ЗАЧЫН  НА ЎРАДЖАЙ-2012

 Пад’ём зябліва — важны агратэхнічны прыём, які непасрэдна ўплывае на ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур. Пры гэтым аптымальныя тэрміны апрацоўкі глебы дазваляюць дабіцца захавання глебавай вільготнасці, зніжэння забруджанасці пустазеллем, максімальнай аддачы ад унесеных угнаенняў і гербіцыдаў. Чым больш будзе ўзарана глебы восенню, тым прасцей і лепш будзе спраўляцца з веснавой сяўбой. На дадзены момант пад’ём зябліва — адзін з асноўных клопатаў працаўнікоў сельскагаспадарчай вытворчасці.

 

 

ЗАЧЫН  НА ЎРАДЖАЙ-2012

 Пад’ём зябліва — важны агратэхнічны прыём, які непасрэдна ўплывае на ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур. Пры гэтым аптымальныя тэрміны апрацоўкі глебы дазваляюць дабіцца захавання глебавай вільготнасці, зніжэння забруджанасці пустазеллем, максімальнай аддачы ад унесеных угнаенняў і гербіцыдаў. Чым больш будзе ўзарана глебы восенню, тым прасцей і лепш будзе спраўляцца з веснавой сяўбой. На дадзены момант пад’ём зябліва — адзін з асноўных клопатаў працаўнікоў сельскагаспадарчай вытворчасці.

Па стану на 17 кастрычніка сельгаспрадпрыемствы раёна ўзаралі 9090 гектараў з запланаваных 20250 гектараў (45 працэнтаў). Найлепш гэта праца пастаўлена ў ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс”, дзе зябліва паднята на 1000 гектараў (97 працэнтаў). У АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ” узаралі 935 гектараў (63 працэнты), на ПСУП “Смалявічы-Сузон” — 725 гектараў (57 працэнтаў), на ПСУП “Азярыцкі-Агра” — 1745 гектараў (56 працэнтаў), на ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” — 1954 гектары (54 працэнты), на РДУП “Шыпяны-АСК” — 810 гектараў (44 працэнты). Нізкія тэмпы пад’ёму зябліва на ЗП “Штотц Агра-Сервіс”, дзе ўзаралі 600 гектараў (27 працэнтаў), на РСУП “Пятровічы” — 278 гектараў (19 працэнтаў), у ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 643 гектары (16 працэнтаў).

Паралельна ідзе вываз і ўнясенне арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу 2012 года. Сельгаспрадпрыемствы вывезлі ўжо 79296 тон арганікі,  унеслі — 37799 тон, астатак на фермах — 29000 тон.

 

“ЛЁС” АГАРОДНІНЫ

Мы ўжо пісалі, што сельгаспрадпрыемствы раёна завяршылі ўборку бульбы. «Другога хлеба» накапалі 10404 тоны пры сярэдняй ўраджайнасці ў 254 цэнтнеры з гектара.

Які далейшы “лёс” ураджаю? Вядома ж, бульба закладаецца на захоўванне і рэалізоўваецца, закладаецца на насенне. Некандыцыйныя рэшткі выкарыстоўваюцца для адкорму жывёлы.

Па стану на 17 кастрычніка на ПСУП “Азярыцкі-Агра” закладзена на захоўванне 5004 тоны бульбы, у тым ліку ў сховішчах — 2745 тон, часова ў буртах — 2259 тон, закладзена насеннага фонду — 669 тон. Гаспадарка падрыхтавала для рэалізацыі 1000 тон клубняў, а ўжо рэалізавала — на рынках, кірмашах, на перапрацоўку, праз уласную гандлёвую сетку, іншым арганізацыям — 333 тоны. Для кармлення жывёлы выкарыстана 200 тон бульбы.

На РДУП “Шыпяны-АСК” закладзена на захоўванне 433 тоны бульбы, уся — у сховішчы. Для рэалізацыі тут падрыхтавана 20 тон клубняў, а ўжо рэалізавана на рынках і кірмашах, на перапрацоўку, іншым арганізацыям 277 тон. Гаспадарка заклала 130 тон насення бульбы. 

На РСУП “Пятровічы” закладзена на захоўванне ў сховішчы 83 тоны. Гаспадаркай праз кімашы і іншым арганізацыям рэлізавана 10 тон, столькі ж падрыхтавана да рэалізацыі. 40 тон закладзена ў насенны фонд.

ДП «ЖодзінаАграПлемЭліта» заклала на захоўванне 3040 тон бульбы, з іх 1530 тон — у агароднінасховішчах, 1510 тон — часова ў буртах. Закладзена 330 тон насеннай бульбы. Гаспадарка рэалізавала праз рынкі, кірмашы і ўласную гандлёвую сетку 360 тон бульбы, падрыхтавала для рэалізацыі 400 тон.

Гаспадаркі раёна таксама завяршылі ўборку сталовых буракоў. Іх выбралі 2718 тон, ураджайнасць склала 494 цэнтнеры з гектара. Убрана 97 працэнтаў морквы. Яе накапалі 950 тон, ураджайнасць дадзенай культуры складаецца на ўзроўні ў 251 цэнтнер з гектара. 

У актыўную фазу ўступае ўборка капусты. У флагмана агароднінаводства раёна ПСУП “Азярыцкі-Агра” ўраджайнасць на першым выбраным гектары склала 490 цэнтнераў.  

 

ВОСЕНЬСКАЕ ЖНІВО

Кукуруза на зерне ўбрана на 918 гектарах з 1959 запланаваных, намалочана 9515 тон пры сярэдняй ураджайнасці 104 цэнтнеры з гектара. Лепшы рэзультат паказваюць земляробы АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ” — 145 цэнтнераў з гектара. За імі ідуць ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — 115 цэнтнераў з гектара, ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 113 цэнтнераў з гектара, ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” — 108 цэнтнераў з гектара, ПСУП “Азярыцкі-Агра” — 100 цэнтнераў з гектара. Меней за сто цэнтнераў з гектара кукурузнага зерня маюць раслінаводы РСУП “Пятровічы” (86 цэнтнераў), ЗП “Штотц Агра-Сервіс” (79,8 цэнтнера), РДУП “Шыпяны-АСК” (71 цэнтнер).

Кукурузнае зерне вельмі запатрабавана і дае добрую  аддачу пры  кармленні жывёлы.

Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу падрыхтаваў Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

Информацию читайте в номере 242 – 243  от 19.10.2011 г.

 

<!—EndFragment—>