А СЭРЦА РВЕЦЦА ДА МАЛОЙ РАДЗІМЫ 

Засталося зусім няшмат часу да трыццацігадовай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, калі страшэнная бяда забрала тысячы чалавечых жыццяў, а многіх людзей назаўжды разлучыла з домам і малой радзімай. Сотні семяў, выхадцаў з Брагінскага, Ельскага, Хойніцкага, Чачэрскага, Нараўлянскага, Веткаўскага раёнаў беларускага Палесся вяртаюцца ў родныя мясціны, у асноўным, толькі на Радаўніцу, каб навесці парадак на могілках, памянуць блізкіх, пабываць у пакінутых хатах. Менавіта там засталася большая часцінка іх сэрца, з тымі мясцінамі звязаны і іх душа, і іх успаміны. Сваю другую малую радзіму многія
перасяленцы знайшлі ў самых розных кутках Беларусі, у тым ліку і на
Смалявіччыне.

 

А СЭРЦА РВЕЦЦА ДА МАЛОЙ РАДЗІМЫ 

 

Засталося зусім няшмат часу да трыццацігадовай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭСкалі страшэнная бяда забрала тысячы чалавечых жыццяўа многіх людзей назаўжды разлучыла з домам і малой радзімайСотні семяўвыхадцаў з БрагінскагаЕльскагаХойніцкагаЧачэрскагаНараўлянскагаВеткаўскага раёнаў беларускага Палесся вяртаюцца ў родныя мясціныу асноўнымтолькі на Радаўніцукаб навесці парадак на могілкахпамянуць блізкіхпабываць у пакінутых хатахМенавіта там засталася большая часцінка іх сэрцаз тымі мясцінамі звязаны і іх душаі іх успаміныСваю другую малую радзіму многія перасяленцы знайшлі ў самых розных кутках Беларусі, у тым ліку і на Смалявіччыне.

Вёска Прылепы пасля перасялення так званых «чарнобыльцаў» значна павялічыла колькасць насельніцтва. Некалькі вуліц займаюць хаты, у якіх пасяліліся сем’і з Гомельшчыны. Паміж сабою жыхары Прылеп называюць гэту тэрыторыю «Чарнобыльскім пасёлкам», хаця аднаасобнага населенага пункта з аднайменнай назвай на самой справе не існуе. Ды наогул, такіх «пасёлкаў” у нашым раёне нямала. Адной з першых у 1990 годзе, з’явілася ў Прылепах сям’я Любові Васільеўны Дашук, потым далучыліся і іншыя. Да канца дзевяностых гадоў сюды з’ехаліся трыццаць пяць сямей перасяленцаў.

У канцы жніўня ў «Чарнобыльскім пасёлку” прайшло свята з нагоды дваццаціпяцігоддзя яго стварэння. Магчыма, для саміх яго жыхароў гэтая дата вельмі сімвалічная і значная, раз яны вырашылі зладзіць свята. На працягу двух з паловай дзясяткаў гадоў людзі, многія з якіх нават не ведалі адзін аднаго, сталі не толькі суседзямі і аднавяскоўцамі, але і блізкімі сябрамі, якіх некалі злучыла адна агульная трагедыя. А запрасілі на сваю сустрэчу не толькі насельніцтва «чарнобыльскіх” вуліц, але і ўсіх жыхароў Прылеп і бліжэйшых вёсак. Ніводнае мерапрыемства такога плану ніколі не абыходзіцца без ганаровых гасцей. На гэта свята завіталі доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры сацыяльнай работы Інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій Беларусскага дзяржаўнага ўніверсітэта, паэт, публіцыст Эдуард Іосіфавіч Збароўскі і дацэнт, прафесар кафедры беларусскай народна-песеннай творчасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва Людміла Іванаўна Халупава.

-Гэта стала сапраўдным падарункам для нас усіх, — расказвае адна з актыўных удзельніц мерапрыемства, кіраўнік мясцовага школьнага краязнаўчага музея Валянціна Васільеўна Лянцэвіч. — З Эдуардам Іосіфавічам мы знаёмы з дзяцінства. Жылі ў суседніх вёсках Нараўлянскага раёна і, нават, хадзілі ў адну школу. Ён з’яўляецца не толькі нашым земляком, але і таленавітым паэтам і публіцыстам, аўтарам шматлікіх літаратурных твораў. Эдуарда Іосіфавіча можна слухаць гадзінамі – насычаная біяграфія, найбагацейшы вопыт працы ў медыцыне, сацыяльнай сферы, сістэме адукацыі… На памяць аб пройдзеным мерапрыемстве наш госць падарыў кнігу «Чарнобыльскія пантэоны: сны і явы”. Справа ў тым, што яго родная вёска Ліхаўня пасля аварыі на ЧАЭС была пахавана адной з першых, а месцам сустрэчы землякоў сталі могілкі, дзе стварыліся пантэоны духа памяці вёсак. У Людмілы Іванаўны ў нашым пасёлачку знаходзіцца дача, таму яна не магла не прыйсці на свята. Дарэчы, прафесар з’яўляецца кіраўніком народнага хора і вельмі цікавіцца культурай беларусаў. А ў нас зараз спляліся дзве самабытныя культуры – Міншчыны і Гомельшчыны. Цікава і пабачыць, і паслухаць. Ініцыятарам свята стала старшыня Прылепскай пярвічнай арганізацыі ветэранаў працы Марыя Данілаўна Барткевіч.

Паколькі ўстановы культуры ў Прылепах няма, то мерапрыемства праходзіла прама пры ўездзе на вуліцу, дзе стаяць хаты «чарнобыльцаў”. Тут, на імправізаванай пляцоўцы і пачалося свята. Ладзілі яго ўсім пасёлкам. Першая частка была цалкам прысвечана трагедыі, акая адбылася 26 красавіка 1986 года. Гучалі вершы, песні, успаміны… Яны, у тым ліку, прысвячаліся і тым, хто, на жаль, пайшоў ужо з жыцця. Але, нягледзячы на боль і смутак, жыццё працягваецца, і для новага пакалення — дзяцей і ўнукаў перасяленцаў, Смалявіцкі раён стаў малой радзімай. Таму другая частка свята была па-сапраўднаму вясёлай. Самыя разнастайныя песенныя творы ў выкананні мясцовага калектыву, у склад якога, у асноўным, уваходзяць спевакі паважанага і сталага ўзросту, нікога не астаўлялі раўнадушным. У рэпертуары калектыву, якім кіруе Мікалай Дзмітрыевіч Жукоўскі, самыя рознажанравыя песні – «Беларусь”, «Прылепская зямля”, «Чарнобыльскія напевы”, «Нараўляншчына”, «Родная вёска” і іншыя. А як дадаюць настрой бадзёрыя і «калючыя” частушкі пра сямейныя адносіны, альбо сялянскае жыццё ў выкананні Любові Васільеўны Дашук! Сцэнарый свята напісала Зінаіда Маісееўна Варсоцкая. Арганізатарамі і актыўнымі ўдзельнікамі сталі Андрэй Аляксандравіч Васіленка, Андрэй Мікалаевіч Снежка, Раіса Віктараўна Абмётка, Марыя Васільеўна Гулевіч, Ганна Дзмітрыеўна Панчанка, Канстанцін Яўгеньевіч Бурмейстар, Валянціна Васільеўна Макарава, Надзея Аляксандраўна Кулінковіч, Таццяна Міхайлаўна Капцелава, Валянціна Васільеўна і Аляксандр Аляксандравіч Лянцэвіч. Акрамя таго, у мерапрыемстве актыўна прымалі ўдзел і малыя дзеці, і моладзь. Сонечнае і цёплае надвор’е спрыяла святочнаму настрою. Пасля канцэрта, прама на вялікай паляне агульнымі сіламі быў накрыты вялікі стол з разнастайнымі прысмакамі. Прыносілі з хаты розныя гатункі, хто што змог. Некалі даўно на вёсках так гулялі вяселлі, на якіх усе прысутныя былі адной вялікай сям’ёю. Любоў Васільеўна Дашук спякла вялікі пірог, якім маглі пачаставацца ўсе, хто завітаў на свята. А ўвечары для моладзі зладзілі танцы, дзе выплясвалі, нават некалькі пакаленняў – і ўнукі, і бацькі, і бабулі з дзядулямі. Скончылася свята бліжэй да поўначы.

-Я сама прыйшла дахаты каля адзінаццаці вечара, — дадае Валянціна Васільеўна. – Спачатку, пасля асноўнай часткі мерапрыемства, забегла дамоў, а потым пераапранулася і вярнулася на пляцоўку. Многія жыхары працуюць у сельскай гаспадарцы – на фермах, напрыклад. Працоўны дзень у іх заканчваецца позна, але і пасля нялёгкай працы ім хочацца адпачыць, і яны змаглі далучыцца да нас. Вось так мы і жывём – і бяда адна, і свята адно. Пра «чарнобыльцаў” кажуць, што мы другія. А мы ж такія самыя, як і людзі, якія з нараджэння жывуць на Міншчыне, толькі традыцыі і песні ў нас маюць сваю адметную асаблівасць, і пра іх мы не забываем, стараемся зберагчы. Вось і на свяце ўсе разам спявалі, напрыклад, песню «Хмелю”, якая нарадзілася на Гомельшчыне. А наогул — гэта не першае мерапрыемства, якое мы праводзім сумеснымі сіламі. За шмат гадоў Смалявіччына для нас стала роднай, але ўсё роўна сэрца рвецца да малой радзімы.

 

Наталля ЧАСАВІЦІНА.

На здымку: сустрэча землякоў на свяце.

Фота Д.Жукоўскага.

 

Информацию читайте в номере 215 – 220 от 19.09.2015 г.