У мінулую суботу Смалявіччына адсвяткавала Дзень горада і раённае свята “Дажынкі”. Святочныя пляцоўкі — “Горад майстроў”, дзіцячы гарадок, “Разгуляйся, песня!”, “Смалявіцкі кірмаш”, “Смалявічы ў аб’ектыве”, алея кветак — сустракалі гасцей яшчэ да пачатку ўрачыстаці. Пакуль адны размяшчаліся, займаючы найбольш зручныя месцы для прагляду святочнай праграмы, іншыя ўжо паспелі паласавацца рознымі прысмакамі, а дзятва з віскам і смехам выпрабоўвала на трываласць атракцыёны.

Урачыстая частка пачалася з вітання ўсіх тых, хто ўдзельнічаў у жніве 2011 года — працаўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, абслугоўваючых арганізацый, гандлю, медыцынскіх, культурных устаноў — усіх, хто зрабіў свой унёсак ў высакародную справу. Пачатак быў арыгінальным: да цэнтральнай плошчы пад’ехала бартавая машына, упрыгожаная рознакаляровымі стужкамі, кветкамі, дажыначнымі снапамі. На машыне — маладыя жнейкі, працаўнікі прадпрыемстваў, удзельнікі вакальна-харэаграфічнага ансамбля “Валачобнікі”. Пасля выканання “Валачобнікамі” кампазіцыі “Ой, свята” на сцэну ўзняўся старшыня Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Гаўрылавіч Загорцаў, які звярнуўся да ўдзельнікаў свята і ганаровых гасцей з прамовай. Дарэчы, ганаровых гасцей было нямала. Сярод іх — прадстаўнікі адміністрацыі Фрунзенскага раёна горада Мінска, Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта, адміністрацыі Ленінскага раёна горада Бабруйска, а таксама дэпутат Палаты прадстаўнікой Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.У.Люцікаў, чэмпіёнкі Алімпійскіх гульняў А.Кошаль і М.Лобач, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Р.І.Трухан, намеснік генеральнага дырэктара ААТ “БелАЗ” У.М. Сямашка, генеральны дырэктар РУП «НПЦ Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробству» Ф.І.Прывалаў і іншыя. Госці выказвалі цёплыя пажаданні і ўручалі падарункі.
Подробную информацию читайте в номере 224 – 225 от 28.09.2011 г.
На здымках: свята ў Смалявічах; М.Г.Загорцаў віншуе пераможцаў жніва; алімпійскія чэмпіёнкі А.Кошаль і М.Лобач; работнік культуры В.Гусеў.
Фота А.ВАЛАДЗЬКО.