Бібліятэкар Красназнаменскага сельскага клуба Марына Анатольеўна Бабундзіна карыстаецца павагай у вяскоўцаў. Заўсёды ветлівая, сардэчная, яна ўмее знаходзіць агульную мову з кожным чытачом, ведае, чым яго зацікавіць, што парэкамендаваць.
Адзінаццаць год таму яна, верагодна, і не думала, што выпадковае месца працы (у бібліятэцы якраз з’явілася вакансія) стане для яе любімай справай. Да бібліятэкі яна прыкіпела сэрцам і душой, зрабіла гэту ўстанову культуры ўзорнай.

Адметнасць работы Марыны Аляксандраўны ў тым, што яна не абмяжоўваецца толькі выдачай літаратуры, а праводзіць з чытачамі і масавую работу. Сама піша сцэнарыі, складае віктарыны, падбірае літаратуру, праводзіць гутаркі. Галоўныя і самыя дарагія яе чытачы – дзеці. Для іх маляўніча аформіла кніжны фонд.
Тут жа, у бібліятэцы, праводзяцца творчыя выставы таленавітых дзяцей і моладзі, а для сталых і пажылых працуе клуб па інтарэсах “Залаты ўзрост”.
Нядаўна ў пасёлку Чарніцкі пасялілася Вольга Мікалаеўна Давыдава, якая стала ініцыятарам стварэння “Жаночага клуба”. М.А.Бабундзіна таксама прымае актыўны ўдзел ва ўсіх справах жаночага аб’яднання. Напрыклад, ужо некалькі разоў яны наведвалі сталічныя тэатры.
У Марыны Аляксандраўны на ўсё хапае часу. Яе бібліятэка – гэта ўтульны, прыгожы, з густам аформлены дом, у якім прыемна знаходзіцца. Вобразна кажучы, утульна тут і людзям, і кнігам. Зараз востра стаіць пытанне прапаганды добрай, цікавай, якаснай літаратуры. Каб прыцягнуць увагу чытачоў да выданняў, кніжных навінак, свежых публікацый у перыёдыцы, у бібліятэцы пастаянна абнаўляюцца кніжныя выставы. Кожная з іх аформлена па-свойму цікава, у залежнасці ад погляду бібліятэкара на дадзеную тэму. Пры афармленні выстаў, як творчы чалавек, Марына Анатольеўна побач з традыцыйнымі формамі выкарыстоўвае новыя, сугучныя часу. Аказвае бібліятэка і платныя паслугі па даступных коштах.
І людзі ідуць у бібліятэку. Толькі ў мінулым годзе тут пабывалі 262 чытачы. Гэта пры тым, што насельніцтва пасёлка Чарніцкі крыху перавышае пяцьсот чалавек. Фонд бібліятэкі Красназнаменскага сельскага клуба ў мінулым годзе папоўніўся паўсотняй новых найменняў. Гэта не вельмі шмат, але выручаюць аднавяскоўцы, якія выказваюць жаданне падарыць уласную літаратуру бібліятэцы.
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
НА ЗДЫМКУ: М.А.Бабундзіна.
Фота аўтара.
Информацию читайте в номере 49 – 50 от 29.02.2012 г.