У навагоднія святы кожны чакае цуда: і дзеці, і дарослыя. Такі цуд чакаў выхаванцаў і навучэнцаў Зеленаборскага дзіцячага сада — сярэдняй школы 26 снежня.
На навагодняе свята прыйшлі з падарункамі старшыня Зеленаборскага сельвыканкама Наталля Аляксандраўна Саковіч і сакратар пярвічнай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Вікторыя Анатольеўна Мініч.

Камуністычная партыйная арганізацыя Смалявіцкага раёна пад кіраўніцтвам Міхаіла Васільевіча Жыляніна вырашыла зрабіць падарункі да навагодняга свята лепшым выхаванцам і навучэнцам Зеленаборскага ВПК за актыўную грамадзянскую пазіцыю: гэта ўдзел у раённых , абласных, рэспубліканскіх конкурсах, алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах, навукова-практычных канферэнцыях, мастацкай самадзейнасці.
Дваццаць два салодкія падарункі атрымалі юныя грамадзяне нашай установы. Сярод іх ёсць і самыя маленькія: Павел Загорскі, Анастасія Андрончык, Вераніка Касянок, Аляксандра Жукоўская, Юлія Крэслова, Ірына Базылевіч і іншыя.
Прадстаўнікі Кампартыі павіншавалі дзяцей, іх бацькоў, педагогаў з навагоднімі святамі і пажадалі далейшых творчых поспехаў у вучобе, новых дасягненняў у творчых праектах, быць дастойнымі грамадзянамі нашай краіны. Вялікі дзякуй раённай арганізацыі Камуністычнай партыі за ўвагу, радасць, павагу да юнага пакалення.
Людміла КУЗЬМІНА, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА” Зеленаборскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа”.
На фота: у час сустрэчы з гасцямі.
Информацию читайте в № 399-402 от 30.12.2016г.