За дванаццаць месяцаў мінулага года на малочнатаварнай ферме “Куркава” ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” надаілі 5415 кілаграмаў малака ад фуражнай каровы. Сярод аператараў машыннага даення найлепш спрацавала Святлана Сямёнаўна Зусько. У сярэднім, ад кожнай замацаванай рагулі яна мела 5841 кілаграм малака. А ў цэлым, надаіла ад сваёй групы 239,5 тоны малака.

Святлана Сямёнаўна — вопытная даярка. Па гэтай спецыяльнасці працуе без малога два дзесяцігоддзі. Тры апошнія гады — у ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс”. Пераехалі сюды разам з мужам з Гродзенскай вобласці. Уладкаваліся ў гаспадарку. Яна — даяркай, ён — сталяром. Атрымалі новы катэдж з усімі выгодамі. Працуючы на сяле, ёсць магчымасць дапамагчы дзецям. І не толькі грашыма, але і плёнам працы на ўласным падворку. Дзеці — іх двое — ужо дарослыя, аддзяліліся.
Галоўны заатэхнік сельгаспрадпрымства Валянціна Аляксандраўна Лашук задаволена тым, як выконвае свае абавязкі, прытрымліваецца тэхналогіі Святлана Сямёнаўна. Ды і чалавечыя якасці даяркі, такія, як разважлівасць, стараннасць, дысцыплінаванасць, спрыяюць прафесійнаму поспеху.
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
На здымку: С.С.Зусько.
Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.
Информацию читайте в номере 5 – 6 от 12.01.2011 г.a