Штогод грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын” праводзіць рэспубліканскі конкурс “Жанчына года”, дзе ў некалькіх намінацыях вызначае лепшых прадстаўніц краіны самых розных напрамкаў вытворчай і грамадскай дзейнасці. Ужо ў канцы адыходзячага года да ўдзелу ў такім конкурсе, у намінацыі “За ўклад у адраджэнне вёскі”, была запрошана кіраўнік ПУП “Азярыцкі-Агра” Ніна Вікенцьеўна Жалязнова.
Напэўна, нішто так яскрава не адлюстроўвае чалавечую душу і яе сутнасць, як фотаздымкі, зробленыя ў розныя гады і пры самых розных абставінах. Здаецца, гэта толькі імгненні, схопленыя непрадузятым аб’ектывам. Але ж ўсё наша жыццё саткана з імгненняў – светлых і горкіх, важных і не зусім, асабліва значных і самых звычайных, будзённых. А ў цэлым яны зліваюцца ў тваё жыццё, адлюстроўваючы характар і самабытнасць, індывідуальнасць і грамадскую значнасць. Бадай, кожны паважаючы сябе чалавек, кожная сям’я імкнуцца стварыць свой жыццёвы летапіс – каб жыла памяць і заставаўся напамінак пра той след, які пакідаеш на гэтай зямлі, пад гэтым сонцам.
У сямейным альбоме Ніны Вікенцьеўны Жалязновай рэдка сустрэнеш здымак, на якім бы яна была адна. Усё – сярод людзей. Сярод родных і блізкіх, сярод калег і сяброў, на адказных сустрэчах і важных мерапрыемствах – усюды яна ў гушчыні людзей, у іх акружэнні, і ўсюды з яснай, шчырай усмешкай на прыветлівым твары, свеціцца ўся, як вясновае сонейка.
... Вось на здымку яны разам з мужам Алегам Анатольевічам, ужо ў сталым узросце, прыхіліліся да любімай бярозкі, што шапоча пад вокнамі дома. І гэтулькі цеплыні ў іх вачах, быццам, толькі-толькі пачалося іх каханне ў гады студэнцкага юнацтва. Разам вучыліся на адным курсе ў Беларускай сельгасакадэміі, атрымалі спецыяльнасць агранома, пажаніліся, разам паехалі на працу ў вёску. Разам раслі па службовых лесвіцах – практычна ўвесь час на кіруючых пасадах. А болей ўсяго запомніліся гады работы ў гаспадарцы “Палессе” Любанскага раёна, дзе Алег Анатольевіч быў старшынёй, а Ніна Вікенцьеўна – галоўным аграномам. Там зведалі радасці ад першых прыкметных поспехаў у працы, ад прызнання людзей, з якімі працавалі побач, і ад высокіх ацэнак сваёй работы дзяржавай, калі атрымалі свае першыя ўзнагароды. Памыляецца той, хто не бачыць у вясковай працы месца для творчасці. Работа на зямлі, безумоўна, справа вельмі складаная і адказная, але для агранома па прызванні – гэта той прастор, дзе ажыццяўляюцца мары, дзе тваё ўменне і прафесійнае майстэрства аддзячваюцца багатым ураджаем – хлебам на стале ў людзей.
Подробную информацию читайте в номере 301 – 304 от 30.12.2010 г.
Э.ПАТАПЧЫК.