У нашым раёне значная ўвага надаецца пытанням аховы навакольнага асяроддзя. Жыхары пасёлка Зялёны Бор таксама не застаюцца абыякавымі да гэтай праблемы. Дзякуючы прафілактычнай рабоце з насельніцтвам наваколле Зялёнага Бору стала менш забруджаным.
Разам з тым, не кожны ўсведамляе, што, напрыклад, ПЭТ-бутэлька, выкінутая ў лесе ці на беразе вадасховішча, будзе раскладацца, па меркаваннях навукоўцаў, ад 300 да 500 гадоў.

У Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя Зялёнаборскі Дом культуры правёў традыцыйную экалагічную акцыю “Прыбяры сваю планету”. На ўзбярэжжы вадасховішча, якое, на першы погляд, было даволі незасмечаным, дзеці разам з дарослымі сабралі некалькі мяхоў смецця. Смачная юшка стала добрай узнагародай усім, хто прыняў удзел у акцыі. Цікава што летась, калі ўздоўж вадаёма стаялі прыгожыя драўляныя альтанкі, смецця было значна больш. У мінулым годзе альтанкі нечакана зніклі і смецця стала меньш. Ці можам мы разлічваць на тое, што хтосьці будзе добраўпарадкаваць зоны адпачынку, а мы будзем беспакарана смеціць?
Між тым, удзельнікі акцыі заклікалі далучыцца да яе турыстаў і рыбакоў, завітаўшых з Жодзіна ды Барысава.
– Вельмі добрую справу робіце, – гэта меркаванне аднаго з турыстаў Юрыя. – Хочацца, каб усё вакол нас было чыстае і прыгожае.
Арганізатарам акцыі таксама не хацелася, каб усё сталася Сізіфавай працай. Ёсць спадзяванне, што ніхто з удзельнікаў акцыі і жыхароў пасёлка заўтра не пачне засмечваць навакольнае асароддзе.
Шаноўныя землякі! Наваколле – гэта наша багацце, гэта наш дом. Зробім наш дом чыстым і прыгожым, для нас і для нашых нашчадкаў.
В.ГУСЕЎ, дырэктар Зялёнаборскага Дома культуры.
Информацию читайте в № 165-168 от 7.06.2017 г.