СВЯТА ПАШАНЫ І ГОНАРУ

На ўрачыстым сходзе перадавікоў вытворчасці, які адбыўся ў пятніцу, 22 лютага, былі падведзены вынікі работы працоўных калектываў раёна за 2012 год, ушанаваны пераможцы.

Усіх, хто прыйшоў на свята, павіншаваў старшыня Смалявіцкага райвыканкама Міхаіл Гаўрылавіч Загорцаў:

— Сёння, падводзячы вынікі работы за 2012 год, мы выражаем удзячнасць і глыбокую павагу за плённую і  добрасумленную працу земляробам, жывёлаводам, працаўнікам прадпрыемстваў, перапрацоўчых і абслугоўваючых арганізацый, сацыяльна-культурнай сферы, спецыялістам  і працаўнікам усіх узроўняў вытворчасці і кіравання. Кожны з іх унёс свой пачэсны ўклад у агульны  працоўны поспех.

2012 год стаў для нас перыядам напружанай і стваральнай апрацы. Працаўнікам нашага раёна давялося стварыць добрыя ўмовы для далейшага эфектыўнага развіцця вытворчасці.

СВЯТА ПАШАНЫ І ГОНАРУ

На ўрачыстым сходзе перадавікоў вытворчасці, які адбыўся ў пятніцу, 22 лютага, былі падведзены вынікі работы працоўных калектываў раёна за 2012 год, ушанаваны пераможцы.

Усіх, хто прыйшоў на свята, павіншаваў старшыня Смалявіцкага райвыканкама Міхаіл Гаўрылавіч Загорцаў:

— Сёння, падводзячы вынікі работы за 2012 год, мы выражаем удзячнасць і глыбокую павагу за плённую і  добрасумленную працу земляробам, жывёлаводам, працаўнікам прадпрыемстваў, перапрацоўчых і абслугоўваючых арганізацый, сацыяльна-культурнай сферы, спецыялістам  і працаўнікам усіх узроўняў вытворчасці і кіравання. Кожны з іх унёс свой пачэсны ўклад у агульны  працоўны поспех.

2012 год стаў для нас перыядам напружанай і стваральнай апрацы. Працаўнікам нашага раёна давялося стварыць добрыя ўмовы для далейшага эфектыўнага развіцця вытворчасці.

2013 год аб’яўлены Годам беражлівасці. Яго правядзенне будзе садзейнічаць рашэнню задач удасканалення арганізацыі вытворчасці, павышэння прадукцыйнасці працы, якасці тавараў і паслуг за кошт аптымізацыі  выдаткаў, рацыянальнага выкарыстоўвання рэсурсаў, выключаючы неабгрунтаваныя траты, у першую чаргу шляхам мадэрнізацыі вытворчасці, выкарыстання новых тэхналогій, тэхнікі і шляхоў гаспадарання.

Стратэгічнае развіццё Смалявіцкага раёна ў 2013 годзе і ў наступныя гады будзе звязана з будаўніцтвам горада-спадарожніка, рэалізацыяй буйнамаштабнага праекта будаўніцтва Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка. Мерапрыемствы гэтага года будуць накіраваны на выхаванне ў кожнага грамадзяніна пачуцця гаспадарлівасці, стымулявання эканоміі і беражлівасці як на сваіх рабочых месцах, так і ў паўсядзённым жыцці, — адзначыў кіраўнік раёна.

На свяце прысутнічалі шматлікія  ганаровыя госці.

Па чарзе на сцэну запрашаліся пераможцы раённага спаборніцтва сярод працоўных калектываў структурных падраздзяленняў галін народнай гаспадаркі, якія дасягнулі найвышэйшых паказчыкаў. Пераходныя сцягі, дыпломы і кветкі былі ўручаны дырэктару таварства з абмежаванай адказнасцю “Дарэлектрамаш” Юрыю Сільвестравічу Тумаху, дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” Сяргею Генадзьевічу Рамчанку, дырэктару дзяржаўнай установы адукацыі “Пліская сярэдняя школа імя У.А.Мікуліча” Ірыне Мікалаеўне Зыль, дырэктару закрытага акцыянернага таварыства “ПМК-228” Уладзіміру Фёдаравічу Бубену.

Калектывы-пераможцы таксама ўзнагароджаны грашовымі прэміямі у памеры дваццаці пяці базавых велічынь. Сродкі пералічаны на рахункі прадпрыемстваў і ўстаноў.

Пераходнымі вымпеламі і Дыпломамі Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны Зялёнаборскі сельскі выканаўчы камітэт (старшыня Наталля Аляксандраўна Саковіч),  калектыў аддзялення “Белаграпрамбанк” горада Смалявічы ( упраўляючы Антаніна Рыгораўна Батура),  калектыў прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Сыты путнік” (дырэктар Алена Фелік- саўна Хвайнацкая),  калектыў аддзялення па грамадзянству і міграцыі аддзела ўнутраных спраў Смалявіцкага райвыканкама (начальнік Таісія Ігараўна Завадская),  калектыў Барсукоўскага сельскага Дома культуры (дырэктар Вікторыя Анатольеўна Колісава),  калектыў аддзялення паштовай сувязі “Юр’ева” Смалявіцкага раённага вузла паштовай сувязі (начальнік Наталля Уладзіміраўна Трусава),  калектыў дзяржаўнай установы “Рэдакцыя газеты “Край смалявіцкі” і Праграма радыёвяшчання “Смалявічы” (галоўны рэдактар Марына Іванаўна Меркуль),  калектыў клінічна-дыягнастычнай лабараторыі ўстановы аховы здароўя “Смалявіцкая цэнтральная раённая бальніца” (загадчык лабараторыі Марыя Іванаўна Пархомец),  калектыў кацельні №15 участка “Забалацце” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” (старшы майстар Аляксандр Міхайлавіч Сідараў),  калектыў пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №13 вёскі Пятровічы Смалявіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях  (начальнік падраздзялення Яўген Віктаравіч Бязрукі).  Прадпрыемствы і арганізацыі ўзнагароджаны таксама грашовымі прэміямі ў памеры шасці базавых велічынь. Сродкі пералічаны на рахункі ўстаноў.

Прадстаўнік Мінскага абласнога выканаўчага камітэта – кіруючы справамі Іван Станіслававіч  Маркевіч павіншаваў усіх прысутных з працоўнымі перамогамі і ўручыў Ганаровыя граматы  Мінскага аблвыканкама электрагазазваршчыку кацельнай №31 КУП “Смалявіцкая ЖКГ” Мікалаю Уладзі- міравічу Шыдлоўскаму,  галоўнаму спецыялісту аддзела занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Смалявіцкага райвыканкама Вользе Уладзі- міраўне Бяляевай, начальніку цэха ТАА “Сарматтэрмаінжынерынг” Алегу Віктаравічу Кучуку.

На святочную сцэну падняліся і тыя, хто стаў пераможцам індывідуальнага раённага спаборніцтва сярод працаўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў па выніках працы за 2012 год і будуць занесены на раённую Дошку гонару.

Для ўзнагароджвання Дыпломамі  Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта на сцэну былі запрошаны дырэктар рэспубліканскага дачэрняга  ўнітарнага прадпрыемства па племянной справе “ЖодзінаАграПлемЭліта” Анжаліка Пятроўна Гушчэня (прадпрыемства стала пераможцам раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у галіне жывёлагадоўлі) і намеснік дырэктара РСДУП “Шыпяны- АСК” Сяргей Паўлавіч Навіцкі (перамога ў галіне раслінаводства). Калектывы гэтых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў таксама атрымалі грашовую прэмію ў памеры пятнаццаці базавых велічынь. Сродкі пералічаны на рахункі арганізацый.

У раёне праходзіла спаборніцтва па закупу малака, і на святочным сходзе былі адзначаны пераможцы па гэтым накірунку. Узнагароды ўручыў старшыня Смалявіцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Аляксандравіч Ляхоўскі.

Сапраўдным падарункам удзельнікам  урачыстага сходу стала тэатралізаваная канцэртная праграма “Смалявіччына святочная”, якую падрыхтавалі салісты і творчыя калектывы ўстаноў культуры раёна.

М.МЕРКУЛЬ.

СВЯТА ПАШАНЫ І ГОНАРУ

На  здымках:  пераможцы раённага спаборніцтва па выніках работы за 2012 год, узнагароджаныя Пераходнымі сцягамі і Вымпеламі Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта.

ФОТА А.ВАЛАДЗЬКО.

Информацию читайте в номере 47 – 48  от 27.02.2013 г.