ФЕЕРВЕРК ПЕРАМОГ

    ФЕЕРВЕРК ПЕРАМОГ

    Цэлая серыя, ды што там серыя — сапраўдны феерверк перамог расквеціў хлебныя нівы другога жніўня. Спачатку прыйшла вестка аб тым, што вядомы ўжо чытачу як першы ў раёне вадзіцель-“тысячнік” з ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” Уладзімір Міхайлавіч Ходас на сваім МАЗе не губляе лідарства і памножыў уласнае дасягненне ўдвая. На полі гаспадаркі каля вёскі Дубовікі старшыня Смалявіцкага райвыканкама М.Г.Загорцаў і кіраўніцтва гаспадаркі яго ўшаноўвалі разам з Генадзіем Віктаравічам Баравіком, які ў гэты дзень пераадолеў мяжу першай тысячы тонн зерня на перавозцы.

   

ФЕЕРВЕРК ПЕРАМОГ

    ФЕЕРВЕРК ПЕРАМОГ

    Цэлая серыя, ды што там серыя — сапраўдны феерверк перамог расквеціў хлебныя нівы другога жніўня. Спачатку прыйшла вестка аб тым, што вядомы ўжо чытачу як першы ў раёне вадзіцель-“тысячнік” з ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” Уладзімір Міхайлавіч Ходас на сваім МАЗе не губляе лідарства і памножыў уласнае дасягненне ўдвая. На полі гаспадаркі каля вёскі Дубовікі старшыня Смалявіцкага райвыканкама М.Г.Загорцаў і кіраўніцтва гаспадаркі яго ўшаноўвалі разам з Генадзіем Віктаравічам Баравіком, які ў гэты дзень пераадолеў мяжу першай тысячы тонн зерня на перавозцы.

    Па звестках райсельгасхарчу яшчэ зранку можна было меркаваць, што ў гэты дзень стануць вядомымі імёны і першых камбайнераў, адолеўшых тысячатонны рубеж. Спаборніцтва паміж імі было напружаным. Да апошняга моманту некалькі экіпажаў разлічвалі на перамогу. У выніку лаўры пераможцаў дасталіся экіпажу GS -12«Палессе» з ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” старшаму камбайнеру Юрыю Мікалаевічу Гамеза і камбайнеру  Ігару Вадзімавічу Косікаву, а таксама старшаму камбайнеру ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” Аляксею Леанідавічу Ласіцкаму.

    Віншаваць і ўзнагароджваць першых камбайнераў-“тысячнікаў” адправіліся першы намеснік старшыні Смалявіцкага райвыканкама Вячаслаў Мікалаевіч Лапатка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Павел Прохаравіч Графутка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Пятровіч Сцепуценка. 

     На полі ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” за вёскай Высокія Ляды да іх далучыліся дырэктар гаспадаркі Анжэліка Пятроўна Гушчэня і намеснік генеральнага дырэктара РУП «НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі» Мікалай Пятровіч Дзядзюля.

     Вішуючы экіпаж з першай у раёне тысячай тон з аднаго бункера, В.М.Лапатка выказаў спадзяванне, што камбайнеры памножаць сваё дасягненне ў два, а то і ў тры разы. “Малайцы! Удачы!” — па-мужчынску коратка завяршыў ён сваю прамову. А М.П.Дзядзюля пажадаў камбайнерам дабіцца такога выніку, каб дастойна прадставіць вобласць на рэспубліканскіх «Дажынках». А.П.Гушчэня нагадала, што гаспадарка не першы год лідзіруе на жніве, адзначыла, што высокага выніку сёняшнія лідары дабіліся на камбайне айчыннай вытворчасці. 

    Старшы камбайнер Ю.М.Гамеза ўжо мае пэўны вопыт на жніве, а вось І.В.Косікаў першы сезон за штурвалам магутнай машыны, яму толькі дваццаць гадоў — расце дастойная змена вопытным механізатарам. Было бачна, што асабліва яму было прыемна атрымаць першыя ў жыцці Дыпломы за выдатную працу, прэміі ад райвыканкама і гаспадаркі, падарункі ад райкама прафсаюза АПК. Прама тут, на полі, В.М.Лапатка прыняў рашэнне, што раённае свята “Зажынкі – 2013” будзе праходзіць у ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта”.

    Шмат цёплых слоў у гэты дзень выпала і старшаму камбайнеру ААТ “Смалявіцкая бройлерная  птушкафабрыка” А.Л.Ласіцкаму. Аляксею Леанідавічу — дваццаць сем гадоў. Уся яго непрацяглая пакуль працоўная біяграфія звязана з родным сельгаспрадпрыемствам. І ўжо не першы год ён — у ліку лідараў. Шчодры падарунак дырэктар ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” Сяргей Генадзьевіч Рамчанка зрабіў Аляксею Леанідавічу. У гэты дзень жонцы камбайнера, маці двух хлапцоў, дадому была дастаўлена аўтаматычная пральная машына “Атлант”. Разам з прэміяй ад райвыканкама, галіновага прафсаюза і прадпрыемства атрымаў механізатар і падарунак ад ГА “Белая Русь”. Уручыў яго П.П.Графутка.

    Вырашальная сіла на жніве — механізатары. На высокапрадукцыйныя камбайны падабраны выдатныя экіпажы механізатараў, і рэзультат — адпаведны.

    УРАДЖАЙНАЯ СУБОТА

    Для працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, занятых на жніве, выхадных няма. Спрыяльнае надвор’е і стараннасць аграрыяў і ў суботу вызначылі яшчэ двух пераможцаў спаборніцтва за дасягненне найлепшых вынікаў на ўборцы зерневых. Вадзіцелі ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” Алег Пятровіч Цыбульскі і РДУП “Шыпяны – АСК” Аляксандр Міхайлавіч Іваноў прымалі віншаванні ад старшыні райвыканкама М.Г.Загорцава, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі В.М.Лапаткі, кіраўніцтва гаспадарак. Адзначым, што А.П.Цыбульскі перавёз ужо больш за дзве тысячы тон зерня, а А.М.Іваноў — больш за тысячу.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

На здымках: А.Л.Ласіцкі.

Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.

Информацию читайте в номере 179 – 180  от 8.08.2012 г.