СТАРАЙЦЕСЯ, ХЛОПЦЫ!

Даводзілася чуць, як пра добрага зваршчыка жартаўліва кажуць: “Гэты здолее бляшанку ад кансерваў да цагліны прымацаваць!”. Цяжка знайсці такую галіну народнай гаспадаркі, дзе можна было б абыйсціся без паслугаў зваршчыка. З дапамогай зваркі робяцца нераз’ёмныя злучэнні дэталей машын, розных металаканструкцый, зварваюцца трубапровады, катлы, цыстэрны…  Зваршчык павінен ведаць асновы электратэхнікі, схемы і канструкцыі зварачных апаратаў, віды зварачных швоў. Ён павінен валодаць спосабамі і прыёмамі выкананння ручной і машыннай электрадугавой і кантактнай зваркі, прыёмамі зваркі рознымі электродамі. Гэта — далёка не поўны пералік усіх ведаў і ўменняў, якімі валодае зваршчык АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ” Станіслаў Антонавіч Патаповіч.  

Карэспандэнту пашчасціла назіраць, як працаваў Станіслаў Антонавіч, рыхтуючы тэхніку гаспадаркі да ўборачнай. Прыемна было бачыць, як канцэнтруецца ўвага працаўніка на асабліва адказных месцах работы, з якой асцярожнасцю абыходзіцца майстар з інструментам і дэталямі. Дарэчы, адно з прафесійных патрабаванняў да зваршчыкаў — добрая фізічная падрыхтоўка і высокая адчувальнасць рук.

Калі Станіславу Антонавічу спатрэбілася дапамога, то ён клікнуў з цэха Дзімку. Дзімка прадставіўся карэспандэнту як Дзмітрый Пятровіч Аўхімовіч, токар. Дзмітрыю Пятровічу — 21 год. Прафесія токара яму падабаецца. Апрацоўка дэталяў на такарных станках, лічыць Дзмітрый, працэс хоць і складаны, але і цікавы. Праца токара патрабуе кемлівасці, тэхнічнай пісьменнасці, умення “чытаць” чарцяжы, ведання ўласцівасцей розных матэрыялаў. Токар павінен умець праводзіць тэхнічныя разлікі і ўмець карыстацца рэжучым і вымяральным інструментам.

Станіслаў Антонавіч і Дзмітрый Пятровіч працуюць побач і заўсёды рады дапамагчы адзін аднаму. Канечне ж, больш вопытны Патаповіч часцей падказвае маладзейшаму таварышу. І хоць яны вельмі розныя людзі, іх яднае здольнасць пераўтвараць звычайны кавалак металу ў патрэбныя людзям, карысныя рэчы. Ёсць у гэтым працэсе нават нешта чароўнае.

Увогуле, калектыў механічных майстэрняў АССП “Першамайскі” працуе зладжана і дружна. Асабліва зараз, напярэдадні галоўнай падзеі сельскагаспадарчага года — жніва. І, хаця самая сучасная ўборачная тэхніка  абслугоўваецца спецыялізаванымі арганізацыямі, аднак жа мясцовым прадстаўнікам традыцыйных прафесій — слесарам, зваршчыкам, токарам, механізатарам і іншым — працы таксама хапае.

Старайцеся, хлопцы, ад вас залежыць ход жніва-2011, лёс ўраджаю!

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

НА ЗДЫМКУ: Д.П. Аўхімовіч і С.А.Патаповіч рыхтуюць тэхніку гаспадаркі да жніва.

Фота аўтара.

Информацию читайте в номере 154 – 157 от 9.07.2011 г.