Ужо вядома, што 2012 год аб’яўлены Годам кнігі. Такое рашэнне прынята для павышэння ролі кнігі і чытання ў сучасным грамадстве, выхавання ў маладога пакалення любві да мастацкага слова, развіцця айчыннай літаратуры.
Ужо вядома, што 2012 год аб’яўлены Годам кнігі. Такое рашэнне прынята для павышэння ролі кнігі і чытання ў сучасным грамадстве, выхавання ў маладога пакалення любві да мастацкага слова, развіцця айчыннай літаратуры.
На жаль, сёння засталося няшмат прыхільнікаў чытання беларускамоўных твораў. Што казаць, большасць з нас не вельмі добра валодае нашай роднай мовай, каб на ёй размаўляць ці чытаць. Таму, відавочна, настаў час бліжэй пазнаёміць суайчыннікаў з творамі беларускіх аўтараў. Бо, кожны чалавек, хто любіць сваю зямлю і шануе яе гісторыю, павінен неабыякава адносіцца да літаратуры на роднай мове, да твораў, якія разказваюць пра нашу краіну і наш народ. У нас выдаецца шмат цікавых беларускіх твораў. Асаблівае месца сярод іх адведзена гістарычным раманам, якія адлюстроўваюць мінулае нашай Айчыны, прадстаўляюць шырокую панараму жыцця беларусаў з іх традыцыямі, укладам жыцця.
Вазьміце такую кніжку, пагартайце старонкі і адразу ж перад вачыма прадстануць даўно мінулыя падзеі і знакамітыя героі тых падзей – князі Міндоўгі, Гедымін, Ягайла, Рагнеда, Вітаўт, Сымон Будны, канцлер Леў Сапега, гетман Канстанцін Астрожскі. Дзякуючы гістарычным творам, можна прасачыць за жыццём асветніцы Ефрасінні Полацкай, трагічным лёсам княгіні Лізаветы Астрожскай, таямнічым лёсам Чорнай дамы Нясвіжскага замка Барбары Радзівіл. Такія кнігі раскрыюць шмат загадак, якія тоіць у сабе далёкая гісторыя, якую трэба ведаць сапраўдным беларусам.
Мы вырашылі спытаць у загадчыцы Арджанікідзеўскай бібліятэкі, што знаходзіцца ў мікрараёне “Паўднёвы Захад” горада Смалявічы, Таццяны Канстанцінаўны Пенкінай, якія гістарычныя творы прапануюць сёння ў бібліятэцы.
–Уладзімір Арлоў, Анатоль Бутэвіч, Дзмітрый Вінаградаў, Наталля Голубева, Леанід Дайнека, Генрых Далідовіч, Уладзімір Караткевіч, Валянціна Коўтун, – пералічвае аўтараў Таццяна Пенкіна і дадае, – гэта пісьменнікі, якія настойліва шукаюць гістарычныя звесткі і факты, а іх зацікаўленасць і адданасць сваёй справе дае нам магчымасць спасцігнуць таямніцы нашай гісторыі.
Загадчыцца бібліятэкі прапанавала для чытання гістарычныя творы беларускіх пісьменікаў, якія можна знайсці на паліцах бібліятэчнай залы. Большасць з твораў – літаратурныя навінкі.
Гістарычныя раманы Леаніда Дайнекі
Леанід Дайнека – вядомы беларускі пісьменнік, які падараваў нам не адзін гістарычны твор. Сярод іх: “Жалезныя жалуды”(1990), “Меч князя Вячкі”(1987), “След Ваўкалака”(1988). Гэтыя творы добра ведаюць як у Беларусі, так і за яе межамі, яны здзіўляюць сваёй рэалістычнасцю, захапляльнасцю сюжэтаў, арыгінальнасцю мовы, мы вывучаем іх па школьнай праграме. Любоў да роднага краю, цікавасць да яго гісторыі, занепакоенасць лёсам Бацькаўшчыны праходзяць праз усю творчасць пісьменніка.
Нядаўна Арджанікідзеўская бібліятэка атрымала яго новы раман “Назаві сына Канстанцінам”. У гэтым рамане аўтар не здраджвае гістарычнай тэматыцы. У ім чытач пераносіцца ў XV – XVI стагоддзі, у Рым, Вялікае княства Літоўскае, Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы. Славутая Аршанская бітва 8 верасня 1514 года, у якой гетман Канстанцін Астрожскі разграміў войска Вялікага маскоўскага князя.
Першапачаткова аўтар хацеў назваць свой раман «Тры Канстанціны», бо іх у творы «задзейнічана» не меней за трох: і наш Астрожскі, і два замежных — імператары ў Рыме ды Канстанцінопалі. Адзін з манархаў зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй у Рымскай імперыі, другі бараніў сталіцу Візантыі ад асманаў. Назва скіравана яшчэ і ў будучыню, дзе народзяцца новыя Канстанціны – Міцкевіч, Каліноўскі… На старонках кнігі — тугі вузел, дзе замяшаны гісторыя, прыгоды, фантастыка і містыка ў розных «вымярэннях» — ад чацвёртага да шаснаццатага стагоддзяў. Пераносы герояў у розныя часы, каб звязаць падзеі і стагоддзі нейкай залатой ніткай, аўтар прыдумаў вобраз арла. Недзе высока-высока ў вечнасці жыве залаты арол волі, які прылятае толькі да тых, хто змагаецца за сваю зямлю, за сваю Айчыну, каб дапамагчы гэтым людзям у іх святой барацьбе…
Творчасць Л.Дайнекі найвыдатным чынам каардынуецца з клопатам нашага часу, калі перад літаратарамі і ўвогуле беларускай інтэлектуальнай элітай стаяць задачы вярнуць свайму народу гонар і годнасць, самаідэнтыфікацыю і самапавагу.
Подробную информацию читайте в номере 9 – 12 от 14.01.2012 г.
Падрыхтавала Наталля ТЫШКОЎСКАЯ.