Галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 72-ю гадавіну з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў урачыста адзначылі на Смалявіччыне.
Да ўвагі жыхароў горада Смалявічы і гасцей былі прадстаўлены канцэртная праграма "Святочнае кола беларусаў”, святочны канцэрт "Беларусь – жыцця майго крыніца”. Увесь дзень на цэнтральнай плошчы горада працавалі спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі. Свае вырабы маглі прадэманстраваць народныя ўмельцы. Працавалі гандлёвыя рады.
Асобыя словы ўдзячнасці ў гэты дзень гучалі ў адрас ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Вячэрняя маладзёжная праграма "Песні маёй краіны” сабрала таксама нямала жыхароў горада і раёна.
Сапраўднай кульмінацыяй святочнага дня сталі рэспубліканская акцыя "Спяваем гімн разам” і салют.
Кар. "КС”.
На здымках: святочныя мерапрыемствы ў Смалявічах.
Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.
Информацию читайте в № 197-200 от 06.07.2016г.