На палетках РУП “Шыпяны – АСК” першае зерне трапіла ў ласкавыя абдымкі сагрэтай вясновым сонейкам глебы 13 красавіка. Тут пачалі сяўбу.

Галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Васільевіч Барэйка паведаміў, што дзесьці да 25 красавіка тут плануецца пасеяць 350 гектараў ячменю, столькі ж пшаніцы (акрамя перасеву), па 40 гектараў аўса і проса. А яшчэ — 70 гектараў зернебабовых, па 100 гектараў грачыхі і рапсу. Акрамя таго, патрэбна сеяць аднагадовыя травы. А потым — кукурузу, бульбу.

Аб’ёмы — сур’ёзныя. Але аграном упэўнены, што гэты “цвёрды арэшак” —задача пасеяць якасна і ў час — цалкам “па зубах” сельгаспрадпрыемству. Па-першае, была праведзена вялікая падрыхтоўчая работа. Па-другое, на зямлі працуюць вопытныя і старанныя механізатары. 14 красавіка на палях сельгаспрадпрыемства ракаталі рухавікі чатырох магутных, энерганасычаных трактароў. Два замежныя FENDT і два айчынныя МТЗ-2522, у счэпе з агрэгатамі камбінаванымі, “на ўсе выпадкі жыцця”, пад кіраваннем лепшых механізатараў гаспадаркі ва ўсе свае “конскія сілы” здзяйснялі адвечны сялянскі клопат — сяўбу.

Да аднаго з механізатараў — Івана Мікалаевіча Ганчарова — завіталі і мы. На полі паблізу вёскі Пеліка Іван Мікалаевіч, з дапамогай вадзіцеля-падвозчыка Валянціна Уладзіміравіча Змітровіча і грузчыка Андрэя Мікалаевіча Пётуха сеяў зернесумесь. Са шчырым задавальненнем мы ціснулі мазолістую далонь свайго старога знаёмца Ганчарова. Шмат разоў сустракаліся мы з ім на сяўбе і падчас жніва. І заўсёды Іван Мікалаевіч быў у ліку перадавікоў. Знаёмыя з Ганчаровым — завочна — і большасць жыхароў Смалявіччыны, бо яго партрэт змяшчаўся на раённай Дошцы гонару. Мужчына сталага ўзросту, у свае пяцьдзесят гадоў мае за плячыма не адну сяўбу. Назіраем, як перацірае хлебароб у руках камяк зямліцы і з задавальненнем кажа: “Можна! Можна сеяць”.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

На здымку: І.М.Ганчароў.

Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.

Информацию читайте в номере 81 – 82  от 13.04.2011 г.