І ўсё ж такі я запытаўся ў механізатара Раённага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Пятровічы” Андрэя Іванавіча Зыгмантовіча: ці не сваяк ён таму Андрэю Зыгмантовічу, што вядомы, як майстар спорта, чэмпіён СССР па футболе ў складзе мінскага “Дынама”? Да гэтага пытання Андрэй Іванавіч ужо прывык. Не, не сваяк, хаця і “ганяў” у дзяцінстве ды юнацтве футбольны мяч.
І ўсё ж такі я запытаўся ў механізатара Раённага сельскагаспадарчага
унітарнага прадпрыемства “Пятровічы” Андрэя Іванавіча Зыгмантовіча:
ці несваяк ён таму Андрэю Зыгмантовічу, што вядомы, як майстар
спорта, чэмпіён СССР па футболе ў складзе мінскага “Дынама”?
Да гэтага пытання Андрэй Іванавіч ужо прывык. Не, не сваяк,
хаця і “ганяў” у дзяцінстве ды юнацтве футбольны мяч.
— Не тое, што сучасныя дзеці, — крытычна заўважае мой суразмоўца. — Яны ўсё больш у камп’ютарныя “стралялкі” гуляюць. А мы знаходзілі час і на вуліцы спортам заняцца, і старэйшым па гаспадарцы дапамагчы, і ўрокі падрыхтаваць.
А.І.Зыгмантовіч нарадзіўся і гадаваўся ў вёсцы Драчкава. Тут жа, на мясцовым сельгаспрадпрыемстве, стаў працаваць пасля службы ў арміі. Сёлета — дваццаць гадоў, як гаспадарка ў асобе Зыгмантовіча набыла выдатнага механізатара. Два дзесяткі гадоў Андрэй Іванавіч не здраджваў РСУП “Пятровічы”, нягледзячы на тое, што прадпрыемства перажывала розныя часіны. Бывала, што нават невялікі адносна іншых прадпрыемстваў раёна заробак працаўнікі атрымоўвалі не своечасова.
Толькі ў 2010 – 2011 гадах гаспадарка выйшла на бясстратную працу, а ў студзені – верасні бягучага года атрымала прыбытак. Гаспадарка распачала мадэрнізацыю, будаўніцтва новых вытворчых і сацыяльных аб’ектаў, набыла шмат сучаснай высокапрадукцыйнай тэхнікі. Станоўчая дынаміка назіраецца ў вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі і раслінаводства. Адпаведна, “пацяжэлі” і кашалькі працаўнікоў.
Андрэй Іванавіч Зыгмантовіч сёння задаволены ўмовамі працы. Ён гэтай восенню на трактары “МТЗ – 3022 ДЦ” узараў 354 гектары глебы, пасеяў 1169 гектараў.
— Трактар у мяне выдатны, — кажа механізатар – перадавік. — Магу працаваць з прычапнымі, навяснымі і паўнавяснымі машынамі і прыладамі. Перад ім быў таксама МТЗ, толькі 2022 — таксама неблагая машына.
Летам механізатар быў задзейнічаны на касьбе і жніве. Зімой таксама хопіць заняткаў: падвоз кармоў для жывёлы, расчыстка снегу, рамонтна-прафілактычныя работы… .
Стараннага працаўніка ў гаспадарцы цэняць. Пацверджаннем таму — хуткае наваселле сям’і Зыгмантовіч. Ужо сёння Андрэй Іванавіч ведае, які дом заканчвае будаваць для яго гаспадарка.
Памер заробку, на погляд А.І.Зыгмантовіча, залежыць ад стараннасці. Канечне, працаваць трэба многа. Часу на футбол, як і на многае іншае, не застаецца. Але ўсё ж такі маральна прыемна адчуваць сябе гаспадаром на зямлі, усведамляць неабходнасць свайго старання людзям, бачыць матэрыяльны вынік працы — хлеб на стале.
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
НА ЗДЫМКУ: А.І.Зыгмантовіч.
Фота А. ВАЛАДЗЬКО.
Информацию читайте в номере 271-274 от 24.11.2012 г.