АДЗНАЧЫЛІ СВЯТА ВЁСКІ РАЗАМ 

Прайшло свята ў адным з аддаленых
населеных пунктаў Смалявіцкагага раёна – вёсцы Ляды, што ў Драчкаўскім
сельсавеце.

Ляды – адзін з самых старажытных населеных пунктаў Смалявіччыны,
гісторыя якого сваімі каранямі адыходзіць у далёкае мінулае. Сама назва
падцвярджае гэта. Яна паходзіць ад старыжытнага
слова «ляды”, што значыць – участкак з-пад выкарчаванага лесу, які
падрыхтаваны пад ворыва ці луг. Зараз у вёсцы налічваецца сто шаснаццаць дамоў.
Пастаянна пражываюць тут шэсцьдзесят чатыры чалавекі.

 

АДЗНАЧЫЛІ СВЯТА ВЁСКІ РАЗАМ 

 

Прайшло свята ў адным з аддаленых населеных пунктаў Смалявіцкагага раёна – вёсцы Ляды, што ў Драчкаўскім сельсавеце.

Ляды – адзін з самых старажытных населеных пунктаў Смалявіччыны, гісторыя якого сваімі каранямі адыходзіць у далёкае мінулае. Сама назва падцвярджае гэта. Яна паходзіць ад старыжытнага слова «ляды”, што значыць – участкак з-пад выкарчаванага лесу, які падрыхтаваны пад ворыва ці луг. Зараз у вёсцы налічваецца сто шаснаццаць дамоў. Пастаянна пражываюць тут шэсцьдзесят чатыры чалавекі.

Падрыхтоўка да свята пачалася загадзя: жыхары вёскі наводзілі парадак на сваіх падворках, высаджвалі кветкі, фарбавалі агароджы, палолі клумбы, падмяталі вуліцу. Работнікі сельвыканкама сумесна з супрацоўнікамі Драчкаўскага лясніцтва спілавалі сухія дрэвы, пакасілі землі агульнага карыстання.

Свята вёскі праходзіла на адкрытай пляцоўцы каля дома старасты вёскі Надзеі Арсенцьеўны Юшко, дзе разгарнулася выстава яе работ — саматканых вырабаў і вышыўкі.

Жыхары вёскі накрылі святочны салодкі стол з розным печывам, пірагамі, частаваліся чаем з самавара. Так, Галіна Іосіфаўна Лягуш напякла печыва ў выгля- дзе лебедзяў, вавёрак, авечак, Валянціна Іосіфаўна Малчанава напякла пірагоў і прыгатавала заліўную птушку, стараста вёскі Надзея Арсенцьеўна Юшко напякла духмяных пірагоў у печы. Ірына Віктараўна Малчанава прадставіла вышытыя карціны і прыгожыя букеты з цукерак. Акрамя гэтага, працаваў выязны гандаль раённага спажывецкага тавараства, дзе жыхары вёскі маглі набыць марожанае, цукеркі, напіткі, пячэнне.

Свята вёскі пачалося з песні «Вёсачка мая” у выкананні ансамбля народнай песні «Рэчанька”. Далей да жыхароў вёскі звярнулася старшыня сельвыканкама Марына Уладзіміраўна Гнедчык. Яна павіншавала ўсіх жыхароў і гасцей са святам: «Гэта вёска дала ўсім дарогу ў вялікае жыццё. Нізкі паклон усім тым, хто працаваў на роднай зямлі, і хто працягвае сваю працу і сёння, радуе нас сваімі вынікамі”.

Па традыцыі на свяце ўшаноўвалі старэйшага жыхара вёскі – ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Сцяпана Пракоф\’евіча Парфёнчыка, якому споўнілася 92 гады. Сцяпан Пракоф\’евіч разам са сваёй жонкай Соф\’яй Пракопаўнай у гэтым годзе адзначыў «жалезнае” вяселле – разам яны пражылі 65 гадоў. Сцяпан Пракоф\’евіч нарадзіўся ў вёсцы Ляды, адслужыў у арміі, жаніўся і ўсё жыццё працаваў у саўгасе «Загор\’е” (зараз РСУП «Пятровічы”), Соф\’я Пракопаўна нарадзілася ў суседняй вёсцы Слабодка, таксама ўсё жыццё працавала ў саўгасе. У вёсцы Ляды сям’я пабудавала дом. У іх нарадзілася чацвёра дзетак. Дочкі зараз жывуць у Мінску, сын – у Бярэзінскім раёне. Старшыня сельвыканкама ўручыла ім падарункі, пажадала міру і дабра іх дому, жалезнага здароўя і вялікага шчасця на доўгія гады.

Віншавалі ў гэты дзень з «жамчужным” вяселлем сям’ю Серыка Рамзанавіча і Ларысы Аркадзеўны Альшымавых. Разам яны пражылі трыццаць гадоў. Зараз Ларыса Аркадзеўна працуе ў паштовым аддзяленні сувязі вёскі Драчкава, а Серык Рамзанавіч – у Нацыянальным аэрапорце. Ад сельвыканкама яны атрымалі падарунак, а потым уся вёска разам дружна крычала «маладым”: «Гор-ка!”

Не запамятавалі павіншаваць і юбіляраў вёскі: Леаніда Мікалаевіча Юшко і Надзею Цімафеўну Шчарбак, якім споўнілася па восемдзесят гадоў, а таксама Святлану Мікалаеўну Парфёнаву, адзначыўшую пяцідзесяцігадовы юбілей. Усе імяніннікі атрымалі падарункі.

Адзначылі пераможцаў у намінацыі «Лепшая гаспадарка”, дзе першае месца заняла сям’я Леаніда Мікалаевіча і Надзеі Арсенцьеўны Юшко. У іх вялікая гаспадарка, дзе яны трымаюць каня, свіней, курэй, трусоў. Ад сельвыканкама ім быў уручаны падарунак і выказана падзяка за добрую працу. Леанід Мікалаевіч нарадзіўся ў вёсцы Ляды, амаль трыццаць гадоў адпрацаваў у Драчкаўскай амбулаторыі зубным урачом, зараз на пенсіі, даглядае не толькі сваю гаспадарку, але і дапамагае аднавяскоўцам і жыхарам суседніх вёсак апрацоўваць прысядзібныя ўчасткі. Надзея Арсенцьеўна з’яўляецца старастай вёскі Ляды. Трыццаць тры гады адпрацавала паштальёнам, зараз на пенсіі. Сельвыканкаму Надзея Арсенцьеўна аказвае дапамогу ў навядзенні парадку на зямлі. Яна заўсёды патэлефануе ў раённае спажывецкае таварыства, калі не прыедзе аўталаўка, прасочыць, каб своечасова служба жыллёва-камунальнай гаспадаркі вывезла цвёрдыя бытавая адходы з населенага пункта, падасць заяўку ў сельвыканкам на замену перагарэўшых лямпачак.

У намінацыі «Лепшае падвор’е” падзяку і падарункі ад сельвыканкама атрымалі сем’і Валерыя Міхайлавіча і Галіны Іосіфаўны Лягуш, Юрыя Мікалаевіча і Ірыны Віктараўны Малчанавых, Сяргея Васільевіча і Ірыны Яўгеньеўны Петушок. У іх самыя прыгожыя дамы, агароджы і зямельныя ўчасткі ў вёсцы, якія яны добрасумленна даглядаюць.

Павіншаваць жыхароў і гасцей вёскі прыехалі ансамбль народнай песні » Рэчанька” Пятровіцкага сельскага Дома культуры і саліст Юрый Аляксандравіч Садовіч, а таксама дырэктар установы культуры Таццяна Іванаўна Ціхановіч. Свае творчыя знаходкі прысутным падаравалі гумарыстычны гурт «Зажыгалкі” і салістка Драчкаўскага сельскага Дома культуры Ксенія Кулік, мастацкі кіраўнік гэтай установы культуры Ганна Валер\’еўна Гузава і самая маленькая ўдзельніца канцэрта Паліна Іваніцова.

Віншаванні падрыхтавала і творчая група школьнікаў ДУА Драчкаўскага НПК «Дзіцячы сад — сярэдняя школа” (кіраўнік Ларыса Міхайлаўна Праскурнічая). Школьнікі выказалі падзяку жыхарам вёскі і бацькам іх настаўніка Мікалая Леанідавіча Юшко, які нарадзіўся ў гэтай вёсцы, працуе тут шмат гадоў не толькі у Смалявіцкім лясгасе, але і дапамагае школьнаму лясніцтву. Мікалай Леанідавіч вучыць маладое пакаленне беражліва адносіцца да прыроды і любіць свой родны кут.

Пераможцы раённага конкурса вядучых канцэртных і шоў-праграм «Майстар слова” Дар’я Карогвіч і Мікалай Недасека падрыхтавлі для маленькіх гледачоў дзіцячую гульнёвую праграму. Вядучай усёй канцэртнай праграмы была дырэктар Драчкаўскага сельскага Дома культуры Наталля Мікалаеўна Кулік.

Жыхары і госці разам з артыстамі спявалі і танцавалі. Напрыканцы свята пайшоў доўгачаканы дождж, але жыхары не разыходзіліся, радаваліся гэтаму дажджу і сустрэчы.

Драчкаўскі сельвыканкам вельмі ўдзячны старасце вёскі Ляды Надзеі Арсенцьеўне Юшко, ляснічаму Драчкаўскага лясніцтва, дэпутату Смалявіцкага раённага Савета дэтутатаў Аляксею Жанавічу Ракоўскаму, камандзіру вайсковай часці 30151 Сяргею Сяргеевічу Фралову за дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні свята.

Марына ГНЕДЧЫК, старшыня Драчкаўскага сельвыканкама.

На здымках: свята ў Лядах.

 

Информацию читайте в номере 159 – 160 от 11.07.2015 г.