ЗАБЕГ ДЗЕДАЎ МАРОЗАЎ 

Традыцыйны
забег Дзедаў Марозаў адбыўся падчас навагодніх святаў у Зялёным
Бары. Галоўная мэта забега – папулярызацыя
здаровага ладу жыцця і культурных традыцый сярод моладзі.

 

ЗАБЕГ ДЗЕДАЎ МАРОЗАЎ 

 

Традыцыйны забег Дзедаў Марозаў адбыўся падчас навагодніх святаў у Зялёным Бары. Галоўная мэта забега – папулярызацыя здаровага ладу жыцця і культурных традыцый сярод моладзі.

У забаўляльнай і аптымістычнай акцыі прынялі ўдзел самыя творчыя і актыўныя жыхары пасёлка. Яны не только прадэманстравалі свае здольнасці хутка бегаць, але і здзяйснялі цуды – віншавалі жыхароў Зялёнага Бора са святамі, дорачы ўсім добры настрой і радасныя пачуцці.

Удзельнікі забега, юныя жыхары пасёлка з атрыбутыкай адзення Дзеда Мароза, пасля заканчэнная акцыі падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Аляксандр, бацька аднаго з удзельнікаў свята:

– Мы з сынам удзельнічаем у навагоднім свяце трэці раз. У выніку – маса станоўчых эмоцый, ды свята для нашых дзяцей.

Аляксандра, гандляр:

– Вельмі вясёлае свята адбылося. І мы – гандляры, і нашы пакупнікі адчуваем святочны настрой. А калі два дзясяткі маленькіх Дзядоў Марозаў жадаюць здароў’я ды шчасця ў новым годзе – гэта надае аптымізму і надзеі ў лепшае будучае.

Дар’я, удзельніца свята:

– Сёння мы павіншавалі са святам шмат людзей, ды атрымалі ў падарунак шмат ласункаў. Я распавяду аб гэтым сваім сябрам. Мяркую, што ў наступным годзе нас будзе значна больш.

Пасля заканчэння забегу ўсе яго ўдзельнікі разам з гасцямі частаваліся гарачай гарбатаю з прысмакамі на ганку сельскага Дома культуры. А галоўным госцем на гэтым свяце было сонейка, якое шчодра адарыла сваім ззяннем яго ўдзельнікаў.

Валерый ГУСЕЎ, загадчык Зялёнаборскага СДК.

На здымку: свята ў Зяленым Бары.

Фото аўтара

Информацию читайте в номере 3 – 6 от 10.01.2015 г.