“КАНІКУЛЫ  БЕЗ  ДЫМУ  І  АГНЮ” 

У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Канікулы без дыму і
агню» ў госці да адпачываючых у дзіцячых аздараўленчых лагерах «Змена» і
«Іскра» прыехалі ратавальнікі МНС.

 

“КАНІКУЛЫ  БЕЗ  ДЫМУ  І  АГНЮ” 

 

У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Канікулы без дыму і агню» ў госці да адпачываючых у дзіцячых аздараўленчых лагерах «Змена» і «Іскра» прыехалі ратавальнікі МНС.

У ходзе гутаркі дзеці пазнаёміліся з умовамі службы і побыту ратавальнікаў, адчувалі сябе сапраўднымі пажарнымі, апрануўшы баявую вопратку і рыштунак, азнаёміліся з пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікай і яе магчымасцямі, змаглі патрымаць у руках цяперашні рыштунак для тушэння пажараў, для дзяцей былі праведзены конкурсы і гульні.

Таксама выхаванцам лагераў распавялі аб мерах пажарнай бяспекі, правілах паводзін на вадаёмах і ў лесе і неабходнасці іх выканання. У якасці прыкладу ратавальнікі агучылі асноўныя прычыны пажараў і гібелі людзей ад іх, статыстыку гібелі на вадзе за гэты год. У час размовы значны акцэнт быў зроблены на тое, як треба дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару ці іншай надзвычайнай сітуацыі, правільна выклікаць аварыйна-выратавальную службу, карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння.

Для замацавання тэарэтычнай часткі гутаркі для рабят былі змадэляваны сітуацыі з узнікненнем надзвычайнай сітуацыі, з якімі дзеці справіліся самастойна.

Аляксандр ВІШНЕЎСКІ, Смалявіцкі РАНС.

На здымку: у час прафілактычнай акцыі.

Информацию читайте в № 229-232 от 03.08.2016г.