Умяшчальнасць зернесклада ў Юр’еве (вытворчае аддзяленне “Парыжская Камуна” ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка”) складае больш, як паўтары тысячы тон. Зімой тут будзе захоўвацца, у асноўным, насенны матэрыял. Фуражнае ж зерне адразу адпраўляецца на птушкафабрыку, дзе яно будзе выкарыстоўвацца для адкорму бройлераў. Спецыфіка сельгаспрадпрыемства такая, што нават усяго збожжа, што вырошчваецца ў трох вытворчых аддзяленнях (“Парыжская Камуна”, “Рассвет”, “Пліскі”) недастаткова для птушкафабрыкі. Таму кіраўніцтва і простыя работнікі сельскагаспадарчых падраздзяленняў так настойліва, з году ў год, павышаюць “аддачу” ад зямлі, працуць на больш высокую, максімальна магчымую ўраджайнасць.

Але ж вырашчаны і сабраны ўраджай трэба яшчэ і захаваць надзейна. Больш за пятнаццаць гадоў загадчыцай зернесклада ў “Парыжскай Камуне” працуе Галіна Уладзіміраўна Нарчук. Галоўны клопат для яе — захаванасць насеннага матэрылу. Вядома, што якасць і стан зерня пасля працяглага захоўвання шмат у чым залежаць ад таго, з якімі параметрамі яно было закладзена. Таму Галіна Уладзіміраўна ўважліва сочыць за тым, каб зерне не было залішне вільготным, засмечаным, пашкоджаным.
На зернетаку ў Юр’еве маецца тры сушылкі: дзве М-819 і адна СЗШ-16. Дапрацоўка збожжа — вельмі адказны працэс. Давяраюць сушыць зерне, якое ў далейшым будзе выкарыстоўвацца, як насенны матэрыял, Ігару Пятровічу Смолку, Сяргею Міхайлавічу Пудрову, Леаніду Генадзьевічу Нарчуку. Яны, пазменна працуючы на М-819, дапрацавалі 2703 тоны зерня (па стану на раніцу 8 жніўня). Гэты паказчык найлепшы не толькі ў ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка”, але і ў раёне. Працавітыя і вопытныя работнікі гэтага зернесушыльнага комплекса на працягу шэрагу апошніх гадоў знаходзяцца ў ліку лідэраў уборачнай кампаніі.
Аператар зернесушыльнага комплексу — прафесія сезонная. У іншы час І.П. Смолка, Л.Г.Нарчук і С.М.Пудроў працуюць таксама ў гаспадарцы, але на іншых работах. Смолка і Нарчук — электрыкі, Пудроў — слесар. Хапае працы на зернетаку і пагрузчыку. За рулём магутнай машыны — Сяргей Мікалаевіч Габрыкаў. Тут жа і “класічная” для зернетакоў карцінка: падсобныя рабочыя з мётламі і шуфлямі. Ручная праца таксама неабходная.
Галоўны эканаміст вытворчага аддзялення “Парыжская Камуна” Васілій Іванавіч Бяляеў расказаў, што кожны дзень у гаспадарцы выпускаецца інфармацыйны бюлетэнь спаборніцтваў паміж камбайнерамі, вадзіцелямі, машыністамі зернесушыльных комплексаў. Спецыялісты гаспадаркі штодзень даводзяць інфармацыю аб індывідуальных вытворчых паказчыках, аплаце працы, паведамляюць пра колькасць убранага гаспадаркай хлеба, характарызуюць ураджайнасць на розных участках. Людзі матэрыяльна зацікаўлены, таму і паказваюць высокія вынікі. Так, ужо 8 жніўня дасягнулі намалоту ў тысячу тон кожны два сямейныя экіпажы камбайнаў. Віктар Міхайлавіч Пятровіч з дапамогай свайго сына Мікалая Віктаравіча на «Lexion 530» і Аляксей Аляксеевіч Макарэвіч з сынам Андрэем Аляксеевічам на такім жа камбайне адолелі тысячны рубеж. Вадзіцелі Алег Пятровіч Цыбульскі і Віктар Іванавіч Абрамовіч — таксама заўсёдныя лідэры на перавозцы зерня.
Васілій Іванавіч Бяляеў падкрэслівае, што ў вытворчым аддзяленні “Парыжская Камуна” працуе зладжаны, згуртаваны за шмат гадоў калектыў. У гэтым калектыве стараюцца цаніць і, што важна, ацэньваць па заслугах працу кожнага чалавека.
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
На здымку: загадчыца зернескладам Г.У.Нарчук і машыніст С.М.Пудроў правяраюць зерне на вільготнасць.
Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.
Информацию читайте в номере 182 – 183 от 10.08.2011 г.