Ставячы ў загаловак беларускую прыказку, я не баяўся быць неарыгінальным, бо падчас наведвання Прыватнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Азярыцкі – Агра” чуў яе некалькі разоў. Цытавалі мудрасць нашых продкаў і старшыня Смалявіцкага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Пятровіч Сцепуценка, і дырэктар ПСУП “Азярыцкі – Агра” Ніна Вікенцьеўна Жалязнова, і механізатар Уладзімір Уладзіміравіч Дрозд. Перавага такой сяўбы і ў спадзяванні на высокую ўраджайнасць, і ў тым, што раней вызваленыя з-пад аўса плошчы можна будзе выкарыстоўваць для севу пажніўных культур, напрыклад, яравога рапсу на зялёны корм.

Разам з У.П.Сцепуценкам мы адправіліся на поле гаспадаркі побач з Курганам Славы, дзе першым выйшаў на працу з пасяўным агрэгатам “князь”, ці гаспадар зямлі, вопытны механізатар У.У.Дрозд. «Фэндт» у счэпе з пасяўным агрэгатам плаўна рухаецца па полі. Прыблізіўшыся да невялікай макраватай нізіны, механізатар зніжае ход і бярэ ўлева. Мокрае месца застаецца ззаду. Яго засеюць пасля, калі на гэтым участку стане сушэй. Якасць сёння не менш важная, чым тэмп. Уладзімір Уладзіміравіч на сяўбе заняты не першы год. І раней хадзіў у перадавіках, і ў гэтым сезоне настрой адпаведны:

— Першым пачаць веснавую сяўбу — не проста гонар, гэта яшчэ і вялікая адказнасць. У гэты час на табе сканцэнтравана ўся ўвага: як пайшоў пасяўны агрэгат, ці роўна кладзецца зерне, як ідзе задзел зямлі, — гаворыць механізатар. — Стараюся, аж рукі дрыжаць, хоць пасяўная кампанія на маім рахунку далёка не першая. Але побач і аграномы, тут жа і дырэктар прадпрыемства. Канечне, ад цябе чакаюць і якасці, і тэмпаў. Як папрацуеш вясной, такі і ўраджай збярэш увосень. Мы ж працуем на канчатковы вынік.

— А ці наладжана харчаваннне? Ці смачныя стравы? — пацікавіўся прафсаюзны лідэр.

— І смачна, і каларыйна, — з усмешкай адказаў механізатар.

Пацікавіліся мы і нормамі выпрацоўкі, і станам аховы працы, тэхнікі бяспекі. І зрабілі выснову: да сяўбы гаспадарка падрыхтавалася добра.

У цэлым па раёне плануецца засеяць яравымі, у тым ліку раннімі яравымі зерневымі і зернебабовымі культурамі 10307 гектараў. Па стану на раніцу 12 красавіка ўжо было засеяна 90 гектараў, што складае 1 працэнт ад запланаванага. У ПСУП “Азярыцкі – Агра” на гэтую дату было пасеяна 29 гектараў аўса, што складае 48 працэнтаў з адведзеных пад гэтую культуру гаспадаркай плошчаў. Тым часам у ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” ўжо прыступілі да сяўбы яравога ячменю. Пад гэтую культуру гаспадарка адвяла 1185 гектараў, з якіх засеяна 30 гектараў, або 3 працэнты. У гэтай жа гаспадарцы прыступілі да сяўбы аднагадовых траў. Пад іх адведзены 291 гектар, а ўжо пасеяны 31 гектар.

Не збіраюцца марудзіць з сяўбой і ў іншых гаспадарках. Паралельна ідзе ўвесь комплекс вясновых палявых работ: мінеральная падкормка, закрыццё вільгаці і іншае.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

На здымку: У.У.Дрозд, У.П.Сцепуценка на палях ПСУП “Азярыцкі – Агра”.

Фота аўтара.

Информацию читайте в номере 83 – 86  от 14.04.2012 г.