— Сельскагаспадарчая прадукцыя — стратэгічны рэсурс на сусветным рынку, — цытуючы Прэзідэнта, казаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы Смалявіцкага райвыканкама Павел Прохаравіч Графутка, калі звяртаўся да калектываў таварнай фермы “Заказінец” і малочнатаварнай фермы “Ворат” АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ”.
— Сельскагаспадарчая прадукцыя — стратэгічны рэсурс на сусветным рынку, — цытуючы Прэзідэнта, казаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы Смалявіцкага райвыканкама Павел Прохаравіч Графутка, калі звяртаўся да калектываў таварнай фермы “Заказінец” і малочнатаварнай фермы “Ворат” АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ”.
Рабочая група, у якую, апроч супрацоўнікаў аддзела ідэалагічнай работы, увайшлі намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Васілій Уладзіміравіч Броўкін, кіраўнік АССП “Першамайскі” Мікалай Васільевіч Казлоў, спецыялісты сельскагаспадарчага падраздзялення, адбылася на гэтым тыдні падчас правядзення Дня жывёлавода.
Адна з мэтаў Дзён жывёлавода, якія штомесяц праводзяцца ў нашым раёне, — непасрэдна на месцах прааналізаваць стан спраў на фермах. Пры гэтым, як зазначыў В.У.Броўкін, вельмі важна ведаць “слабыя месцы” ў вытворчасці мяса і малака з тым, каб наладзіць сістэмную і выніковую працу, каб у поўнай ступені выкарыстоўваць усе рэзервы. Адзін з такіх рэзерваў, адзначыў у сваю чаргу М.В.Казлоў, гэта паляпшэнне вытворчай дысцыпліны і арганізаванасці.
Падчас мерапрыемства галоўны заатэхнік гаспадаркі Дзмітрый Уладзіміравіч Дзятлаў пазнаёміў усіх прысутных з вытворчымі паказчыкамі ў галіне жывёлагадоўлі за студзень – люты па прадпрыемству ў цэлым і па кожнай ферме асобна. А эканаміст Алена Мікалаеўна Дзямко агучыла памеры заработнай платы.
За два месяцы гэтага года валавы надой малака ў гаспадарцы склаў 789 тон (110,7 працэнта да аналагічнага перыяду 2010 года). Надой ад фуражнай каровы — 1091 кілаграм (105,2 працэнта). Пры гэтым, удалося не толькі павялічыць колькасныя паказчыкі, але і палепшыць якасныя. З усяго малака, што пайшло на рэалізацыю, 89 працэнтаў было прынята гатункам “экстра”, 11 працэнтаў — вышэйшым гатункам. Калі ўлічыць, што ў студзені – лютым 2010 года гатункам экстра малако з ферм прадпрыемства не здавалася, то можна казаць пра якасны рывок. Таварнасць малака за два месяцы склала 91 працэнт супраць 88,3 працэнта ў мінулым годзе, тлустасць малака — 3,86 працэнта супраць 3,78 працэнта. Палепшыліся паказчыкі і ў мясной жывёлагадоўлі прадпрыемства. Так, калі за два першыя месяцы мінулага года было атрымана 57,9 тоны прывагаў пры сярэднесутачнай прывазе 562 грамы, то ў гэтым годзе дадзеныя паказчыкі складаюць ужо 59,5 тоны і 591 грам адпаведна.
Подробную информацию читайте в номере 65– 68 от 26.03.2011 г.
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
На здымках: М.В.Казлоў выступае перад калектывам таварнай фермы “Заказінец”; працаўнікі МТФ “Ворат”, выступаюць “Суседзі”.
Фота аўтара.