СТАРАННАСЦЬ — ЧЫРВОНЫМ РАДКОМ

     СТАРАННАСЦЬ — ЧЫРВОНЫМ РАДКОМ

    Пасля таго як жніво – 2012 пераваліла за свой ”экватар”, звесткі пра новых вадзіцеляў і камбайнераў-“тысячнікаў” сталі прыходзіць літаральна кожны дзень. У першую чаргу, высокія індывідуальныя вынікі ў спаборніцтве паміж механізатарамі абумоўлены іх уласнай стараннасцю, добрай ураджайнасцю, выдатнай арганізаванасцю ўборачнай. 

   

СТАРАННАСЦЬ — ЧЫРВОНЫМ РАДКОМ

     СТАРАННАСЦЬ — ЧЫРВОНЫМ РАДКОМ

    Пасля таго як жніво – 2012 пераваліла за свой ”экватар”, звесткі пра новых вадзіцеляў і камбайнераў-“тысячнікаў” сталі прыходзіць літаральна кожны дзень. У першую чаргу, высокія індывідуальныя вынікі ў спаборніцтве паміж механізатарамі абумоўлены іх уласнай стараннасцю, добрай ураджайнасцю, выдатнай арганізаванасцю ўборачнай. 

    Аб значнасці, якая надаецца працоўным дасягненням аграрыяў, яскрава сведчыць той факт, што старшыня Смалявіцкага райвыканкама Міхаіл Гаўрылавіч Загорцаў, чый рабочы графік без усялякага перабольшання перанасычаны неадкладнымі справамі, амаль заўсёды знаходзіць час, каб асабіста павіншаваць з першымі тысячамі намалочанага і перавезенага зерня камбайнераў і вадзіцеляў Смалявіччыны. 

    Так, шостага жніўня па першай тысячы тон намалацілі камбайнеры Васілій Віктаравіч Кашэўскі і Уладзімір Уладзіміравіч Давыдоўскі з ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка”. Вадзіцелі Віталій Часлававіч Шупенька (ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка”), Юрый Сяргеевіч Кудзінаў (РУП “Шыпяны – АСК”) і Сяргей Адамавіч Арцімовіч (ПСУП “Смалявічы – Сузон”) пераадолелі тысячатонны рубеж на перавозцы зерня ад камбайнаў. 

    У лаканічных прамовах кіраўнік раёна М.Г.Загорцаў выказаў шчырыя словы падзякі хлебаробам гаспадарак за іх самаадданую, ударную працу. Ён выказаў упэўненасць у тым, што яна паслужыць натхняючым прыкладам, узорам для пераймання іншым удзельнікам уборкі. 

    Камбайнеры-«тысячнікі» і вадзіцелі-перадавікі атрымалі з рук старшыні райвыканкама М.Г.Загорцава, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В.М.Лапаткі, старшыні РК прафсаюза работнікаў АПК У.П.Сцепуценкі ганаровыя дыпломы, падарункі і важкія грашовыя прэміі. Да віншаванняў і ўзнагароджання перадавікоў далучыліся прадстаўнікі сельгаспрадпрыемстваў: намеснік гернеральнага дырэктара ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” М.П.Сімановіч, дырэктар РУП “Шыпяны – АСК” В.М.Казлоў, начальнік вытворчага ўчастка “Кляннік” ПСУП “Смалявічы – Сузон” П.М.Сівак і іншыя спецыялісты гаспадарак.

    Чырвоным радком хочацца выдзеліць стараннасць вадзіцеля ПСУП “Смалявічы – Сузон” С.А.Арцімовіча. Усе вадзіцелі – “тысячнікі”, якіх мы ўшаноўвалі дагэтуль, перавозяць зерне на магутных, умяшчальных аўтамабілях МАЗ. А вось Сяргей Адамавіч ужо шмат гадоў шчыруе на значна меншым па ўмяшчальнасці і грузапад’ёмнасці ГАЗе. І тым не менш, амаль на роўных спаборнічае з тымі, хто кіруе грузавікамі Мінскага аўтазавода. Бярэ Арцімовіч стараннасцю і ўменнем. Непасрэдны кіраўнік Арцімовіча П.М.Сівак распавёў гісторыю пра тое, як аднойчы вечарам у “ГАЗіку” Арцімовіча “паляцела” — зламалася — каробка перадач. Ці не ўсю ноч правёў старанны вадзіцель у майстэрні, але ж ужо зранку выехаў у поле. Вядома, што і кіраўніцтва стараецца, каб былі запасныя часткі для аўтамабіляў. Яшчэ адзначым, што за свае заслугі С.А.Арцімовіч неаднойчы мінулымі гадамі ўваходзіў у дэлегацыю Смалявіччыны на рэспубліканскіх “Дажынках”.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

На здымках: В.В.Кашэўскі; С.А.Арцімовіч.

Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.

Информацию читайте в номере 181 – 184  от 11.08.2012 г.