суботы на нядзелю сняжок. Сонечныя “зайчыкі” гулялі і па чысцюткіх, нядаўна пафарбаваных трактарных кабінах. А вось і тыя, хто ўсю зіму “няньчыў” тэхніку, рыхтаваў яе да сяўбы — механізатары, слесары.

— Ну што, хлопцы, выспаліся за зіму, адпачылі? — жартую я.

— Дзе там! З нашым інжынерам не надта адпачнеш, — гэтак жа жартоўна адгукаецца нехта з купкі працаўнікоў. — А калі сур’езна, то мы і самі выдатна разумеем, што ад таго, як падрыхтуем тэхніку, у вялікай ступені залежыць увесь ход веснавой сяўбы, а значыць, і памер нашага заробку.

Галоўны інжынер сельгаспрадпрыемства Анатолій Пятровіч Бараніхін, які, па словах механізатараў, строга і з усёй адказнасцю адносіцца да зімніх рамонтных работ, у размове з карэспандэнтамі сваіх хлопцаў хваліць. І ёсць за што. Па стану на 21 сакавіка гатоўнасць тэхнікі да сяўбы складае больш за дзевяноста працэнтаў. Як асабліва старанных, галоўны інжынер адзначае механізатараў Яўгена Пятровіча Лютарэвіча і Андрэя Аляксандравіча Асеева. Замацаваная за імі тэхніка — трактары МаАЗ-49011 і МТЗ-3022 — ва ўзорным стане. Праз некалькі дзен у “Першамайскім” адбудзецца дзяржтэхагляд, і трактарысты чакаюць інспектара са спакойнымі сэрцамі.

А.П.Бараніхін таксама расказаў, што ў гаспадарцы маецца шэсць энерганасычаных трактараў: два МТЗ-3022 і чатыры МаАЗ-49011. ААТ “Першамайскі”, бадай, адзінае ў раёне прадпрыемства, дзе эксплуатуюць МаАЗы. Гэты магілёўскі трактар уяўляе з сябе цяглавую машыну, прызначаную для выканання энергаёмкіх сельгасработ агульнага прызначэння ў складзе шыроказахватных і камбінаваных агрэгатаў. Аналагі знакамітага “кіраўца”, тыя чатыры адзінкі, што маюцца ў гаспадарцы, ужо далёка не новыя. Але старанны догляд дазваляе выкарыстоўваць усе магчымасці гэтай тэхнікі.

У гэтым годзе, паведаміў галоўны інжынер, гаспадарка набывае цэлую лінейку тэхнікі, прызначанай для вырошчвання бульбы. Ужо паступілі саджалка, перасоўны пункт сарціроўкі, два акучнікі-грэбнеўтваральнікі.У хуткім часе прыбудзе бульбаўборачны камбайн. Набылі і добрае насенне бульбы. У сувязі з гэтым, з будучуга года плануюць значана пашырыць пасевы “другога хлеба”.

Гаспадарка амаль поўнасцю забяспечана мінеральнымі ўгнаеннямі. Калійнымі і фосфарнымі — на 100 працэнтаў, азотнымі — на 84. Закупілі і два новыя раскідвальнікі для ўгнаенняў. Маецца насенне высокіх кандыцый, забяспечана укамплектаванасць кваліфікаванымі механізатарскім кадрамі.

У “Першамайскім” гэтай вясной плануюць пасеяць 150 гектараў ячменю, 50 гектараў пшаніцы, 120 гектараў зернебабовых, 30 гектараў аддадзена пад авёс, 450 гектараў — пад кукурузу. Не больш двух тыдняў адводзяць сабе на сяўбу першамайцы. І з нецярпеннем чакаюць моманта, калі можна будзе выходзіць у поле.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

На здымку: Я.П.Лютарэвіч, А.А.Асееў.

Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.

Информацию читайте в номере 63 – 64  от 23.03.2011 г.