ЛІТАРАТУРНАЯ СУСТРЭЧА

У чытальнай зале Смалявіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла літаратурнамузычная кампазіцыя «Глыбокі і
мудры пісьменнік”, прысвечаная вядомаму беларускаму байкапісцу і
драматургу Кандрату Крапіве. У гэтым годзе споўнілася сто дваццаць
гадоў з дня нараджэння выдатнага майстра беларускага слова. Вядучыя
мерапрыемства: загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Наталля Леанідаўна
Смірнова і бібліятэкар Тамара Іванаўна Несцерава выказалі спадзяванне, што ўсё
ўбачанае і пачутае не пакіне вучняў абыякавымі і дазволіць яшчэ раз дакрануцца
да дзівоснага свету пісьменніка. А прысутнічалі на мерапрыемстве ў бібліятэцы
вучні дзявятых класаў сярэдняй школы №1 горада Смалявічы.

 

ЛІТАРАТУРНАЯ СУСТРЭЧА

 

У чытальнай зале Смалявіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла літаратурнамузычная кампазіцыя «Глыбокі і мудры пісьменнік”, прысвечаная вядомаму беларускаму байкапісцу і драматургу Кандрату КрапівеУ гэтым годзе споўнілася сто дваццаць гадоў з дня нараджэння выдатнага майстра беларускага слова. Вядучыя мерапрыемства: загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Наталля Леанідаўна Смірнова і бібліятэкар Тамара Іванаўна Несцерава выказалі спадзяванне, што ўсё ўбачанае і пачутае не пакіне вучняў абыякавымі і дазволіць яшчэ раз дакрануцца да дзівоснага свету пісьменніка. А прысутнічалі на мерапрыемстве ў бібліятэцы вучні дзявятых класаў сярэдняй школы №1 горада Смалявічы.

Пачалася сустрэча з выканання прыгожай мелодыі ансамблем цымбалістаў, у складзе якога выступілі Марына Лаханская і Кацярына Старавыбарная (кіраўнік Ала Уладзіміраўна Сульжыч).

 

 

 

 Кандрата Крапіву многія называюць чараўніком, якому прырода адкрыла запаветнае слова, здольнае тварыць цуды: рабіць волатам кволага, вяртаць упэўненасць зняверанаму, адкрываць вочы на праўду і крыўду. «Зброя” Кандрата Крапівы як пісьменніка – «пякучае” і «вострае” слова, як ён казаў сам, крапіва. Менавіта адсюль і пайшоў псеўданім Кандрата Кандратавіча Атраховіча.

Вядучыя расказалі прысутным нямала звестак з біяграфіі пісьменніка. Падрабязна паведамілі аб тым, з чаго пачаўся творчы шлях Кандрата Крапівы. У 1922 годзе газета «Красноармейская правда” змясціла яго першы вершаваны фельетон «Жили-были”. Хаця гэту публікацыю наўрад ці можна лічыць пачаткам творчай біяграфіі пісьменніка. Сам аўтар прызнаваў, што толькі тады, калі стаў пісаць на роднай мове і друкавацца ў беларускіх газетах, адчуў сябе па-сапраўднаму далучаным да літаратуры.

Вялікай папулярнасцю ў шырокага кола чытачоў карысталіся яго байкі – самабытная з’ява ў культурнай скарбонцы ўсіх славянскіх народаў. Самабытнасць іх заключаецца ў цеснай сувязі з вуснай народнай творчасцю і прыродай роднай зямлі. Многія з баек выраслі з народных прыказак і прымавак, але, у сваю чаргу, нямала і ўласных афарызмаў пісьменніка ператыварыліся ў прыказкі, атрымалі агульнанародную вядомасць. Напрыклад, пра недалёкага задаваку мы следам за байкапісцам гаворым «ганарысты парсюк”. Слова «баран” стала сінонімам тупасці і разумовай абмежаванасці. Байкі Кандрата Крапівы і сёння не страчваюць свайго значэння . Ім суджаны доўгі век, бо яны створаны на высокім мастацкім узроўні.   Вучаніцы сёмага класа ДУА «Сярэдняя школа №1 імя В.Ф. Купрэвіча горада Смалявічы»: Таццяна Мацюшэнка, Віка Першалевіч, Марыя Несцяровіч прачыталі  байкі Кандрата Крапівы, чым выклікалі задавальненне слухачоў.

Многія знаёмы з творчасцю выдатнага пісьменніка і ведаюць К.Крапіву не толькі як выдатнага паэта, празаіка і драматурга, але і як вядомага вучонага, акадэміка, чыя нястомная дзейнасць на пасадзе віцэ-прэзідэнта АН Беларусі садзейнічала далейшаму росквіту айчыннага мовазнаўства і літаратуры.

За сваё жыццё пісьменнік працаваў нямала, шамт выдатных твораў з’явілася з-пад яго пяра. Радзіма высока ацаніла яго заслугі. Але самая галоўная ўзнагарода – народнае прызнанне, народная любоў. Яго творы і сёння з задавальненнем чытаюць не толькі школьнікі, але і чытачы Смалявіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Наталля ТЫШКОЎСКАЯ.

На здымкахна сустрэчы.

Фота аўтара.

Информацию читайте в № 73-76 от 16.03.2016г.