АХ, ГАРМОНІК, ЦУДОЎНЫ ГАРМОНІК…

Народжаны ў Германіі ў ХVІІІ стагоддзі, гэты музычны інструмент стаў сапраўды любімым для славянскай душы… Некалі, у пару маладосці нашых бабуль і дзядуль, пералівы гармоніка дзесьці ўдалечыні былі своеасаблівым “сігналам” для хлопцаў і дзяўчат: пара сустракацца. У нашы дні ў моладзі іншыя звычкі…  Але ж не знік  зусім гармонік. Ёсць мноства майстроў граць на ім, ёсць таксама і тыя, хто з задавальненнем спявае пад яго пералівы: і вясёлыя задорныя частушкі, і, гаворачы па-руску, “страдания”. Ёсць майстры-музыкі і спевакі ў нашым Смалявіцкім раёне. І ў межах правядзення свята горада, раённым цэнтрам народнай творчасці быў наладжаны конкурс музык-гарманістаў і выканаўцаў-частушачнікаў “Грай, гармонік смалявіцкі”.

У кожным сельскім клубе і Доме культуры на Смалявіччыне ёсць самадзейныя фальклорныя мастацкія калектывы, некаторыя з якіх носяць годнае званне “народны”. “Жывіца” з Барсукоў, “Маладзічкі” з Усяжа, “Крыніца” з Крыніцы, “Прылепчане” з Прылеп і іншыя… Свае лепшыя песні спяваюць яны пад гармонік. Але ж конкурс прадугледжваў індывідуальнае спаборніцтва. Спаборнічалі спраўныя і вострыя на язычок жанчыны-частушачніцы, удзельніцы гэтых творчых калектываў.

Народная творчасць кранае розныя бакі паўсядзённага жыцця. Пачуць можна было і частушкі пра нашу любімую краіну Беларусь, пра карміцельку–бульбу, пра цяжкую працу (але ж з весялосцю і гумарам), крыху “саленаватыя” — пра жанчын з мужчынамі… Майстры-музыкі таксама спаборнічалі. У іх выкананні смалевічане і госці святочнага города маглі пачуць беларускія і рускія народныя, аўтарскія мелодыі, а Валерый Гусеў з Зялёнага Бору  прапанаваў крыху акунуцца ў рамантыку, памроіць і ўявіць сабе краіну  закаханых Францыю пад выкананую ім мелодыю з назвай “Пад небам Парыжа”…

На мой погляд, усе выканаўцы былі вартыя пахвальных словаў, прызоў-падарункаў ад Смалявіцкага раённага аддзела культуры… Але ж конкурс ёсць конкурс. Лепшай частушачніцай была прызнана Любоў Уладзіміраўна Чэрап з вёскі Забалоцце, якая спявала ў музычным суправаджэнні Віталя Цевасяна. Прыз сімпатый гледачоў атрымала Марыя Данілаўна Барткевіч з Усяжы  (дапамагаў ёй гарманіст Мікалай Дзмітрыевіч Жукоўскі). Ну, а лепшым музыкам быў прызнаны Рыгор Мініч з аграгарадка Акцябрскі. Ён адзіны з усіх удзельнікаў-гарманістаў не з’яўляецца прафесіяналам у гэтай справе. “Універсітэты” па авалоданню гармонікам ён праходзіў “на печцы” (паводле яго ж словаў), стаж ігры на інструменце — ажно трыццаць пяць гадоў, а майстэрства — дай Божа кожнаму прафесіяналу!

Напрыканцы сустрэчы, па-за конкурсам, калектывы прадставілі слухачам невялічкія канцэртныя праграмы.

Л.ПРАКАПЕНЯ.

На здымках: вядучая метадыст арганізацыйна-метадычнага цэнтра раённага аддзела культуры  І.В.Дзем\’янец уручае прыз пераможцу сярод гарманістаў — Р.Мінічу; пераможца спаборніцтва сярод частушачніц Л.В.Чэрап і акампаніятар В.Цевасян; спяваюць удзельніцы народнага фальклорнага ансамбля «Жывіца» (в.Барсукі) у суправаджэнні А.В. Перадзірага і А.М.Казлоўскага.

Фота В.ЖЫЛЯКОВАЙ.