У васямнаццаты раз ва ўрачыстай абстаноўцы сабраліся Смалявіцкія ратавальнікі, каб адзначыць сваё прафесійнае свята.
Святочнае мерапрыемства праходзіла ў Смалявіцкай дзіцячай школе мастацтваў. З вялікай павагай да знамянальнага свята, а таксама вобразу выратавальніка паставіліся ўсе кіраўнікі Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта і сілавых структур, якія наведалі гэтае мерапрыемства і выказалі сваю падзяку выратавальнікам раёна. Так, на свята завіталі намеснікі старшыні Смалявіцкага райвыканкама Мікалай Рыгоравіч Парамонаў, Наталля Віктараўна Якубіцкая, Алячксандр Віктаравіч Шлыкаў, часова выконваючы абавязкі начальніка аддзела ўнутраных спраў Сяргей Віктаравіч Лосіч, начальнік аддзела Дэпартамента Аховы Алег Аляксандравіч Трачанка.
Самыя годныя работнікі і лепшыя ў прафесіі былі ўзнагароджаны Дыпломамі, Ганаровымі граматамі, Лістамі падзякі, нагруднымі знакамі, а таксама некалькім работнікам былі прысвоены спецыяльныя званні «датэрмінова» і «на адну прыступку вышэй займаемай пасады».
Так, правам Мінскага абласнога ўпраўлення МНС узнагароджаны 8 байцоў РАНС, 5 супрацоўнікаў атрымалі Падзякі ад старшыні райвыканкама і Лісты падзякі Смалявічкага райвыканкама. Два выратавальнікі атрымалі Ганаровыя граматы ад Смалявіцкага РАУС. Шэраг супрацоўнікаў Смалявіцкага аддзела па надзвычайных сітуацыях атрымалі Дыпломы ад імя начальніка аддзела.
Маштабная канцэртная праграма з выступленнем мастацкіх калектываў Смалявіцкага раёна ўпрыгожыла мерапрыемства і трымала святочную атмасферу на працягу ўсяго дня.
Так як свята выратавальніка супадае з праваслаўным святам “Хрышчэнне Гасподне”, добрай традыцыяй для самых адважных стала акунанне ў купелі, якое адбылося на Смалявiцкiм вадасховiшчы.
Аляксандр ВІШНЕЎСКІ.
На фота: супрацоўнікі Смалявіцкага аддзела РАНС.
Фота аўтара.
Информацию читайте в № 21-24 от 25.01.2017 г.