Нарэшце мы пераехалі ў новы будынак Пятровіцкага сельскага Дома культуры. Тут зроблены добры рамонт памяшкання. Загадчыца бібліятэкі  Алена Юр’еўна Процька прыклала шмат намаганняў, каб вельмі прыгожа і акуратна размясціць і аформіць бібліятэчны фонд. Прыемна зайсці ў светлыя і прыбраныя пакоі, выбраць патрэбную кнігу, прачытаць часопісы, газеты, абмеркаваць навіны літаратуры і проста пагутарыць пра жыццё-быццё.

 

Нарэшце мы пераехалі ў новы будынак Пятровіцкага сельскага Дома культуры. Тут зроблены добры рамонт памяшкання. Загадчыца бібліятэкі  Алена Юр’еўна Процька прыклала шмат намаганняў, каб вельмі прыгожа і акуратна размясціць і аформіць бібліятэчны фонд. Прыемна зайсці ў светлыя і прыбраныя пакоі, выбраць патрэбную кнігу, прачытаць часопісы, газеты, абмеркаваць навіны літаратуры і проста пагутарыць пра жыццё-быццё.

У Доме культуры з’явілася месца і для правядзення вольнага часу моладзі, вучняў і аднавяскоўцаў. Некалькі дзён таму, у гонар Дня маці, быў дадзены канцэрт мастацкай самадзейнасці “Маміны вочы”. Яго падрыхтавалі дырэктар Дома культуры Таццяна Іванаўна Ціхановіч, кіраўнік ансамбля “Рэчанька” Святлана Сяргееўна Рудэня, мастацкі кіраўнік Арына Сяргееўна Ярмошкіна. Мы з замілаваннем слухалі выступленні-віншаванні ад дзяцей і ўнукаў – Аліны Усламінай, Улада Грыньківа, Мікалая Молчана, Паліны Іванісавай, Машы Іванісавай, Лізы Ваўчок, Уладзіслава Кашаля і Кацярыны Залужнай. А задушэўнае выкананне песні “Маміны вочы” Святланай Сяргееўнай Рудэня прымусіла заплакаць усіх прысутных. З вялікім жаданнем і цікавасцю аднавяскоўцы і госці прыходзяць у Пятровіцкі Дом культуры, каб паслухаць задушэўныя песні ў выкананні ансамбля “Рэчанька”. Хочацца асабліва адзначыць удзельнікаў гэтага калектыву, якія ўжо шмат гадоў радуюць нас сваімі выступленнямі. Гэта: Наталля Васільеўна Процька, Алена Юр’еўна Процька, Яўгенія Юльянаўна Ванзонак, Зоя Аляксандраўна Кулінчык, Антаніна Аляксандраўна Бацькіна, Лена Уладзіміраўна Ганісеўская, Валянціна Васільеўна Міхнавец, Святлана Іванаўна Малахоўская, Алена Віктараўна Шчурка, Галіна Георгіеўна Кабялінская, Таццяна Міхайлаўна Ракоўская і Валянціна Міхайлаўна Семіжон.


Гэта апантаныя любоўю да музыкі і песень людзі. І куды б іх не запрашалі – Смалявічы, Волму, Пекалін, Прылепы, Драчкава і, нават, Мінск – яны заўсёды згаджаюцца. Іншы раз прыходзіцца дабірацца і сваім ходам, але канцэрты праходзяць абавязкова.

Нядаўна “Рэчанька” была запрошана ў сталічны Дом літаратара на юбілей беларусскага паэта-песенніка Івана Цітаўца. І калектыў выступіў вельмі дастойна. 

Ад імя ўсіх, хто прысутнічаў на свяце, хочацца выказаць словы ўдзячнасці і любові ўсім, хто выходзіць на сцэну Пятровіцкага Дома культуры і прысвячае нам свае песні. Вялікі дзякуй за шчырыя хвіліны радасці!

Марыя Іванаўна ІВАШЫНА, старшыня Пятровіцкай арганізацыі ветэранаў. 

На здымках: моманты свята, прысвечанага Дню маці.

Информацию читайте в № 329-332 от 29.10.2016г.