Вяртанне цікавасці грамадства да кніні, да чытання – тэма, актуальная ва ўсім свеце і скіраваная на тое, каб у нашым імклівым жыцці Яе Вялікасць Кніга заняла належнае месца.

Кніга, як захавальніца не проста інфармацыі, але і жывой энергетыкі яе стваральнікаў, была і застаецца магутнейшым інструментам на шляху да спазнання чалавекам самаго сябе і свету.

Вяртанне цікавасці грамадства да кніні, да чытання – тэма, актуальная ва ўсім свеце і скіраваная на тое, каб у нашым імклівым жыцці Яе Вялікасць Кніга заняла належнае месца.

Кніга, як захавальніца не проста інфармацыі, але і жывой энергетыкі яе стваральнікаў, была і застаецца магутнейшым інструментам на шляху да спазнання чалавекам самаго сябе і свету.

Калі ж гаварыць пра захаванне цікавасці да беларускай кнігі, то тут роля і адказнасць кожнага з нас павялічваецца стокраць. Гэтую ролю ў фарміраванні цікавасці да чытання добра разумеюць у сярэдняй школе №1 імя В.Ф. Купрэвіча горада Смалявічы, бо праца бібліятэкараў, настаўнікаў і бацькоў скіравана на тое, каб кожны вучань мог авалодаць роднай беларускай мовай.

Крочыць па школьнай лесвіцы ведаў – занятак вельмі няпросты. Дзеці не любяць аднастайнасці, іх стамляе манатоннасць і адсутнасць нечага незвычайнага. Зрабіць больш цікавым і яскравым шлях да ведаў з першага класа дзецям дапамагае часопіс “Вясёлка”. З ім упершыню яны знаёмяцца ў школьнай бібліятэцы. Часопіс выдаецца на цудоўнай беларускай мове і дэманструе вучням прыгажосць роднага слова, якасныя малюнкі дапамагаюць ім лепш зразумець сэнс твораў, а іх разнастайнасць спрыяе больш цікаваму вывучэнню школьных прадметаў. З другога класа многія пачаткоўцы выпісваюць часопіс “Вясёлка” на хатні адрас і з задавальненнем яго чытаюць, дзеляцца з сябрамі сваімі ўражаннямі ад прачытаннага. Настаўнікі падтрымліваюць гэту цікавасць і арганізуюць разам з супрацоўнікамі бібліятэкі шмат цікавых літаратурных святаў і сустрэч з беларускімі пісьменнікамі, супрацоўнікамі часопіса “Вясёлка”, якія ўжо сталі традыцыйнымі ў нашай школе.

У рамках рэспубліканскай акцыі “Чытаем па-беларуску” школа зноў сустракала гасцей – намесніка галоўнага рэдактара часопіса “Бібліятэка прапануе”, галоўнага рэдактара выдавецтва “Красіка-Прынт” Людмілу Васільеўну Несцяровіч, беларускага паэта, празаіка, парадыста, супрацоўніка часопіса “Вясёлка” Анатоля Мікалаевіча Зэкава.

Да гэтай сустрэчы рыхтаваліся вучні малодшых і старэйшых класаў з натхненнем. Пачаткоўцы прачыталі кнігі паэта Анатоля Зэкава “Мянтуз сярод мядуз”, “Чатыры зярняткі”, “На арэхавым полі”, яго творы, якія былі змешчаны на старонках часопіса “Вясёлка”, тут жа знайшлі ноты і словы песень “Бацькаўшчына”, “Полечка-трасуха”. Па прачытаных творах дзеці намалявалі малюнкі і арганізавалі іх выставу.

У дзень сустрэчы ў школе было сапраўднае свята. Гасцей чакалі на парозе школы дырэктар Наталля Іванаўна Кароль, загадчыца бібліятэкі Алена Якаўлеўна Дзядкоўская і апранутыя ў нацыянальныя касцюмы старэйшыя вучні гімназіі. Ля ўвахода ў актавую залу была арганізавана кніжная выстава, дзе дзеці і настаўнікі маглі набыць мастацкую і метадычную літаратуру, узяць аўтограф у паэта Анатоля Зэкава.

Сустрэчу пачаў настаўнік Віктар Аляксандравіч Драздоўскі, які пазнаёміў прысутных з гасцямі. Л.В. Несцяровіч падрабязна расказала вучням аб літаратурнай дзейнасці А.Зэкава. Паэт з натхненнем прачытаў дзецям свае творы. Многія з іх дзеці ўжо ведалі, а загадкі аўтара адгадалі вельмі хутка. А.Зэкаў падзяліўся з дзецьмі сваімі творчымі планамі.

Потым прысутныя з задавальненнем сустракалі “артыстаў” – вучняў 3”Б” класа і іх класнага кіраўніка. На сцэне дзеці паказалі казку А.Зэкава “Вавёрка і крот”, пранікнёна прачыталі вершы паэта “Рыбак”, “Вучоныя вароны”, “Падарункі”, “Кот-рахункавод”, “Мая рэспубліка”, праспявалі песні на яго словы.

У падрыхтоўцы касцюмаў і афармленні залы актыўна ўдзельнічалі і бацькі: І.В. Баравік, А.Н. Шчыгер, В.В. Дарашэвіч, О.В. Куст, А.У. Федарэнчык, В.В. Пяткова, У.В. Котаў, Т.Л. Канашонак.

Напрыканцы сустрэчы А.Зэкаў ад усёй душы пажадаў вучням і настаўнікам невычэрпнага натхнення ў вывучэнні роднай мовы, беларускай культуры, гісторыі нашага народа.

Н.М. МАЦЮШЭНКА, класны кіраўнік 3 “Б” класа СШ №1 г.Смалявічы.

Информацию читайте в номере 89 – 92  от 23.04.2011 г.