Галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і
72-ю гадавіну з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
урачыста адзначылі на Смалявіччыне.

 

 

Галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 72-ю гадавіну з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў урачыста адзначылі на Смалявіччыне.

Да ўвагі жыхароў горада Смалявічы і гасцей былі прадстаўлены канцэртная праграма «Святочнае кола беларусаў”, святочны канцэрт «Беларусь – жыцця майго крыніца”. Увесь дзень на цэнтральнай плошчы горада працавалі спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі. Свае вырабы маглі прадэманстраваць народныя ўмельцы. Працавалі гандлёвыя рады.

 

 

 

Асобыя словы ўдзячнасці ў гэты дзень гучалі ў адрас ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Вячэрняя маладзёжная праграма «Песні маёй краіны” сабрала таксама нямала жыхароў горада і раёна.

Сапраўднай кульмінацыяй святочнага дня сталі рэспубліканская акцыя «Спяваем гімн разам” і салют.

 

 

Кар. «КС”.

На здымках: святочныя мерапрыемствы ў Смалявічах.

Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.

Информацию читайте в № 197-200 от 06.07.2016г.