На пачатку Тыдня маці ў чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча адбылося пасяджэнне жаночага клуба “Пяшчота”. Са словамі віншавання да прысутных жанчын звярнуліся заснавальнікі клуба – дырэктар Смалявіцкай ЦБС Святлана Віктараўна Чэрваненка і загадчыца раённага аддзела загс Іна Віктараўна Шарпава.

На мерапрыемстве таксама прысутнічала пісьменніца Тамара Іванаўна Несцяровіч. Яна прэзентавала свае новыя кнігі: раман “Загадки ведуньи” і зборнік апавяданняў “Клубничный возраст”. Як распавяла аўтарка, зборнік “Клубничный возраст” – гэта кніга аб узлётах і падзеннях, надзеях і расчараваннях, кур’ёзных выпадках. І ўвогуле, гэта кніга пра тое, што здараецца ў жыцці, што цешыць ці засмучае. А вось раман “Загадки ведуньи” – гэта дэтэктыў аб тым, што ў нашым жыцці рэальнае і містычнае знаходзяцца побач.
Пісьменніца вельмі шчыра адказвала на пытанні гасцей сустрэчы. Гэта былі пытанні і пра сакрэты творчасці, і пра асабістае жыццё, пра тое, дзе яна знаходзіць сюжэты для сваіх кніг, пра пісьменніцкія планы.
У сустрэчы таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі выдавецтва “Беларусь”, якія паведамілі пра гісторыю выдання кніг Тамары Іванаўны і пазнаёмілі прысутных з навінкамі выдавецтва. Усе жадаючыя змаглі набыць кнігі аўтара з яе аўтографам, а таксама кнігі выдавецтва “Беларусь”: фотаальбом “Пад небам Беларусі, кнігі з серыі “Славутыя мастакі Беларусі”, кнігі пра жыццё і дзейнасць Еўфрасінні Полацкай і Францыска Скарыны.
Наталля ТЫШКОЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКАХ: удзельнікі жаночага клуба «Пяшчота».