Першага верасня адчыніла дзверы і абноўленая Чарніцкая базавая школа – дзіцячы сад.

Дзякуючы працы школьнага калектыва і дапамозе спонсараў, а гэта: упраўленне па адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама, КУП «Смалявіцкае ЖКГ», релігійная грамада «Царквы хрысціян веры Евангельскай» – будынку школы папоўніўся новымі кабінетамі. Цяпер вучні будуць займацца ў адну змену, што вельмі зручна для іх і настаўнікаў.

На ўрачыстай лінейцы прысутнічалі,  акрамя вучняў і бацькоў, старшыня Смалявіцкай прафсаюзнай арганізацыі беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Святлана Гальмакова, метадыст упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама Марына Розум. Святлана Сяргееўна павіншавала вучняў, настаўнікаў з Днём ведаў і ўручыла падарункі першакласнікам. Традыцыйна, першакласнікі атрымалі падарунак Прэзідэнта – першую кнігу “Беларусь – наша Радзіма”.

Старт дадзены! У паход па веды!

Таццяна МІНКО, настаўнік  ДУА «Чарніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа».