М.А.Ганчарова: “ТРЭБА БЫЦЬ СТАРАННЫМ І АДКАЗНЫМ, НЕ БАЯЦЦА ЗМЯНІЦЬ СВАЁ ЖЫЦЦЁ!”
Вось ужо тры гады, як Марыя Аляксееўна Ганчарова з сям’ёй пераехала на Смалявіччыну. Раней яна жыла ў Быхаўскім раёне, працавала і па прафесіі — бухгалтарам, і ў гандлі. Калі знаёмыя падказалі, што ў Смалявіцкім раёне, калі пайсці працаваць даяркай на ферму, ёсць магчымасць атрымаць добраўладкаваны дом, то вагалася нядоўга. На сямейным савеце было прынята рашэнне — пераязджаць!

Сёння Марыя Аляксееўна — адзін з лепшых аператараў машыннага даення адкрытага акцыянернага таварыства “Смалявіцкі райаграсервіс”. Працуе яна на малочнатаварнай ферме “Каменка”. У групе мае 41 рагулю. За дзесяць месяцаў бягучага года надаіла 6004 кілаграмы ад фуражнай каровы. І па выніках 2009 года яе група была лепшай на ферме. Дарэчы, і карова-рэкардыстка ў 2009 годзе была таксама ў групе М.А.Ганчаровай. Адна з рагуль аддзячыла гаспадыню за штодзённы клопат 11780 кілаграмамі малака за адну лактацыю.
Марыя Аляксееўна зусім не шкадуе, што такім карэнным чынам змяніла сваё жыццё. Як і разлічвала, атрымала катэдж. Дзеці — недалёка, дачка вучыцца ў БНТУ, сын — у Жодзінскім ліцэі. “А працаваць на ферме, нават нягледзячы на значныя фізічныя нагрузкі, прасцей, чым у бухгалтэрыі. Ва ўсялякім выпадку, больш лёгка маральна”,— кажа Ганчарова.
На наш погляд, важна тое, што сёння ў сельскагаспадарчай вытворчасці для кожнага ёсць магчымасць рэалізавацца і атрымаць за працу адпаведнае ўзнагароджанне. Канечне, пры ўмове, што чалавек мае жаданне працаваць, надзелены стараннасцю і адказнасцю.
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
На здымку: М.А.Ганчарова.
Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.
Информацию читайте в номере 261 – 264 от 13.11.2010 г.