На наступным тыдні, у аўторак, на адным з палёў ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” адбудзецца раённае свята першага снапа — “Зажынкі”. Даваць на сваёй хлебнай ніве старт масавай уборцы зерневых у раёне — гэта заслужаны гаспадаркай гонар. Добрыя вынікі на ўборцы хлеба сельгаспрадпрыемства мела ў мінулым годзе. І, па словах начальніка агранамічнай службы ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” Уладзіміра Мікалаевіча Перапечкі, жніво – 2012 абяцае быць у гаспадарцы таксама прадуктыўным.

Разам з У.М.Перапечкам і начальнікам вытворчага аддзялення “Парыжская камуна” ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” Віктарам Іванавічам Лашуком мы пабывалі на полі гаспадаркі паблізу аграгарадка Юр’ева, дзе поўным ходам ішла ўборка азімага рапсу. Спецыялісты праверылі якасць уборкі, паведамілі камбайнерам пра вынікі іх працы. Сярод лідараў у гаспадарцы — старшы камбайнер Уладзімір Уладзіміравіч Давыдоўскі, які на камбайне «Палессе GS-12″ намалаціў ужо больш за сто тон алейнага семя рапсу.
Усяго сельгаспрадпрыемства мае 805 гектараў азімага рапсу, з якіх разлічвае атрымаць не меней за дзве тысячы тон алейнага семя. На ўборцы задзейнічалі 8 камбайнаў, аснашчаных “рапсавымі сталамі”. Пачалі абмалот яшчэ ў мінулы чацвер з палеткаў паблізу вёскі Дзяхань, дзе рапс саспеў раней. Пачалі без раскачкі, арганізавана, як і кожны год. А найлепш налілося вагой семя гэтай культуры ў вытворчым аддзяленні “Парыжская камуна”, дзе намалочваюць да 35 цэнтнераў з гектара. Ва ўрочышчы, дзе мы пабывалі, магутныя камбайны без затрымак праходзілі па шырокім полі. Яно было вельмі прыгожым, уражвала сваім адметным выглядам. І рапс вырас буйны. Перасяваць вясной яго не прыйшлося, культура добра перазімавала. Вядома, не толькі спрыяльнае надвор’е дапамагло таму, што ўраджайнасць высокая, а яшчэ і строгае захаванне сучасных тэхналогій апрацоўкі глебы, і якаснае пратручанае насенне перспектыўных гатункаў, і своечасовая падкормка мінеральнымі ўгнаеннямі, і барацьба са шкоднікамі. Культура гэтая рэнтабельная, выгадная і запатрабаваная.
Дарэчы, уборку рапсу ўжо пачалі ў большасці гаспадарак раёна. Хоць “афіцыйна” “Зажынкі” яшчэ і не адбыліся, мы ад усяго сэрца павіншавалі хлебаробаў з пачаткам жніва.
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
НА ЗДЫМКУ: У.У.Давыдоўскі, У.М.Перапечка і В.І.Лашук.
Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.
Информацию читайте в номере 163-166 от 21.07.2012 г.