В суботу, 23 ліпеня, на палявым стане РУП “Шыпяны-АСК”, паблізу вёскі Алесіна, праходзіла раённае свята “Зажынкі”.
Пачэснае права пад гукі гімна ўзняць дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена лепшым — па выніках спаборніцтва ў 2010 годзе — механізатарам: камбайнеру ДП “ЖодзінаАграПлем- Эліта” Уладзіміру Мікалаевічу Смольскаму і вадзіцелю ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” Генадзю Віктаравічу Баравіку.
Старшыня Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Гаўрылавіч Загорцаў, выступаючы перад прысутнымі, адзначыў, што ўжо тое, як якасна была праведзена сяўба – 2011, дае падставу быць упэўненымі ў паспяховым правядзенні жніва. Міхаіл Гаўрылавіч таксама падкрэсліў, што аграрыям раёна ўдалося вырасціць неблагі ўраджай. Нават нягледзячы на тое, што вясной прыйшлося перасяваць да сарака працэнтаў дрэнна перазімаваўшых азімых.

—У нас выдатныя механізатары, добрыя кіраўнікі, граматныя спецыялісты. Мы маем сучасную тэхніку, забяспечаны палівам, — казаў старшыня райвыканкама, — і мы выдатна справімся. Важна не толькі тое, колькі мы намалоцім збожжа, але і вельмі вялікае значэнне мае тое, як мы справімся з гэтай задачай. Сабраць трэба ўсё да апошняга каласка, да апошняга зярняткі!
Пасля прамовы жнейкі ў традыцыйных нацыянальных касцюмах, з песнямі, выправіліся зажынаць “першынца” — першы сноп. Вельмі сімвалічна, што першы сноп у народзе называлі гэтак жа, як і першае дзіця — першынцам. Увогуле, зажынкі — адно з найбольш старажытных земляробчых святаў. Традыцыйна зажынкі адзначаліся і сельскай абшчынай, і ў кожнай сям’і. На зажынкі выпраўляліся зранку. Самую першую зжатую жменю каласоў клалі не ў сноп, а асобна на поле разам з хлебам і сырам. Першы сноп зажынала старэйшая ў сям’і жанчына. Яго ўпрыгожвалі кветкамі, неслі ў хату з песнямі і ставілі ў чырвоным куце пад іконамі. З першага снапа пачыналі асеннюю малацьбу, а саломай кармілі хворую жывёлу. Зерне з першага снапа лічылася гаючым.
НА ЗДЫМКАХ: першы сноп — старшыні райвыканкама М.Г.Загорцава; жнейкі выйшлі ў поле.
Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.
Подробную информацию читайте в номере 170 – 171 от 27.07.2011 г.