РАЗАМ – СПРАВІМСЯ

У СВК “Пліскі” плошча, адведзеная ў гэтым годзе пад агародніну, параўнальна невялікая — 10 гектараў. Палова — 5 гектараў — пад сталовымі буракамі, на трох гектарах вырошчвалі моркву, на двух — капусту. Акрамя таго, на дваццаці гектарах наліваліся сокамі кармавыя буракі.

Па словах галоўнага агранома гаспадаркі Васілія Іванавіча Сацюка, тэмпы ўборкі вышэйназваных культур у гаспадарцы цалкам прымальныя. Так, па стану на ранак 29 кастрычніка гаспадарка магла пахваліцца стопрацэнтнай уборкай сталовых буракоў. Морква была прыбрана з аднаго гектара, а качаны, пакуль што, яшчэ чакалі клапатлівых рук старанных працаўнікоў. Кармавыя буракі выкапаны ўсе. Праўда, частку з іх яшчэ неабходна падабраць і перавезці ў сховішчы.

Уборка агародніны — працэс вельмі працаёмкі. Таму без старонняй дапамогі не абыйсціся. Добрыя сувязі ў “Пліскім” наладжаны з рознымі арганізацыямі і прадпрыемствамі горада Жодзіна. Што і пацвердзілася, калі мы пабывалі на полі паблізу вёскі Палявая. Тут некалькі дзясяткаў чалавек — працаўнікоў ААТ “Кавальскі завод цяжкіх штамповак” і ААТ “Світанак” — дапамагалі сельгаспрадпыемству, падбіралі і грузілі на аўтамашыны  кармавыя буракі.

— Хіба сваёй работы мала? — жартоўна пытаемся ў інжынера па ахове навакольнага асяроддзя ААТ “КЗТШ” Алены Юр’еўны Кавалевіч.

— Работы на прадпрыемстве хапае. Але ніколі “КЗТШ” не адмаўляе падшэфным сельгасарганізацыям у дапамозе. І кіраўніцтва, і звычайныя працаўнікі разумеюць неабходнасць такой працы, — адказвае Алена Юр’еўна, — разам усё спорна ладзіцца.

— Да таго ж, — падхоплівае брыгадзір СВК “Пліскі” Алена Мікалаеўна Капінус, — тыя ж буракі, якія сёння прыбіраем, пойдуць на корм жывёле. Уласныя кармы — таннейшая вытворчасць прадукцыі. А значыць, хоць і апасродкавана, але ўсё ж такі сёння, усе мы разам не даём павысіць кошт малака ды мяса на паліцах магазінаў. А туды ж усе ходзяць, усе купляюць.

Сапраўды, маюць рацыю і Алена Юр’еўна, і Алена Мікалаеўна. Добра, што і простыя людзі разумеюць неабходнасць падставіць плячо сельгаспрадпрыемствам у пару ўборкі агародніны.

Між тым, на ПСУП “Азярыцкі-Агра” па стану на 29 кастрычніка яшчэ заставалася непрыбранай капуста на плошчы 43 гектары, у РСУП “Пятровічы” качаны трэба ссякаць яшчэ з дзевяці гектараў.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

На здымку: А.Ю.Кавалевіч, А.М.Капінус.

Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.