Перадвыбарная праграма кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага
сходу Рэспублікі Беларусь па Лагойскай выбарчай акрузе №75 ВАБІШЧЭВІЧА ПЯТРА
АНДРЭЕВІЧА
ШАНОЎНАЕ СПАДАРСТВА!
Вельмі ўдзячны ўсім, хто адгукнуўся і падтрымаў маю
ініцыятыву балаціравацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь шостага склікання.
Перадвыбарная праграма кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Лагойскай выбарчай акрузе №75 ВАБІШЧЭВІЧА ПЯТРА АНДРЭЕВІЧА
ШАНОЎНАЕ СПАДАРСТВА!
Вельмі ўдзячны ўсім, хто адгукнуўся і падтрымаў маю ініцыятыву балаціравацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.
Нарадзіўся я 18 красавіка 1963 г. у в. Рубель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Маю вышэйшую адукацыю: у 1985 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. Уся мая працоўная дзейнасць – ад студэнцтва і дагэтуль — звязана з Лагойскім раёнам.
Жанаты, маю дваіх дзяцей.
ГАЛОЎНАЕ ДЛЯ МЯНЕ — КЛОПАТ ПРА ЛЮДЗЕЙ
Мне добра вядомы праблемы нашай акругі і яе жыхароў. Прыносіць карысць землякам, дапамагаць ім у вырашэнні надзённых праблем, паляпшаць і палягчаць іх жыццё — вось што з’яўляецца прыярытэтам у маёй паўсядзённай дзейнасці.
Працуючы ў Парламенце, я планую на дзяржаўным узроўні вырашаць тыя пытанні, якія найбольш хвалююць маіх землякоў.
І гэта найперш:
ЗАХАВАННЕ СПАДЧЫНЫ
Захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны, традыцыйнай рэгіянальнай культуры.
Актывізацыя комплекснага будаўніцтва аб’ектаў прыдарожнага сервісу, а таксама дарожнай інфраструктуры да існуючых турысцкіх аб’ектаў за кошт прыцягнення ў рэгіён пэўнымі льготамі інвестараў.
Фінансавая падтрымка на дзяржаўным узроўні самадзейных і прафесійных творчых калектываў, рамеснікаў, майстроў, якія прапагандуюць нацыянальную культуру рэгіёна.
ПРЫВАБНАСЦЬ НАСЕЛЕНЫХ ПУНКТАЎ
Вырашэнне праблем утрымання прыгарадных дарог і вуліц за кошт павелічэння працэнта адлічэнняў на гэтыя патрэбы дарожнага збору.
Выпрацоўка сістэмнага падыходу да правядзення работ па добраўпарадкаванні населеных пунктаў (у тым ліку сельскіх), збору і перапрацоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў, буйнагабарытнага смецця і будаўнічых адходаў.
ДАСТУПНАСЦЬ ЖЫЛЛЯ
Будаўніцтва ў сельскіх населеных пунктах таннага добраўпарадкаванага арэнднага жылля або пераабсталяванне пад жыллё незапатрабаваных аб’ектаў сацыяльнай сферы, пустуючых шматкватэрных дамоў.
Фарміраванне чарговасці на атрыманне зямельных участкаў грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў (першасна для тых, хто пражывае і працуе ў дадзенай мясцовасці).
Удасканаленне сістэмы крэдытавання будаўніцтва індывідуальнага жылля з улікам часу працы ў арганізацыі (працэнт па крэдыту павінен быць адваротна прапарцыянальным стажу).
СТВАРЭННЕ ПРАЦОЎНЫХ МЕСЦАЎ І ФІНАНСАВЫ ДАБРАБЫТ КОЖНАГА
Фінансавая падтрымка моладзі, пачынаючых прадпрымальнікаў, работнікаў сацыяльнай сферы, працоўных спецыяльнасцей, якія пастаянна жывуць і працуюць у сельскай мясцовасці.
З мэтай пашырэння дабрачыннасці і мецэнацтва ініцыіраваць укараненне гібкай сістэмы падаткаабкладання для грамадзян, арганізацый і прадпрыемстваў, якія аказваюць спонсарскую падтрымку.
ПАДТРЫМКА ІНСТЫТУТА СЯМ’І
Працаваць у сферы стварэння эфектыўных стымулаў для дэмаграфічнага дабрабыту нацыі, умацавання інстытута сям’і, падтрымкі шматдзетных сем’яў праз фарміраванне сямейнага капіталу і іншай матэрыяльнай падтрымкі.
УПЭЎНЕНЫ: ДАБРАБЫТ КОЖНАГА ПАВІНЕН БЫЦЬ
НАЙГАЛОЎНЕЙШЫМ ЗАКОНАМ!
Шаноўныя выбаршчыкі! Запрашаю вас прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць за будучыню.
Информацию читайте в № 257-260 от 27.08.2016г.