ГОРАД АДСВЯТКАВАЎ СВОЙ 564-Ы ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ
У гэтым годзе ўрачыстасці пачыналіся некалькі незвычайна. І справа нават не столькі ў тым, што святкавалі не ў пачатку першага восеньскага месяца, як звычайна, а ў канцы. Справа ў тым, што асабліва радасная нагода далучыцца і падзяліць пачуццё гонару за свой край разам з усімі смалевічанамі быў у жыхароў пасёлка Зялёны Бор.
ГОРАД АДСВЯТКАВАЎ СВОЙ 564-Ы ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ
У гэтым годзе ўрачыстасці пачыналіся некалькі незвычайна. І справа нават не столькі ў тым, што святкавалі не ў пачатку першага восеньскага месяца, як звычайна, а ў канцы. Справа ў тым, што асабліва радасная нагода далучыцца і падзяліць пачуццё гонару за свой край разам з усімі смалевічанамі быў у жыхароў пасёлка Зялёны Бор.
Старт святочным мерапрыемствам 28 верасня быў дадзены ўрачыстым адкрыццём Дома культуры ў пасёлку Зялёны Бор. Установа культуры зноў расчыніла дзверы для наведвальнікаў пасля рэканструкцыі і капітальнага рамонту. Ізноў адчынены ачаг культуры — не адзінае набыццё зялёнаборцаў за апошні час. За нейкія паўтары гады пасёлак, што схаваўся ў хваёвых лясах на краі раёна, ашаламляльна змяніўся. Заззялі новымі фарбамі фасады старых дамоў і аб’ектаў сацыяльна-культурнай сферы, радуюць навасёлаў зноў пабудаваныя. Камунікацыі, пад\’яздныя шляхі і тратуары, нават агароджы —усё кажа аб тым, што выканаўчая ўлада, спецыялізаваныя арганізацыі, самі мясцовыя жыхары на славу папрацавалі над тым, каб адрадзіць і прымножыць былую прывабнасць ляснога рабочага пасёлка.
Аб неабходнасці берагчы ўсё створанае, выхоўваць дзяцей — патрыётаў сваёй малой Радзімы казалі на ўрачыстым адкрыцці Дома культуры ў пасёлку Зялёны Бор старшыня Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Гаўрылавіч Загорцаў і іншыя ганаровыя госці. Яшчэ адным падарункам зялёнаборцам стаў святочны канцэрт, арганізаваны сіламі аддзела культуры Смалявіцкага райвыканкама. Самыя яркія таленты ў сферы мастацтва нашага раёна дарылі песні, танцы; віртуозна ігралі на музычных інструментах, натхнёна расказвалі вершы. Далучыліся да віншаванняў і ганаровыя госці раёна з іншых краін, а казацкі ансамбль з горада Беларэчанск Краснадарскага краю Расійскай Федэрацыі з уласцівай ім экспрэсіяй выканаў некалькі песень.
Такім чынам, святкаванне Дня нараджэння горада Смалявічы ў гэтым годзе пачалося з важнай і радаснай падзеі — доўгачаканага адкрыцця Дома культуры ў пасёлку Зялёны Бор. Быць можа, нарадзілася новая традыцыя, і зараз кожны год Дзень горада будзе апярэджвацца падобнымі шчаслівымі здабыткамі.
Рыхтуючыся да свята, чакаючы гасцей, прынята наводзіць у доме парадак. Вось і смалевічане, напярэдадні Дня горада, падмяталі вуліцы, бялілі бардзюры, упрыгожвалі вуліцы. Непасрэдна перад народным гуляннем Цэнтральная плошча і прылеглыя да яе вуліцы былі аддадзены «на водкуп» гандлёвым шэрагам. Сельскагаспадарчыя і перапрацоўчыя прадпрыемствы за ўмераную плату частавалі гуляючых усялякімі прысмакамі, народныя ўмельцы прапаноўвалі набыць часам практычныя, а часам проста радуючыя вока вырабы. Роставыя лялькі і вясёлыя атракцыёны — абавязковыя атрыбуты свята.
Нарэшце, пад гукі старажытнай музыкі ў выкананні групы “Гуды”, харэаграфічная група у сярэдневяковых касцюмах выконвае танец-замалёўку. На цэнтр сцэны выходзіць артыст у вобразе Канстанціна Астрожскага — першага ўладара Смалявічаў, які зачытвае грамату аб стварэнні горада і перадае сімвалы ўлады старшыні Смалявіцкага райвыканкама М.Г.Загорцаву.
Пасля выступлення творчых калектываў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва, “Нікі” і “Плісы” старшыні райвыканкама быў уручаны каравай з ураджаю – 2012. З гэтага і пачалося свята раённых Дажынак. М.Г.Загорцаў звярнуўся з прывітальнай прамовай да пераможцаў сельскагаспадарчага спаборніцтва і ўсіх гасцей свята.
Да віншаванняў далучыліся таксама і ганаровыя госці: дэлегацыя з г.Горна Арахавіца (Балгарыя) на чале з галоўным сакратаром Абшчынскай Адміністрацыі горада К.Г.Грыгоравай-Ганчавай; дэлегацыя з Кагальніцкага раёна Краснадарскага краю РФ на чале з першым намеснікам галавы Адміністрацыі раёна М.П.Ярашэнка; дэлегацыя з Беларэчанскага раёна Краснадарскага краю РФ на чале з галавой муніцыпальнага ўтварэння І.І.Імгрунтам; дэлегацыя Мыцішчынскага муніцыпальнага раёна РФ на чале з першым намеснікам галавы Адміністрацыі А.А.Чуракавым; дэлегацыя Фрунзенскага раёна г.Мінска на чале з упраўляючым справамі Адміністрацыі А.А.Пархімовічам; першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама А.В.Замжыцкі; памочнік генеральнага дырэктара ААТ “БелАЗ” У.М.Сямашка; алімпійская чэмпіёнка А.У.Кошаль.
Затым на сцэну сталі па чарзе ўздымацца пераможцы сельскагаспадарчых спаборніцтваў.
За дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце аграпрамысловага комплексу раёна Ганаровымі граматамі Мінаблвыканкама былі ўзнагароджаны начальнік аддзела раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама М.Г.Толкач, начальнік механізаванага атрада ПСУП “Смалявічы – Сузон” А.П.Ганчар, намеснік дырэктара па раслінаводству ПСУП “Азярыцкі – Агра” І.А.Лойка, начальнік участка “Парыжская камуна” ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” В.І.Лашук. Таксама былі ўзнагароджаны пераможцы раённага спаборніцтва за дасягненне найлепшых вынікаў у правядзенні вясенне-палявых работ: сярод сельгаспрадпрыемстваў — ПСУП “Азярыцкі – Агра” (дырэктар Н.В.Жалязнова); у індывідуальным спаборніцтве — трактарыст – машыніст РСДУП “Шыпяны – АСК Г.М.Іваноў (1 месца), трактарыст – машыніст РСДУП “Шыпяны – АСК” У.М.Квакуха (2 месца), трактарыст – машыніст ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” А.В.Радкевіч (2 месца), трактарыст – машыніст ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” В.У.Шабан (3 месца), трактарыст – машыніст ПСУП Азярыцкі – Агра” А.М.Стралкоў (3 месца). У спаборніцтве за дасягненне найлепшых вынікаў на ўборцы зерневых і зернебабовых культур пераможцамі сталі: сярод сельгаспрадпрыемстваў — РСДУП “Шыпяны – АСК” (дырэктар В.М.Казлоў); у індывідуальным спаборніцтве — старшы камбайнер РСДУП “Шыпяны – АСК” С.У.Мініч (1 месца), старшы камбайнер ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” В.М.Пятровіч (2 месца), экіпаж камбайна РДУП па племянной справе “ЖодзінаАгра- ПлемЭліта” у складзе старшага камбайнера С.А.Ільіча і камбайнера А.П.Зайцава (2 месца), экіпаж камбайна РДУП па племянной справе “ЖодзінаАгра- ПлемЭліта” у складзе старшага камбайнера Ф.А.Бацяноўскага і камбайнера Дз.М.Лапарэвіча (3 месца), экіпаж камбайна РДУП па племянной справе “Жодзіна- АграПлемЭліта” у складзе старшага камбайнера Дз.У.Бондарава і камбайнера А.А.Быка (3 месца); вадзіцель ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” А.П.Цыбульскі (1 месца), вадзіцель ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” А.А.Мядзведзеў (2 месца); старшы аператар зернесушыльнага агрэгата В.І.Сыса, аператары І.У.Яфімаў, У.М.Шарпаў РСДУП “Шыпяны – АСК” (1 месца), аператары М.П.Навіцкі, А.С.Тараненка, інжынер-электрык А.М.Сняжкоў ПСУП “Азярыцкі – Агра” (2 месца), аператары С.Л.Шпілеўскі, Дз.У.Скуратовіч, памочнік аператара ПСУП “Смалявічы – Сузон” У.І.Шчурок (3 месца). Таксама, па выніках жніва падзякамі старшыні Смалявіцкага райвыканкама былі адзначаны: генеральны дырэктар ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” С.Г.Рамчанка, вадзіцелі РСДУП “Шыпяны – АСК” У.П.Глотаў, В.Л.Вяргейчык і Ю.С.Кудзінаў, вадзіцель ПСУП “Азярыцкі – Агра” І.Дз.Няхайчык, вадзіцель ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” В.Ч.Шупенька, камбайнер ПСУП “Смалявічы – Сузон” С.В.Малец, камбайнеры ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” М.М.Баброўскі, В.М.Яскевіч і Ю.В.Няхайчык, старшыя камбайнеры АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ” А.У.Ганчарык і А.П.Лютарэвіч, камбайнер РДУП “ЖодзінаАграПлемЭліта” У.М.Смольскі, старшы камбайнер РДУП “ЖодзінаАграПлемЭліта” С.М.Зелянко, старшы камбайнер ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” А.І.Давыдзенка, камбайнеры АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ” А.А.Варсоцкі і П.С.Лютарэвіч, камбайнер РДУП “ЖодзінаАграПлемЭліта” П.В.Барадулін, камбайнер ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” В.А.Давыдзенка, вадзіцель АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ” А.Ф.Чарэй. За значны ўдзел ва ўборцы ўраджаю падзякай і грашовай прэміяй ад упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і прафсаюза работнікаў АПК былі адзначаны грамадскі інспектар па ахове працы ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” І.В.Мядзведзева, намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” М.П.Сімановіч, спецыяліст РДУП “Жодзіна- АграПлемЭліта” А.Г.Смольскі, газаэлектразваршчык РДУП “ЖодзінаАграПлемЭліта” У.А.Павельчук, інжынер па ахове працы ПСУП “Азярыцкі – Агра” С.А.Душкіна, рабочая ПСУП “Азярыцкі – Агра” Т.М.Пятровіч, повар РСУП “Пятровічы” Т.В.Марказашвілі, дыспетчар ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” Г.С.Кашляк, вадзіцель РСДУП “Шыпяны – АСК” Г.У.Вярбіцкі, механізатар ПСУП “Смалявічы – Сузон” А.Я.Малец.
Пасля ўзнагароджання перадавікоў сельскай гаспадаркі на сцэну ўзняліся госці з культурнай сталіцы Беларусі ў 2012 годзе — народны інструментальны ансамбль “Нясвіжскія лыжкары”, іх змянілі артысты ансамбля народнай песні “Пліса”.
Для падвядзення вынікаў агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на сцэну быў запрошаны старшыня Смалявіцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Аляксандравіч Ляхоўскі. У намінацыі “Лепшы населены пункт” перамог аграгарадок Алесіна (старшыня Курганскага сельвыканкама І.Б.Хвашчэўская). У намінацыі “Лепшая арганізацыя” ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” (генеральны дырэктар С.Г.Рамчанка) і ДП “Мінаблпаліва”(узанагароджана дыпломам). Узнагароду ў намінацыі “Лепшая падворкавая тэрыторыя” прыняла па даручэнні жыхароў дома №5 вул.Савецкай п.Усяж старэйшая жыхарка дома Л.І.Спясіўцава. У намінацыі “Лепшае ўласнае домаўладанне” перамагла І.К.Міхеенка (д.№2 па вул.Купрэйчыка в.Забалацце). Дыпломамі былі адзначаны Н.П.Навумец з в.Сакаўка, Л.М.Крук з в.Слабодка. У намінацыі “Лепшы пад’езд” перамаглі жыхары пад’езда №4 д.37 па вуліцы Сацыялістычная г.Смалявічы (прадстаўнік — Н.В.Невар). “Лепшы балкон” у кв.№2 д. №9 па вул. 50 год Кастрычніка (гаспадыня — М.С.Бахрава).
Пераможцам і ўсім гасцям свята сталі дарыць сваю творчасць выдатныя калектывы: узорная студыя бальнага і сучаснага танца “Шарм”, творчы калектыў з горада Беларэчанск “Лінейцы”, тэатр-дэфіле “Модніцы” з горада Барысаў, капэла народных інструментаў “Гуды” БДУКіМ, узорны танцавальны калектыў “Ніка”, узорны ансамбль народнай песні “Смолачкі”, народны ансамбль песні “Ад шчырага сэрца”, ансамбль народнай песні “Пліса”, ансамбль народнай песні “Вяжынка”
Працягнулася свята канцэртам-віншаваннем “Родных ніў жывыя галасы”. А вечарам Дзмітрый Герасімчык і Сяргей Шульгін правялі тэматычную танцавальную праграму “Дыскатэка 80-х”, у рамках якой выступілі артыст беларускай эстрады Дзмітрый Данілін, салісты Смалявіцкага раёна Алег Сёмін, Улад Качан, Наталля Філімонава, Яўген Дубаўскі, Таццяна Русак, Марына Фёдарава, Вадзім Саўко і іншыя.
Потым святочны настрой падтрымлівалі запрошаныя на свята гурт “Дразды» і арт-гурт “Беларусы”. Завяршыўся суботні святочны дзень феерверкам і дыскатэкай.
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
НА ЗДЫМКУ: святкаванні ў Смалявічах: узнагароды механізатарам уручае М.Г.Загорцаў.
Фота А. ВАЛАДЗЬКО.
Информацию читайте в номере 227-228 от 03.10.2012 г.