ЗОРНЫ ЧАС ХЛЕБАРОБАЎ

На мінулым тыдні на зямлі Магілёўшчыны, у горадзе Горкі, на рэспубліканскім фестывалі- кірмашы “Даынкі-2012”, у чарговы раз сабраліся лепшыя хлебаробы краіны, кіраўнікі, спецыялісты і працаўнікі сельгасарганізацый. Тут былі падведзены вынікі сёлетняга жніва і ўзнагароджаны яго пераможцы. Свята ладзілася шырока і ўрачыста. І вельмі прыемна, што ўжо некалькі гадоў запар на галоўную сцэну рэспубліканскіх “Дажынак” падымаліся прадстаўнікі Смалявіччыны.

На мінулым тыдні на зямлі Магілёўшчыны, у горадзе Горкі, на рэспубліканскім фестывалі- кірмашы “Даынкі-2012”, у чарговы раз сабраліся лепшыя хлебаробы краіны, кіраўнікі, спецыялісты і працаўнікі сельгасарганізацый. Тут былі падведзены вынікі сёлетняга жніва і ўзнагароджаны яго пераможцы. Свята ладзілася шырока і ўрачыста. І вельмі прыемна, што ўжо некалькі гадоў запар на галоўную сцэну рэспубліканскіх “Дажынак” падымаліся прадстаўнікі Смалявіччыны.

Тры другія месцы занялі прадстаўнікі раёна ў галоўным сельскагаспадарчым спаборніцтве года. У ліку тых хлебаробаў, каму ў другі дзень свята ўручалі ўзнагароды за другія і трэція месцы прэм’ер- міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч і міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, нашы землякі: старшы камбайнер замежнага прыватнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Штотц Агра – Сервіс” Анатолій Генадзьевіч Яскевіч, вадзіцель адкрытага акцыянернага таварыства “Смалявіцкі райаграсервіс” Уладзімір Міхайлавіч Ходас і вадзіцель прыватнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Смалявічы – Сузон” Сяргей Адамавіч Арцімовіч.

Сваімі ўражаннямі ад гэтай незабыўнай падзеі яны падзяліліся з намі.

ЗОРНЫ ЧАС ХЛЕБАРОБАЎ

ЗОРНЫ ЧАС ХЛЕБАРОБАЎ

ЗОРНЫ ЧАС ХЛЕБАРОБАЎ

А.Г.ЯСКЕВІЧ:

— Для мяне дажынкі ў Горках — чацвёртыя па ліку. З улікам апошніх, тройчы займаў другое месца, а адзін раз ўздымаўся на вышэйшую ступень п’едэсталу гонару, калі з рук Прэзідэнта атрымаў ключы ад аўтамабіля “Жыгулі”.

Калі казаць пра горад Горкі, то ён уразіў мяне тым, як моцна за нейкі год змянілася ў лепшы бок аблічча гарадскіх вуліц, вытворчых і сацыяльных аб’ектаў, наваколля. Мне ёсць з чым параўноўваць, бо мінулым летам гаспадарка камандзіравала мяне разам з камбайнам у СВК “Аўсянка”, што побач са “сталіцай” сёлетніх “Дажынак”. На іх палях я не толькі ўбіраў ураджай, але і дапамагаў у картрыраванні (складанні электроннай карты) палёў праз сістэму GPS – навігацыі майго камбайна.

У гэтым годзе мяне ўзнагародзілі мотаблокам айчыннай вытворчасці. У свой час я набыў і давёў да ладу спісаны сельгаспрадпрыемствам трактар. Але і мотаблок на прысядзібным участку спатрэбіцца.

У.М.ХОДАС:

У мінулым годзе на рэспубліканскіх “Дажынках” я заняў трэцяе месца, у гэтым узняўся на прыступку вышэй. Наконт будучага года пакуль што загадваць не буду.

У Горках нас пасялілі ў новым, проста выдатна абсталяваным студэнцкім інтэрнаце. Крыху сапсавалася надвор’е, аднак гэта не стала перашкодай для свята. Мне вельмі спадабаліся новыя ўзоры тэхнікі, якія былі прадстаўлены на “Дажынках-2012”. Прыемна было пачуць словы ўдзячнасці ад прэм’ер- міністра Беларусі і міністра сельскай гаспадаркі. Дамоў я вярнуўся з прызам — дамашнім кінатэатрам.

С.А.АРЦІМОВІЧ:

— “Геаграфія” майго асабістага ўдзелу ў “Дажынках” ужо даволі шырокая. Бываў на святах хлебаробаў у Бабруйску, Оршы, Віцебску, Кобрыне, нарэшце, у Горках. Так што, можна сказаць, што дзякуючы сваім працоўным перамогам яшчэ і родны край вывучаю. Хоць падарожжы і люблю, але часу на іх не вельмі хапае, бо вельмі шмат работы ў гаспадарцы і дома. Яшчэ і за прызам — дамашнім кінатэатрам — не было часу з’ездзіць. Дарэчы, “відэадвойка” з DVD і тэлевізарам мне дастаецца ў якасці ўзнагароды ўжо трэці раз. Але ж з кожным разам — навейшага ўзору. У мяне дарэчы, двое дзяцей, так што ўсю сям’ю забяспечыў дамашнімі кінатэатрамі.

Напэўна, ніхто не скажа, што шлях на рэспубліканскія “Дажынкі” лёгкі. Але ж нашы землякі вытрымалі экзамен на працавітасць. Вось і зараз, як той казаў, восень — клопатаў восем. Непасрэдны кіраўнік вадзіцеля С.А.Арцімовіча начальнік вытворчага ўчастка “Кляннік” ПСУП “Смалявічы – Сузон” Пётр Міхайлавіч Сівак расказаў, што калектыў гаспадаркі ганарыцца сваім працаўніком — пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва. Цяпер Сяргей Адамавіч заняты на вельмі адказнай справе — перавозцы насення – суперэліты, што набываецца ў суседняй гаспадарцы РДУП “Шыпяны – АСК”. Не спачываюць на лаўрах і два другія пераможцы. Уладзімір Міхайлавіч Ходас задзейнічаны на ўборцы кукурузы, а Анатолій Генадзьевіч Яскевіч заняты на самай рознай тэхніцы. Ён — вадзіцель- універсал, мае ўсе магчымыя катэгорыі, першы клас. Анатолій Генадзьевіч у размове з карэспандэнтам, расказваючы аб працоўных камандзіроўках у розныя куточкі Беларусі, абмовіўся, што шмат дзе яму прапаноўвалі застацца. Абяцалі і высокія заробкі, і жыллё. Але ж родная вёсачка Чэрнікаўшчына, дзе гадаваўся сам, дзе стварыў сям’ю — мілей.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

На здымках: С.А.Арцімовіч; А.Г.Яскевіч; У.М.Ходас.

Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.

Информацию читайте в номере 223 – 226  от 29.09.2012 г.