Васілій Ранько працуе ў РДУП па племянной справе “Зарэчча” восьмы год. Для яго дваццаціпяцігадовага ўзросту — унушальны стаж. У свой час скончыў Буда-Кашалёўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж, атрымаў спецыяльнасць інжынера-механіка. Паспрабаваў сябе на розных пасадах, нават загадчыкам фермы ў Зарэччы працаваў. Але маладая душа і працавітыя рукі патрабавалі нейкай іншай справы. Сёння Ранько — адзін з лепшых механізатараў гаспадаркі. Менавіта за рулём трактара, штурвалам камбайна ён адчуў сапраўднае задавальненне ад працы і яе вынікаў. Мы пазнаёміліся з Васіліем на полі каля вёскі Белая Лужа, дзе ён займаўся ўнясеннем у глебу карбаміду. Нейкі час нам давялося пачакаць трактарыста.

— Пакуль не выпрацуе бункер, не пад’едзе і не спыніцца, — з гордасцю за такога работніка, кажа аграном, начальнік вытворчага ўчастка “Будагова” Дзмітрый Грышанкоў, — ён нават у абедзены перапынак прыпыняецца літаральна на некалькі хвілін, на хаду даядае. Вельмі старанны працаўнік.
Аграном таксама паведаміў, што на дадзеным полі ў мінулым годзе расла кукуруза, а гэтай вясной плануецца пасеяць яравыя зерневыя. Карбамід уносіцца па норме, з разліку два цэнтнеры на гектар.
Ад намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце РДУП “Зарэчча” Юліі Юсінай мы даведаліся, што такіх жа маладых і старанных сейбітаў у гаспадарцы больш за дваццаць чалавек. Увогуле, сяўба, як і мінулагодняе жніво, на сельгаспрадпрыемстве ў руках тых, хто яшчэ і трыццацігадовы юбілей не адзначыў.
— Толькі Смольскаму больш за трыццаць, — з жартам успамінае Юлія знатнага, самага вопытнага механізатара гаспадаркі, — дык і ён сябе поруч з хлопцамі маладзейшым адчувае.
Прывабліваць у гаспадарку моладзь дазваляе прадуманая — мне падалося, што нават шчодрая — сітэма матэрыяльнага стымулявання, надбавак за напружанасць працы. Вядзецца ў РДУП “Зарэчча” і жыллёвае будаўніцтва. Да таго ж, уся тэхніка на сельгаспрадпрыемстве — сучасная і не патрабуе частых рамонтаў. Таму і не адчувае гаспадарка дэфіцыту маладых механізатарскіх кадраў. І гэта побач з горадам Жодзіна, дзе гіганты машынабудавання і вытворчасці вядуць канкурэнтную барацьбу за здатныя рабочыя рукі!
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
На здымку: Васілій Ранько.
Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.
Информацию читайте в номере 81 – 82 от 13.04.2011 г.