ЛЕПШЫЯ З ЛЕПШЫХ

 

У мінулую суботу з самага ранку на Цэнтральнай плошчы Смалявічаў гучала музыка, а да раённага Дома культуры спяшаліся святочна апранутыя людзі. На плошчы былі разгорнуты кірмашовыя палаткі. У фае ДК гучалі мелодыі ансамбля народных інструментаў, у малой зале праводзілася выстава-дэгустацыя прадукцыі мясцовых вытворцаў. Раён вітаў сваіх перадавікоў.

 

ЛЕПШЫЯ З ЛЕПШЫХ

 

У мінулую суботу з самага ранку на Цэнтральнай плошчы Смалявічаў гучала музыка, а да раённага Дома культуры спяшаліся святочна апранутыя людзі. На плошчы былі разгорнуты кірмашовыя палаткі. У фае ДК гучалі мелодыі ансамбля народных інструментаў, у малой зале праводзілася выстава-дэгустацыя прадукцыі мясцовых вытворцаў. Раён вітаў сваіх перадавікоў.

У самым пачатку ўрачыстага дзеяння старшыні Смалявіцкага райвыканкама А.Я.Рулькевічу — гаспадару — быў паднесены каравай. Духмяны хлеб — сімвал дабрабыту і багацця. У адказ старшыня абсыпаў гасцей жытам, што ў адпаведнасці з народнымі традыцыямі азначае пажаданні здароўя і дастатку.

Пасля гэтага былі прадстаўлены ганаровыя госці свята. Разам са смалевічанамі парадавацца працоўным перамогам прыбылі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь В.У.Люцікаў, дырэктар Мінскага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці А.А.Васільеў, памочнік гендырэктара ААТ “БелАЗ” У.М.Сямашка, першы намеснік гендырэктара РУП “НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі” У.М.Цімашэнка, намеснік старшыні адміністрацыі Фрунзенскага раёна горада Мінска С.У.Жалязняк, намеснік начальніка упраўлення эканомікі Фрунзенскага раёна Н.Г.Ігнатовіч.

Ганаровымі гасцямі сталі таксама і ветэраны вайны і працы, якім піянеры ўручылі кветкі.

З дакладам аб экнамічным і сацыяльна-культурным развіцці выступіў А.Я.Рулькевіч. Ён адзначыў, што раён актыўна развіваецца, дасягае высокіх паказчыкаў, народная гаспадарка развіваецца дынамічна.

Пасля пачалося ўшанаванне лепшых з лепшых, пераможцаў спаборніцтваў па выніках 2010 года. Пераможцамі раённага спаборніцтва прызнаны лепшыя у сваіх галінах калектывы — СТАА “Дарэлектрамаш”, ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка”, Смалявіцкай цэнтральнай бальніцы, ЗАТ “ПМК-228”.

Адзін за адным уздымаліся на сцэну кіраўнікі прадпрыемстваў, структурных падраздзяленняў, арганізацый, якія ўзнагароджваліся пераходзячымі вымпеламі, пераможцы індывідуальнага спаборніцтва. На раённым злёце перадавікоў адбылося ўшанаванне лепшых сярод будаўнікоў, урачоў, педагогаў, служачых, працаўнікоў ЖКГ, работнікаў гандлю і масавых сельскагаспадарчых прафесій… Імёны тых, кім ганарыцца Смалявіччына, мы публікавалі ў нашай газеце, а партрэты лепшых з лепшых у хуткім часе будуць змешчаны на раённай Дошцы Гонару.

Пасля заканчэння ўзнагароджвання апладысменты не сціхалі яшчэ доўга, бо перадавікі саступілі месца на сцэне артыстам. Лепшыя творчыя калектывы і салісты Смалявіцкага раёна спявалі, танцавалі, жартавалі, уздымалі настрой удзельнікам злёту перадавікоў. Канцэртная праграма  ўдала спалучыла фальклорныя матывы і сучасную творчасць.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

На здымках: віншаванні ад А.А.Васільева; А.Я.Рулькевіч віншуе галоўнага ўрача УАЗ “Смалявіцкая ЦРБ” П.А.Міцько;  фота на памяць — кіраўнікі калектываў-пераможцаў (злева направа) У.Ф.Бубен, П.М.Шагаў, Ю.С.Тумаха, П.А.Міцько і А.Я.Рулькевіч; у зале падчас уручэння ўзнагарод; фота на памяць — кіраўнікі арганізацый, структурных падразддзяленняў, узнагароджаныя пераходзячымі вымпеламі.

Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.

Информацию читайте в номере 41 – 42  от 23.02.2011 г.