ІМ ГАНАРАЦЦА ЗЕМЛЯКІ

    ІМ ГАНАРАЦЦА ЗЕМЛЯКІ

    30 ліпеня інфармацыя пра месца, дзе будзе адбывацца ўшанаванне першага ў ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” і другога ў раёне вадзіцеля – “тысячніка” Алега Пятровіча Цыбульскага на працягу дня змянялася некалькі разоў. А сёмай гадзіне ранку, калі камбайнеры яшчэ не выходзілі на жніво, чакаючы пакуль хлебныя нівы падсохнуць пасля адшумеўшай на досвітку навальніцы з праліўным дажджом, Алег Пятровіч на сваім МАЗе адвозіў збожжа з зернятока вытворчага аддзялення “Парыжская камуна” на Красназнаменскі хлебапрыёмны пункт у пасёлку Акцябрскі. Потым пераключыўся на перавозку зерня ад камбайнаў. Нарэшце, бліжэй да вечара, прадстаўнічая група ўладнай вертыкалі раёна і кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства прыбыла на поле паблізу вёскі Юр’ева. Менавіта тут, побач з шырачэзным — у некалькі кіламетраў кожны прагон — і багатым — ураджайнасць большая, чым пяцьдзесят цэнтнераў з гектара — полем выказваліся віншаванні і ўручаліся ўзнагароды. 

   

ІМ ГАНАРАЦЦА ЗЕМЛЯКІ

    ІМ ГАНАРАЦЦА ЗЕМЛЯКІ

    30 ліпеня інфармацыя пра месца, дзе будзе адбывацца ўшанаванне першага ў ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” і другога ў раёне вадзіцеля – “тысячніка” Алега Пятровіча Цыбульскага на працягу дня змянялася некалькі разоў. А сёмай гадзіне ранку, калі камбайнеры яшчэ не выходзілі на жніво, чакаючы пакуль хлебныя нівы падсохнуць пасля адшумеўшай на досвітку навальніцы з праліўным дажджом, Алег Пятровіч на сваім МАЗе адвозіў збожжа з зернятока вытворчага аддзялення “Парыжская камуна” на Красназнаменскі хлебапрыёмны пункт у пасёлку Акцябрскі. Потым пераключыўся на перавозку зерня ад камбайнаў. Нарэшце, бліжэй да вечара, прадстаўнічая група ўладнай вертыкалі раёна і кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства прыбыла на поле паблізу вёскі Юр’ева. Менавіта тут, побач з шырачэзным — у некалькі кіламетраў кожны прагон — і багатым — ураджайнасць большая, чым пяцьдзесят цэнтнераў з гектара — полем выказваліся віншаванні і ўручаліся ўзнагароды. Старшыня Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Гаўрылавіч Загорцаў, яго першы намеснік, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вячаслаў Мікалаевіч Лапатка, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Пятровіч Сцепуценка, генеральны дырэктар ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” Сяргей Генадзьевіч Рамчанка, іншыя спецыялісты райвыканкама і сельгаспрадпрыемства шчыра дзякавалі вадзіцелю за ўдарную працу.

    Алег Пятровіч Цыбульскі працуе ў “Парыжскай камуне” з 1987 года. Чытачу нашай газеты ён знаёмы ўжо многа гадоў, як нязменны лідар і перадавік, брыгадзір вадзіцеляў вытворчага аддзялення. Неаданаразова станавіўся пераможцам раённага, абласнога спаборніцтваў. І на рэспубліканскіх “Дажынках” пабываць выпадаў гонар Цыбульскаму. А яшчэ пра такіх, як Алег Пятровіч, кажуць: “Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся”. У вёсцы Юр’ева ён з’явіўся на свет у 1970 годзе. Скончыў Юр’еўскую школу. Тут жа, за выключэннем службы ў арміі, адбывалася станаўленне яго як чалавека, выдатнага сем’яніна, прафесіянала.

    У працоўным калектыве, у наваколлі ведаюць Алега Пятровіча як сціплага, сумленнага чалавека, які ўласным мазалём дабіваецца жыццёвага дабрабыту. Таму і абралі яго сваім прадстаўніком у Смалявіцкі раённы Савет дэпутатаў 26 склікання. І гэта справядліва. У прадстаўнічых дзяржаўных органах усіх узроўняў месца тым, хто не толькі і не столькі словамі, колькі канкрэтнымі справамі і напружанай працай зрабіў сабе імя і рэпутацыю лідара. А лідар — гэта чалавек, які можа павесці за сабой іншых.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

На здымку: вадзіцель ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” А.П.Цыбульскі з узнагародамі.

Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.

Информацию читайте в номере 175 – 178  от 4.08.2012 г.