Набываючы ў крамах пакет малака ці смятаны, або пачак масла ці сырную “галаву”, мы не часта задумваемся, якой працаю даюцца гэтыя прадукты. А між тым, нягледзячы на высокія тэмпы механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, вызначальная роля ў галіне належыць, як і раней, людзям працы. У прыватнасці, прадстаўнікам адной з самых цяжкіх прафесій — аператарам машыннага даення, ці, прасцей, даяркам.
Набываючы ў крамах пакет малака ці смятаны, або пачак масла ці сырную “галаву”, мы не часта задумваемся, якой працаю даюцца гэтыя прадукты. А між тым, нягледзячы на высокія тэмпы механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, вызначальная роля ў галіне належыць, як і раней, людзям працы. У прыватнасці, прадстаўнікам адной з самых цяжкіх прафесій — аператарам машыннага даення, ці, прасцей, даяркам.
— Наша ферма працуе ў рэжыме трохразовай дойкі, — кажа Генаэфа Станіславаўна Шубара. — Гэта значыць, што кожную раніцу ў чатыры гадзіны аператарам машыннага даення трэба быць на працоўным месцы. А палове першай дня пачынаецца другая дойка, у дзевятнаццаць гадзін — трэцяя. Вось і атрымліваецца, што на ферме даводзіцца быць ледзь не круглыя суткі. Нічога, мы прывыклі. Тым больш, што ў нас ёсць падменныя даяркі, так што выхадныя дні работнікі атрымліваюць па графіку. Увогуле, калектыў у нас трывалы, тут няма выпадковых людзей, як няма і “цякучкі” кадраў.
Г.С.Шубара працуе брыгадзірам малочнатаварнай фермы “Бярозавіца” і пабудаванага побач з ёй па прэзідэнцкай праграме комплексу у ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта”. Калектыў комплексу і МТФ — восемдзесят чалавек. Тут утрымліваецца больш за тысячу галоў дойнага статка.
Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання за 9 лістапада, надой ад каровы на МТФ “Комплекс” ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” за апошнія суткі склаў 24,42 кілаграма малака (на 3,2 кілаграма больш, чым на тую ж дату у мінулым годзе). Гэта — лепшы паказчык не толькі ў гаспадарцы, але і ў раёне. На МТФ “Бярозавіца” — паказчыкі крыху ніжэйшыя. Тут мелі 22,96 кілаграма малака ад каровы, што на 2 кілаграмы меней, чым у мінулым годзе. Але працаўнікі “Бярозавіцы” ўпэўнены, што гэтае адставанне з’яўляеццца часовым. Калектыў прыкладзе ўсе намаганні, каб не страціць лідэрскіх пазіцый.
Мы пабывалі на МТФ “Бярозавіца” перад пачаткам абедзеннай дойкі. З кіраўніком калектыву, ды і з многімі аператарамі машыннага даення мы ўжо былі знаёмыя, бо неаднаразова даводзілася пісаць аб іх працоўных перамогах. На гэтай ферме заўсёды прыемна бываць. І не толькі таму, што тут чыста і ўтульна, а і таму, што людзі тут працуюць шчырыя, ветлыя і гасцінныя, добра ведаюць сваю справу і заўсёды прыходзяць на дапамогу адзін аднаму. Заўсёды рады гасцям і абавязкова што-небудзь цікавае раскажуць пра сябе ці свае сем’і. У многіх, дарэчы, другія палавінкі працуюць у той жа гаспадарцы. Але злоўжываць гасціннасцю гаспадароў мы не сталі. Рэжым трохразовай дойкі — строгі.
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
На здымку: на абедзенную дойку спяшаюцца (злева направа): Наталля Рыгораўна Бакуновіч, Тамара Уладзіміраўна Жукоўская, Марыя Міхайлаўна Фядотава, Галіна Валянцінаўна Сабалеўская (аператары машыннага даення), Аляксандр Яўгенавіч Ратэнка (намеснік брыгадзіра), Генаэфа Станіславаўна Шубара (брыгадзір), Лідзія Міхайлаўна Шчарбова, Зінаіда Уладзіміраўна Галіноўская (аператары машыннага даення).
Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.
Информацию читайте в номере 261 – 264 от 12.11.2011 г.