26 лістапада ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы адбыўся чарговы дзень маральна-прававых ведаў для падлеткаў пад назвай “Стань сапраўдным грамадзянінам Беларусі”, прысвечаны выбарам Прэзідэнта. На мерапрыемства была запрошана старшыня раённай выбарчай камісіі Валянціна Сяргееўна Журомская, а таксама дзесяцікласнікі Смалявіцкай раённай гімназіі.

Пачалася сустрэча з дэманстрацыі 25-хвіліннага фільма пра Мінск, з якога падлеткі даведаліся цікавыя звесткі пра горад, убачылі дакументальныя і сучасныя здымкі сталіцы. Падчас мерапрыемства Валянціна Сяргееўна Журомская распавяла пра ход выбарчай кампаніі ў раёне, пазнаёміла юных слухачоў з кандыдатамі ў Прэзідэнты. Нягледзячы на тое, што вучні яшчэ непаўналетнія і прымаць удзел у выбарах яшчэ не будуць, інтарэс да выбарчай кампаніі падлеткі праявілі недзіцячы: і слухалі зацікаўлена, і пытанні задавалі. Спецыяльна да мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі тэматычную выставу “Галасуй упершыню”.

Вікторыя ЖЫЛЯКОВА.

Информацию читайте в номере 277 – 278 от 1.12.2010 г.