СЁННЯ – ДЗЕНЬ БІБЛІЯТЭК

 Гэта не проста свята культурна-асветніцкіх устаноў. Гэта свята і саміх супрацоўнікаў бібліятэк, якія сваёй плённай працай штодзённа імкнуцца раскрыць чытачам усё багацце сусветнай скарбніцы ведаў. Гэта таксама свята нашых чытачоў, для якіх бібліятэка стала не толькі крыніцай ведаў, дапаможнікам у навуковай працы і адукацыі, але і месцам, дзе яны маюць магчымасць з карысцю і цікавасцю правесці свой вольны час, раскрыць свае творчыя схільнасці, сустрэцца з цікавымі і знакамітымі людзьмі.

СЁННЯ – ДЗЕНЬ БІБЛІЯТЭК

 Гэта не проста свята культурна-асветніцкіх устаноў. Гэта свята і саміх супрацоўнікаў бібліятэк, якія сваёй плённай працай штодзённа імкнуцца раскрыць чытачам усё багацце сусветнай скарбніцы ведаў. Гэта таксама свята нашых чытачоў, для якіх бібліятэка стала не толькі крыніцай ведаў, дапаможнікам у навуковай працы і адукацыі, але і месцам, дзе яны маюць магчымасць з карысцю і цікавасцю правесці свой вольны час, раскрыць свае творчыя схільнасці, сустрэцца з цікавымі і знакамітымі людзьмі.

Сёння асабліва значным з’яўляецца ўплыў бібліятэк на працэс фарміравання светапогляду маладога пакалення нашых суайчыннікаў, для якога бібліятэкі закліканы стаць жыватворнай крыніцай інфармацыі, імпульсам для асабістага і прафесійнага развіцця. З’яўленне Дня бібліятэк на старонках дзяржаўнага календара – прызнанне значнасці бібліятэк і даніна павагі  працы бібліятэчных работнікаў.

Сучасная бібліятэка – гэта не проста кнігасховішча. Сёння гэта шматфункцыянальная ўстанова культуры, інфармацыйны, сацыякультурны і асветніцкі цэнтр, які ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу і запытам розных сацыяльных слаёў насельніцтва шырока і актыўна ўкараняе  ў сваю дзейнасць новыя  інфармацыйныя тэхналогіі. І сельская бібліятэка ў самай  аддаленай  вёсачцы, і Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўяўляюць сабой новы тып бібліятэкі будучыні — здзяйсняюць інфармацыйнае забяспячэнне ўсяго грамадства, бо адукаваны народ, выхаваны на каштоўнасцях роднай і сусветнай культуры – гарантыя будучыні дзяржавы.

У сценах бібліятэк праводзяцца выставы, адбываюцца сустрэчы з паэтамі, пісьменнікамі, з цікавымі людзьмі. Бібліятэка – гэта цэнтр адукацыі, культуры, установа для роздуму, для душы.

Сёння ў бібліятэках ствараюцца электронныя выданні. Цэнтры прававой інфармацыі даюць магчымасць жыхарам аддаленых рэгіёнаў знайсці адказ на складанныя пытанні без дапамогі юрыста. Пераводзяцца кнігі ў электронны фармат, тэхналагічныя магчымасці для гэтага існуюць.

Але ніколі не зменшылася ўвага  да кнігі. Папяровае выданне праслужыць значна больш часу, чым любая флэшка ці дыск, на якія нашы паслядоўнікі праз 10 ці 15 гадоў будуць глядзець, як мы – на выкапні з мінуўшчыны.

Рознымі шляхамі прыходзяць людзі да сваёй прафесіі. Адны з дзяцінства выбіраюць справу па душы і не развітваюцца з ёю, іншыя ў пошуках прызвання не раз мяняюць прафесію, пакуль не знойдуць тую, адзіную.

У гэты святочны дзень нельга не ўспомніць нашых ветэранаў, якія знаходзяцца на пачэсным адпачынку, якія на працягу доўгага прафесійнага жыцця штодзённа сагравалі сваім добрым настроем, душэўнай цеплынёй і ўсмешкай сваіх чытачоў. Гэта — Кірына Лілія Уладзіміраўна, Гарэцкая Святлана Уладзіміраўна, Жыляніна Тамара Аляксандраўна, Сапун Анна Мікалаеўна, Івашкова Марыя Яўгенаўна, Карчэўская Зінаіда Астапаўна, Васілёнак Ларыса Іванаўна, Сіняўская Валянціна Пятроўна, Бурая Алена Іосіфаўна, Гаеўская Валянціна Нікіцішна, Сабалеўская Ірына Уласаўна, Калістратава  Марыя  Уладзіміраўна, Яблонская  Марыя  Казіміраўна,  Бяздольнік  Марыя  Іванаўна.

Словы ўдзячнасці супрацоўнікам бібліятэк за адданасць высакароднай справе садзейнасці інтэлектуальнаму і духоўнаму росквіту грамадства, службе ідэалам дабрыні, міру, гуманізму і асветы!

Сардэчныя віншаванні са святам і з пажаданнямі моцнага здароў’я, любові і радасці, поспехаў у добрых справах і светлага лёсу, цудоўнага настрою і добрых здзяйсненняў усім, хто сёння працуе ў бібліятэках сістэмы.

Асобая ўдзячнасць супрацоўнікам аддзелаў Цэнтральнай бібліятэкі  імя  М.Багдановіча: аддзелу камплектавання і апрацоўкі літаратуры, які ўзначальвае Ярашэвіч Галіна Канстанцінаўна; аддзелу абслугоўвання і інфармацыі – загадчык Белякова Людміла  Георгіеўна; аддзелу бібліятэчнага маркетынгу – загадчык  Дзяркач Ларыса Міхайлаўна; бібліятэчным супрацоўнікам дзіцячай бібліятэкі, работу  якіх  ўзначальвае Смірнова Наталья Леанідаўна.

Ідуць  людзі ў бібліятэку: хтосьці – па кніжкі, хтосьці – проста пагутарыць, а хтосьці —  каб яшчэ раз паглядзець на пануючую тут прыгажосць і, можа, потым стварыць яе ў сябе дома.

Святлана ЧЫРВАНЕНКА, дырэктар Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча.

На здымку: калектыў бібліятэкі.

Фота А. ВАЛАДЗЬКО.