Паважаныя калегі!
Прыміце сардэчныя віншаванні з 80-годдзем з дня выхаду ў свет газеты “Край смалявіцкі”.
За час свайго існавання выданне трывала замацавалася на інфармацыйнай карце рэгіёна, сфарміравала аўдыторыю адданых чытачоў.
На старонках газеты прынцыпова і аб’ектыўна асвятляюцца пытанні грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, культурнага жыцця рэгіёна, вобласці і ўсёй краіны.
Шчыра жадаю супрацоўнікам і ўсім сябрам выдання моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, новых творчых поспехаў на карысць Радзімы.
Алег ПРАЛЯСКОЎСКІ, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь.