Уборка бульбы ў раёне завершана. Згодна з інфармацыяй упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Смалявіцкага райвыканкама сельгаспрадпрыемствы з 361 гектара накапалі 8900 тон бульбы.  Як бачым, сёлета вырашчаны неблагі ўраджай другога хлеба. Але адна справа атрымаць і ўбраць ураджай, зусім іншае — рэалізаваць яго па добрай цане, якую звычайна даюць зімой альбо вясною. Вось тут і ўзнікае пытанне, як захаваць клубні, каб яны не страцілі сваіх спажывецкіх якасцей. Тое ж актуальна і для агародніны — капусты, морквы, сталовых буракоў, цыбулі і іншага.

Уборка бульбы ў раёне завершана. Згодна з інфармацыяй упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Смалявіцкага райвыканкама сельгаспрадпрыемствы з 361 гектара накапалі 8900 тон бульбы.  Як бачым, сёлета вырашчаны неблагі ўраджай другога хлеба. Але адна справа атрымаць і ўбраць ураджай, зусім іншае — рэалізаваць яго па добрай цане, якую звычайна даюць зімой альбо вясною. Вось тут і ўзнікае пытанне, як захаваць клубні, каб яны не страцілі сваіх спажывецкіх якасцей. Тое ж актуальна і для агародніны — капусты, морквы, сталовых буракоў, цыбулі і іншага.

Дарэчы, у грамадскім сектары сельскай гаспадаркі нашага раёна толькі дзве гаспадаркі займаліся ў гэтым годзе вырошчваннем агародніны: у ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” (кіраўнік — А.П.Гушчэня) пасеялі і выбралі па 5 гектараў буракоў і морквы; у ПСУП “Азярыцкі – Агра” (кіраўнік — Н.В.Жалязнова) маюць уласны цяплічны камбінат і пад агародніну адкрытага грунту (капусту, сталовыя буракі і моркву) адвялі 40 гектараў. У “Азярыцкім – Агра”, па стану на 17 кастрычніка, было ўбрана 10 гектараў сталовых буракоў (ураджайнасць — 446 цэнтнераў з гектара) і 10 гектараў морквы (ураджайнасць — 660 цэнтнераў з гектара).

Раней вяскоўцы бульбу засыпалі ў бурты, аднак гэта — тэхналогія ўчарашняга дня. Неаднаразова Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, пры наведванні сельгаспрадпрыемстваў і падчас нарадаў, быў катэгарычным — бульба і агародніна павінны закладвацца на зіму ў спецыяльныя сховішчы.

У карэспандэнта ўзнікла пытанне: ці не з прычыны адсутнасці сучасных сховішчаў большасць гаспадарак не займаецца вырошчваннем агародніны? Аднак намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па раслінаводству Міхаіл Генадзьевіч Толкач упэўнены, што гэта не так. Па словах Міхаіла Генадзьевіча, на дадзены момант раёну істотна дапамагаюць выконваць даведзеныя заданні па вырошчванню агародніны і забяспечваць пакупніцкі попыт сялянска-фермерскія гаспадаркі. І сапраўды, калі прыватнікі маюць жаданне займацца вырошчваннем агародніны, то чаму б не пакінуць гэтую “нішу” для іх. Напрыклад, ужо не першы год займаецца дадзенай справай СФГ “Дружба і К”, якая мае 150 гектараў зямлі ў Пліскім сельсавеце. Не так даўно заснавальнік дадзенай гаспадаркі Уладзімір Аляксандравіч Крапіўка пабудаваў новае агароднінасховішча. Дарэчы, яшчэ ў мінулым годзе старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барыс Васільевіч Батура ў адным з інтэрв’ю сродкам масавай інфармацыі казаў аб тым, што нават некаторым буйнатаварным вытворцам можна павучыцца ў СФГ “Шчуркі” Смалявіцкага раёна тэхналогіям вырошчвання бульбы (“Мінская праўда” ад 02.04.2011 г.). І кампанію, і канкурэнцыю ў раёне вышэйназваным фермерам складаюць СФГ “АграЛіга” і іншыя.  Хаця ў цэлым, канечне, фермерскія гаспадаркі займаюць невялікую ўдзельную вагу ў вытворчасці сельгаспрадукцыі і, у асноўным, вядуць вузканакіраваную вытворчасць, дапаўняюць харчовы рынак, які ў большасці напаўняюць буйныя арганізацыі.

Вяртаючыся да тэмы захоўвання “выпеставанага” ўраджаю, адзначым, што ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” ўсю вырашчаную агародніну ўжо рэалізавала па розных каналах, у тым ліку і ў якасці шэфскай дапамогі. Што ж датычыцца больш сур’ёзных аб’ёмаў бульбы і агародніны ў ПСУП “Азярыцкі – Агра”, то можна канстатаваць, што праблем з захоўваннем ураджаю тут не будзе. Прадпрыемства ўжо мае сучаснае агароднінасховішча на дзве тысячы тон у цэнтральнай сядзібе гаспадаркі, бульбасховішча такога ж аб’ёму ў вёсцы Арэшнікі. А зараз у аграгарадку Слабада актыўна вядзецца будаўніцтва яшчэ аднаго, ажно на 10 тысяч тон умяшчальнасцю, сховішча. Увод яго ў эксплуатацыю дазволіць ПСУП “Азярыцкі – Агра” пашырыць плошчы пад агародніну і забяспечыць больш доўгае захоўванне, а значыць, і выгадную рэалізацыю ўраджаю.

Мы пабывалі ў дзейнічаючым сховішчы гаспадаркі. У тэхнічна абсталяваных згодна з усімі патрабаваннямі навукі памяшканнях захоўваюцца насенны матэрыял розных гатункаў бульбы і прадукцыя на продаж. Майстар агароднінасховішча Людміла Мікалаеўна Бакан расказала, што ў дадзены час праводзіцца сарціроўка і раскладка ў сетчатыя мяхі капусты для рэалізацыі. Па словах Людмілы Мікалаеўны, ураджай гаспадарка атрымала добры, і захоўванне яго — вялікая адказнасць. З гэтай задачай калектыў сховішча спраўляецца добра. Зараз у памяшканнях сховішча захоўваецца 1100 тон бульбы, морквы, буракоў. Капуста позніх гатункаў яшчэ чакае масавай уборкі. Дапамогу пастаянным работнікам агароднінасховішча аказвае цяплічны камбінат гаспадаркі, часовыя работнікі са Століншчыны. А на палях разам з работнікамі гаспадаркі працуюць людзі, накіраваныя сюды службамі занятасці Смалявіцкага райвыканкама і Жодзінскага гарвыканкама.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

НА ЗДЫМКУ: майстар агароднінасховішча Людміла Мікалаеўна Бакан.

Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.

Информацию читайте в номере 241-244  от 20.09.2012 г.