Пакінуўшы хатнія справы і гаспадарку, за непаўторнымі ўражаннямі і перамогай прыехалі на конкурс з вёскі Палянка Павел Іванавіч і Аліна Аляксандраўна Якубовічы, якія выхоўваюць чатырох дзетак: сына Цімафея і дачушак Дар’ю, Дамініку і Злату; Яўген Валер’евіч і Ганна Пятроўна Бычкаловічы з вёскі Зарэчча, якія выхоўваюць  дачок Паліну і Крысціну;  Радзівон Фёдаравіч і Анастасія Мікалаеўна Найдзенкі з дачкой Сафіяй; маладая сям’я Сяргея Уладзіміравіча і Марыі Уладзіміраўны Дзяркач з вёскі Курганне; сям’я Аляксея Уладзіміравіча і Анастасіі Леанідаўны Губарэвіч і іх трое дзетак: Валерыя, Эліна і Яўгенчык з аграгарадка Барсукі.

 

Пакінуўшы хатнія справы і гаспадарку, за непаўторнымі ўражаннямі і перамогай прыехалі на конкурс з вёскі Палянка Павел Іванавіч і Аліна Аляксандраўна Якубовічы, якія выхоўваюць чатырох дзетак: сына Цімафея і дачушак Дар’ю, Дамініку і Злату; Яўген Валер’евіч і Ганна Пятроўна Бычкаловічы з вёскі Зарэчча, якія выхоўваюць  дачок Паліну і Крысціну;  Радзівон Фёдаравіч і Анастасія Мікалаеўна Найдзенкі з дачкой Сафіяй; маладая сям’я Сяргея Уладзіміравіча і Марыі Уладзіміраўны Дзяркач з вёскі Курганне; сям’я Аляксея Уладзіміравіча і Анастасіі Леанідаўны Губарэвіч і іх трое дзетак: Валерыя, Эліна і Яўгенчык з аграгарадка Барсукі.

Ім неабходна было прайсці мноства выпрабаванняў: паказаць спартыўныя і творчыя здольнасці, здзівіць смачнымі кулінарнымі стравамі, падзяліцца ўменнем вязаць венікі падчас конкурса  “Рыхтуемся да лазні” і хутка секчы дровы, а яшчэ – прадэманстраваць свае сямейныя дасягненні на ўласных падворках.

Ацэньвала ўдзельнікаў кампетэнтнае журы ў складзе старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вячаслава Мікалаевіча Лапаткі, начальніка планава-эканамічнага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Смалявіцкага райвыканкама Аляксандры Андрэеўны Бароўскай, галоўных спецыялістаў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Анастасіі Сцяпанаўны Бутар і Тамары Вячаславаўны Крэс, выконваючага абавязкі першага сакратара Смалявіцкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Таццяны Васільеўны Раманавай.

Праект традыцыйна пачаўся з конкурса візітовак “Размаўляем па­беларуску”. І першымі на сцэну выйшла сям’я Якубовічаў. Іх сямейны дэвіз напачатку конкурса гучаў вельмі надзейна: “Якубовічы заўжды гатовы!” . Пра сябе яны расказалі, што гаспадар Павел працуе вадзіцелем, а яго жонка – беражэ сямейны ачаг.

 

Наступнымі на імправізаваную сцэну выйшлі прадстаўнікі сям’і Бычкаловічаў, у якой была самая моцная група падтрымкі. Сям’я, якая любіць гумар і жарты, на сцэне таксама не прамінула пажартаваць і паказала, як жонка Ганна “зацягнула” свайго Яўгена не на дзень, не на тыдзень жыць у вёску, і, каб яму там спадабалася, радзіць – трымацца за яе крапчэй, што Яўген апошнія дзевяць гадоў і робіць.  Ён працуе на прадпрыемстве ААТ “Смалявічы Бройлер”, яна – у музычнай школе. Муж і жонка збіраюць старажытныя рэчы: у скарбонцы сям’і нават ёсць куфар 1913 года.  

Сям’я Найдзенка – мясцовыя жыхары, таму, каб паказаць гасціннасць Азярыкага краю, яны сустракалі гасцей духмяным караваем і смачным малаком, а яшчэ праспявалі частушкі, у якіх распавялі пра сябе, у тым ліку і аб тым, што абодва працуюць ветэрынарамі на малочна-таварнай ферме “Вішня” ААТ “Азярыцкі-Агра”.

Яшчэ адна сям’я – муж і жонка Дзеркачы, дзе гаспадар Сяргей працуе на прадпрыемстве “Шыпяны АСК”, Марыя – на Смалявіцкім хлебзаводзе. Пра сваю руплівую і клапатлівую гаспадыню на сцэне Сяргей сказаў шмат, жонка таксама не скупілася на пахвалу мужу.

Аб сваёй сям’і лепш за ўсё распавяла старэйшая дачка Губарэвічаў, якая вельмі ганарыцца сваімі бацькамі, асабліва бацькам Аляксеем, які працуе вадзіцелем у ДП “ЖодінаАграПлемЭліта” і знаходзіцца ў ліку перадавікоў на ўборцы ўраджаю, з’яўляецца адным з першых, хто перавёз першую тысячу тон зерня.

Лідар вылучыўся ўжо з першага выпрабавання. Яўген і Ганна Бычкаловічы яшчэ ў конкурсе візітовак звярнулі на сябе ўвагу. На конкурс яны прыехалі са сваімі дзеткамі ў нацыянальных беларускіх касцюмах, якія, дарэчы, вышыла Ганна. Гаспадар сям’і – мужчына з залатымі рукамі, на ўласным падворку ў яго заўсёды пануе парадак.

Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Смалявічы Бройлер” Сяргей Міхайлавіч Лінчык крыху расказаў пра гэту сям’ю: “На конкурс прыехала адна з нашых самых моцных і актыўных сямей – сям’я Бычкаловічаў. Гаспадар працуе на нашым прадпрыемстве  начальнікам тэхналагічнай калоны транспартнага цэха. У мінулым годзе яны ўжо ўдзельнічалі ў конкурсе і занялі другое месца, таму ў гэтым разлічвалі толькі на перамогу. Вельмі сур’ёзна рыхтаваліся да конкурсаў, вучыліся запрагаць каня, якога знайшлі на адным з уласных падвор’яў. Гаспадары вельмі руплівыя, працавітыя і таленавітыя. Яўген працуе з дрэвам, жонка – добра вышывае».

Дарэчы, на прадпрыемстве цэняць такія захопленыя сем’і, якія з лепшага боку могуць паказаць сябе і прадставіць гаспадарку на любым конкурсе, таму – аказваюць не толькі арганізатарскую дапамогу, але і падтрымаюць грашовымі прэміямі. А на падворку сям’і і сапраўды было шматлюдна, госці свята частаваліся прысмакамі, якія прыгатавала гаспадыня, у тым ліку і народнай беларускай стравай – смачнай бабкай. 

Кожная сям’я на працягу ўсіх конкурсаў здзіўляла па-свойму. Нягледзячы на тое, што конкурсная праграма з цягам часу пераўтварылася ў агульнае сямейнае свята, пераможца ўсё ж быў вызначаны. Як было зразумела з самага пачатку, пераможцам стала сям’я Бычкаловічаў.  Падво- дзячы вынікі, старшыня журы Вячаслаў Мікалаевіч Лапатка падзякаваў сем’ям за актыўнасць, шчырасць і аптымізм, узнагародзіўшы ўсіх удзельнікаў дыпломамі і падарункамі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Наталля ТЫШКОЎСКАЯ.

Фота А.ВАЛАДЗЬКО.

Информацию читайте в № 285-288 от 23.09.2017 г.