Данінай павагі працы хлебаробаў стала раённае свята “Дажынкі”, якое адбылося 15 верасня ў аграгарадку Слабада Азярыцка-Слабадскога сельсавета. Гасцінна і ветліва сустракаў аграгарадок гасцей урачыстага мерапрыемства. Тут было і паглядзець на што, і паспытаць розных прысмакаў можна было зашмат. З усіх бакоў гучалі музыка і песні, вясёлыя прымаўкі і радасны смех удзельнікаў свята. Нядрэнным было і надвор’е, хоць і не абыйшлося без капрызаў нябеснай канцылярыі.

 

Данінай павагі працы хлебаробаў стала раённае свята “Дажынкі”, якое адбылося 15 верасня ў аграгарадку Слабада Азярыцка-Слабадскога сельсавета. Гасцінна і ветліва сустракаў аграгарадок гасцей урачыстага мерапрыемства. Тут было і паглядзець на што, і паспытаць розных прысмакаў можна было зашмат. З усіх бакоў гучалі музыка і песні, вясёлыя прымаўкі і радасны смех удзельнікаў свята. Нядрэнным было і надвор’е, хоць і не абыйшлося без капрызаў нябеснай канцылярыі.

Галоўная частка свята ўраджаю стартавала з шэсця перадавікоў жніва і працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Аб тым, што свята пачалося і збірае ўсіх да галоўнай сцэны, паведаміў велічны калакольны звон з царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Мерапрыемства адкрыў настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы айцец Іаан Ясюкевіч. Так, з Божым бласлаўленнем і святочным настроем распачалася ўрачыстая імпрэза.

Прывітальнае слова ўзяў старшыня Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Гаўрылавіч Загорцаў. У сваім выступленні кіраўнік раёна выказаў падзяку кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў, асабліва аксакалам, у якіх сёння вучыцца маладая плеяда, а таксама ўсім працаўнікам, што зрабілі свой унёсак у важкі смалявіцкі каравай.

Даўняе сяброўства нашага горада і гарадоў-пабрацімаў з розных краін свету распачало добрую традыцыю – працаваць у будні і святкаваць разам. Раздзяліць радасць жніўных перамог на гасцінную смалявіцкую зямлю прыехалі ганаровыя госці. Сярод іх дэлегацыя раёна Басарабяска Рэспублікі Малдова на чале са старшынёй Пятром Пятровічам Пушкаром, дэлегацыя Беларэчанскага раёна Краснадарскага краю Расійскай Федэрацыі на чале з главой гарадскога пасялення Аляксандрам Мікалаевічам Шапавалавым, дэлегацыя Кагальніцкага раёна Растоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі на чале з кіруючым справамі адміністрацыі Іванам Сяргеевічам Жукавым, дэлегацыя горада Горна-Арахавіца Рэспублікі Балгарыя, якую прадставілі Йардан Міхціеў і Дабрын Дзерыджыян, дэлегацыя Вжэзінскага павету Рэспублікі Польшча на чале з намеснікам старасты Вальдэмарам Грыгарыкам. На свяце таксама прысутнічалі прадстаўнікі кіраўніцтва Мінскай вобласці, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама члены Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў.

 

Галоўнай падзеяй свята, безумоўна, было ўшанаванне герояў жніва-2017. Лепшых хлебаробаў на святочнай сцэне віншавалі Міхаіл Гаўрылавіч Загорцаў і першы намеснік старшыні Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Руслан Анфімавіч Міхалевіч. Па чарзе на сцэну ўзнімаліся перадавікі жніва разам з кіраўнікамі гаспадарак і прадпрыемстваў Смалявіччыны. У іх ліку адкрытае акцыянернае таварыства “Смалявічы-Сузон” на чале з выконваючым абавязкі дырэктара Сяргеем Аляксандравічам Красноўскім, раённае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства “Пятровічы” на чале з дырэктарам Аляксандрам Міхайлавічам Архіпавым, адкрытае акцыянернае таварыства “Смалявічы Бройлер” на чале з генеральным дырэктарам Сяргеем Генадзьевічам Рамчанкам, сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Першамайскі” на чале з дырэктарам Мікалаем Васільевічам Казловым, адкрытае акцыянернае таварыства “Смалявіцкі райаграсэрвіс” на чале з выконваючым абавязкі дырэктара Аляксандрам Віктаравічам Галавачом, раённае ўнітарнае прадпрыемства “Шыпяны АСК” на чале з намеснікам дырэктара Нінай Аркадзьеўнай Карась, дзяржаўнае прадпрыемства па племянной справе “ЖодзінаАграПлемЭліта” на чале з выконваючым абавязкі дырэктара Аляксандрам Генадзьевічам Смольскім, адкрытае акцыянернае таварыства “Азярыцкі-Агра” на чале з дырэктарам Нінай Вікенцьеўнай Жалязновай. Гаспадаркі і прадпрыемствы былі ўзнагароджаны дыпломамі Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта за добрасумленную працу і высокую арганізацыю работы на ўборцы ўраджаю 2017 года і неацэнны ўнёсак  ва ўмацаванне эканомікі рэгіёна. Лепшыя вясковыя рупліўцы, якія, не лічачыся з асабістым часам, старанна ажыццяўлялі розныя сельскагаспадарчыя мерапрыемствы, атрымалі падзякі старшыні Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта і грашовыя прэміі.

Таксама за плённую працу, адказнасць і прафесіяналізм Ганаровай граматай Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта і грашовай прэміяй узнагарожданы дырэктар філіялу “Смалявічы-Дэйрыз” адкрытага акцыянернага таварыства “Смалявічы Бройлер” Марыус Ян Зодсма.

У агульным караваі раёна ёсць значны ўнёсак тых, хто працаваў у дыспетчарскіх пунктах, сталовых, забяспечваў падвоз харчавання, займаўся аховай працы і інфармаваннем. Падчас святочнага мерапрыемства раённым камітэтам прафсаюзаў аграпрамысловага комплексу на чале з Вячаславам Мікалаевічам Лапаткам былі адзначаны актывісты прафкамаў. За дасягненне высокіх вынікаў уборкі ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур падзячным лістом і грашовым сертыфікатам узнагароджаны вадзіцель РУП “Шыпяны-АСК” Валянцін Уладзіміравіч Змітровіч, намеснік дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ “Смалявічы-Сузон” Іван Антонавіч Лойка, інжынер сервіснай службы філіяла “Смалявічы-Дэйрыз” ААТ “Смалявічы Бройлер” Аляксей Уладзіміравіч Мацюшонак, загадчык майстэрнямі РСУП “Пятровічы” Мікалай Уладзіміравіч Сіманенка, вадзіцель ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” Дзяніс Уладзіміравіч Партыка, вадзіцель ААТ “Смалявіцкі райаграсэрвіс” Андрэй Васільевіч Лукашэвіч, вадзіцель ААТ “Азярыцкі-Агра” Дзмітрый Алегавіч Стасевіч, трактарыст ААТ “КалітаАгра” Дзмітрый Валер’евіч Мікуцель. За дасягненні высокіх вынікаў уборкі ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур падзячным лістом і грашовай прэміяй узангароджаны аператар сушыльнага агрэгата ААТ “Азярыцкі-Агра” Алег Сяргеевіч Тараненка, аператар сушыльнага агрэгата ААТ “Азярыцкі-Агра” Міхаіл Пятровіч Навіцкі.

 

Павіншаваць працаўнікоў са святам раённых “Дажынак” прыбыў старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза працаўнікоў аграпрамысловага комплекса Мікалай Аксёнавіч Лабушаў. Ад імя рэспубліканскага прафсаюзнага актыву ён пажадаў ім моцнага здароўя і дастатку, а таксама, каб каравай раёна ў бліжэйшыя гады дасягнуў статысячнага ўзроўню. Ганаровай граматай Рэспубліканскага камітэта прафсаюза былі узнагароджаны трактарыст-машыніст філіяла “Смалявічы-Дэйрыс” ААТ “Смалявічы Бройлер” Сяргей Іванавіч Пятрушка, старшыня прафсаюзнай арганізацыі РУП “Шыпяны-АСК” Ніна Аркадзьеўна Карась. Нагрудным знакам Рэспубліканскага камітэта прафсаюза адзначаны выконваючы абавязкі дырэктара ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” Аляксандр Генадзьевіч Смольскі.  Ганаровай граматай Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК узнагароджаны электрагазазваршчык ААТ “Азярыцкі-Агра” Аляксандр Мікалаевіч Бургуцін. Падзякай Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК – загадчыца сталовай ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” Галіна Пятроўна Селязнёва і загадчыца склада-сховішча ГЗМ РУП “Шыпяны-АСК” Таццяна Іванаўна Савенкова.

 

Госці з гарадоў-пабрацімаў таксама шчыра павіншавалі прысутных, пажадалі Смалявіцкай зямлі росквіту і дабрабыту. Да таго ж, менавіта запрошаныя госці сталі галоўнымі героямі яскравага кулінарнага шоў, дзе частавалі ўсіх жадаючых нацыянальнымі стравамі сваіх краін. Польскі журэк, кубанскі боршч, беларускі гарохавы суп, малдаўскі зама, балгарскі боб чорба – першыя стравы на любы густ хутка разыходзіліся сярод гасцей і ўдзельнікаў свята.

Акрамя таго, на працягу свята працавалі тэматычныя пляцоўкі, падворкі прадпрыемстваў АПК, выставы-продажы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і народных промыслаў, дзіцячыя атракцыёны. Шматлюдна было і каля гандлёвых кропак – палаткі прываблівалі пакупнікоў разнастайнымі прысмакамі. Жадаючыя маглі набыць і розныя нехарчовыя тавары.

 
У межах дажыначнага свята праходзіла таксама выстава-конкурс караваяў новага ўраджаю сярод сельгаспрадпрыемстваў “Каравайная плошча”. У гэтым спаборніцтве лепшым прызнаны каравай ААТ “Смалявічы-Сузон”.

Ушанаванне перадавікоў жніва праходзіла ў суправаджэнні музычных нумароў творчых калектываў Смалявіччыны, а таксама запрошаных артыстаў. Вясёлымі напевамі і бадзёрымі мелодыямі падтрымлівалі добры настрой герояў свята ўдзельнікі ансамбля песні “Беларускі гасцінец”, народны ансамбль песні “Пліса”, ансамбль песні “Смаляначка”, экс-саліст ансамбля “Песняры” Валерый Скаражонак, саліст гурта “Дразды” Віталь Карпанаў і іншыя.

Да позняга вечара аграгарадок шумна адзначаў свята новага ўраджаю. А пасля вячэрняй канцэртнай праграмы неба над Слабадой асвяціў рознакаляровымі кветкамі-зоркамі феерверк.

Вікторыя КІРБАЙ.

Фота А.ВАЛАДЗЬКО.

Информацию читайте в № 281-284 от 20.09.2017 г.