КАРАЛАВЫ  ЮБІЛЕЙ “ПАСАГУ”Летась святкаваў свой 65-гадовы юбілей пасёлак Зялёны Бор, што
знаходзіцца ў маляўнічым кутку Смалявіччыны. А ў гэтым годзе споўнілася роўна
35 год, як народны ансамбль песні «Пасаг”
Зеленаборскага Дома культуры ўпершыню выступіў на сцэне ды здабыў першых
прыхільнікаў. У той час гэта быў жаночы вакальны гурт прафсаюзнага клуба
торфапрадпрыемства «Смалявіцкае”. Стварыла калектыў Людміла Кляніцкая –
тагачасная загадчыца клуба. Падчас актыўнай творчай дзейнасці гурт шмат
гастраляваў, быў удзельнікам абласных фестываляў народнай творчасці «Пеўчае
поле” і «Напеў зямлі маёй”, з’яўляўся пераможцам Рэспубліканскага конкурсу
мастацкай самадзейнасці галіновага прафсаюзу, мае Ганаровые граматы ЦК КПСС, ЦК
ВЛКСМ ды ВЦСПС. Больш за 60 самадзейных артыстаў у розныя гады існавання
прадстаўлялі калектыў на мясцовай, раённай, абласной ды рэспубліканскай сцэнах.
А ў 1997 годзе ён атрымаў ганаровае найменне «народны аматарскі калектыў”, якое
годна носіць да гэтага часу.

Пасля сыходу на заслужаны адпачынак нязменнага кіраўніка, здавалася
б, калектыў мог спыніць сваю дзейнасць. Але ў пасёлак быў накіраваны малады
спецыяліст – выпускнік Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў – Раман
Мамчанка, які ўдыхнуў у «Пасаг” другое жыццё.
З цягам часу ў маладога чалавека з’явілася новае месца працы, пасля чаго
«баявы сцяг” калектыву падхапіў і старана панёс дырэктар Зеленаборскага Дома
культуры Валерый Гусеў, які і наладзіў святочную вечарыну, прысвечаную юбілею.

Усе былыя ўдзельнікі калетыву атрымалі запрашэнні на канцэрт, а
жыхароў пасёлка заклікала цудоўная афіша.

У глядзельнай зале Дома культуры не было вольных месцаў. Сярод
гледачоў вітаў радасны, усхваляваны настрой. З віншаваннямі прыехалі госці:
намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі
Смалявіцкага райвыканкама Вікторыя Колісава ды дырэктар раённага
арганізацыйна-метадычнага цэнтра народнай творчасці Уладзімір Гаўрыкаў. Яны
ўручылі калектыву грашовы сертыфікат і выказалі падзяку за творчую працу.

Калектыў выканаў шмат песень, пераважна – беларускіх народных (на
здымку). А ўдзельніца калектыву Аліна Нахамчык, якая шмат год з поспехам
выступае ў жанры эстраднай мініяцюры, прадэкламавала новую байку.

Музычныя віншаванні атрымалі «Пасаг” і ўсе гледачы ад нашай зямлячкі
Аксаны Лушчык, а таксама ад гасцей з Крайскага СДК Лагойскага раёна — Алены
Матэцкай і Аляксандра Пракаценя. Сваімі ўспамінамі аб пачатку дзейнасці ансамбля падзялілася першы акампаніятар
Таццяна Іванаўна Сушкевіч. Усе існыя ўдзельнікі калектыву атрымалі віншаванні,
кветкі і падарункі ад прафсаюзных камітэтаў і адміністрацый устаноў ды
прадпрыемстваў, дзе працуюць: Надзея Масанава – ад Смалявіцкага аддзялення КУП
«Белпошта”, Святлана Хрыпач – ад Смалявіцкага райспажыўтаварыства, Наста
Іванілава – ад КУП «Смалявіцкая ЖКГ”,
Аліна Нахамчык – ад «Зеленаборскага НПК дзіцячы садок – сярэдняя
школа”, Алег Надольскі ды Вадзім
Гарбачоў – ад ААТ «Зеленаборскае”, Антаніна Сілкіна – ад раённага Савета
ветэранаў. Кіраўнік калектыву выказаў шчырую падзяку за такую адзнаку і
падтрымку аматараў песні.

Шмат апладысментаў пачулі ў той дзень самадзейныя артысты. Доўга не
змаўкалі яны і пасля апошняй песні, прымусіўшы «Пасаг” спяваць «на біс” перад
узняўшыміся са сваіх месцаў гледачамі. Усе ўдзельнікі вечарыны атрымалі выдатны зарад бадзёрасці і
аптымізму, а юбіляры — асалоду ды
натхненне на будучыню.

Калектыў народнага ансамбля песні «Пасаг” выказвае ўдзячнасць
Леаніду Красінскаму, Ігару Берасневічу, Ганне Гусевай ды Уладзіміру Гайдуку за
дапамогу ў правядзенні свята.

 

Т. АНОП.

Фота аўтара.

Информацию читайте в номере 137 – 138 от 17.06.2015
г.

КАРАЛАВЫ  ЮБІЛЕЙ “ПАСАГУ”

Летась святкаваў свой 65-гадовы юбілей пасёлак Зялёны Бор, што знаходзіцца ў маляўнічым кутку Смалявіччыны. А ў гэтым годзе споўнілася роўна 35 год, як народны ансамбль песні «Пасаг” Зеленаборскага Дома культуры ўпершыню выступіў на сцэне ды здабыў першых прыхільнікаў. У той час гэта быў жаночы вакальны гурт прафсаюзнага клуба торфапрадпрыемства «Смалявіцкае”. Стварыла калектыў Людміла Кляніцкая – тагачасная загадчыца клуба. Падчас актыўнай творчай дзейнасці гурт шмат гастраляваў, быў удзельнікам абласных фестываляў народнай творчасці «Пеўчае поле” і «Напеў зямлі маёй”, з’яўляўся пераможцам Рэспубліканскага конкурсу мастацкай самадзейнасці галіновага прафсаюзу, мае Ганаровые граматы ЦК КПСС, ЦК ВЛКСМ ды ВЦСПС. Больш за 60 самадзейных артыстаў у розныя гады існавання прадстаўлялі калектыў на мясцовай, раённай, абласной ды рэспубліканскай сцэнах. А ў 1997 годзе ён атрымаў ганаровае найменне «народны аматарскі калектыў”, якое годна носіць да гэтага часу.

Пасля сыходу на заслужаны адпачынак нязменнага кіраўніка, здавалася б, калектыў мог спыніць сваю дзейнасць. Але ў пасёлак быў накіраваны малады спецыяліст – выпускнік Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў – Раман Мамчанка, які ўдыхнуў у «Пасаг” другое жыццё. З цягам часу ў маладога чалавека з’явілася новае месца працы, пасля чаго «баявы сцяг” калектыву падхапіў і старана панёс дырэктар Зеленаборскага Дома культуры Валерый Гусеў, які і наладзіў святочную вечарыну, прысвечаную юбілею.

Усе былыя ўдзельнікі калетыву атрымалі запрашэнні на канцэрт, а жыхароў пасёлка заклікала цудоўная афіша.

У глядзельнай зале Дома культуры не было вольных месцаў. Сярод гледачоў вітаў радасны, усхваляваны настрой. З віншаваннямі прыехалі госці: намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смалявіцкага райвыканкама Вікторыя Колісава ды дырэктар раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра народнай творчасці Уладзімір Гаўрыкаў. Яны ўручылі калектыву грашовы сертыфікат і выказалі падзяку за творчую працу.

Калектыў выканаў шмат песень, пераважна – беларускіх народных (на здымку). А ўдзельніца калектыву Аліна Нахамчык, якая шмат год з поспехам выступае ў жанры эстраднай мініяцюры, прадэкламавала новую байку.

Музычныя віншаванні атрымалі «Пасаг” і ўсе гледачы ад нашай зямлячкі Аксаны Лушчык, а таксама ад гасцей з Крайскага СДК Лагойскага раёна — Алены Матэцкай і Аляксандра Пракаценя. Сваімі ўспамінамі аб пачатку дзейнасці ансамбля падзялілася першы акампаніятар Таццяна Іванаўна Сушкевіч. Усе існыя ўдзельнікі калектыву атрымалі віншаванні, кветкі і падарункі ад прафсаюзных камітэтаў і адміністрацый устаноў ды прадпрыемстваў, дзе працуюць: Надзея Масанава – ад Смалявіцкага аддзялення КУП «Белпошта”, Святлана Хрыпач – ад Смалявіцкага райспажыўтаварыства, Наста Іванілава – ад КУП «Смалявіцкая ЖКГ”, Аліна Нахамчык – ад «Зеленаборскага НПК дзіцячы садок – сярэдняя школа”, Алег Надольскі ды Вадзім Гарбачоў – ад ААТ «Зеленаборскае”, Антаніна Сілкіна – ад раённага Савета ветэранаў. Кіраўнік калектыву выказаў шчырую падзяку за такую адзнаку і падтрымку аматараў песні.

Шмат апладысментаў пачулі ў той дзень самадзейныя артысты. Доўга не змаўкалі яны і пасля апошняй песні, прымусіўшы «Пасаг” спяваць «на біс” перад узняўшыміся са сваіх месцаў гледачамі. Усе ўдзельнікі вечарыны атрымалі выдатны зарад бадзёрасці і аптымізму, а юбіляры — асалоду ды натхненне на будучыню.

Калектыў народнага ансамбля песні «Пасаг” выказвае ўдзячнасць Леаніду Красінскаму, Ігару Берасневічу, Ганне Гусевай ды Уладзіміру Гайдуку за дапамогу ў правядзенні свята.

 

Т. АНОП.

Фота аўтара.

Информацию читайте в номере 137 – 138 от 17.06.2015 г.