БЕЛАРУСЬ І КІТАЙ

БЕЛАРУСЬ І КІТАЙ ВЫВОДЗЯЦЬ ДВУХБАКОВЫЯ АДНОСІНЫ НА УЗРОВЕНЬ СТРАТЭГІЧНАГА ПАРТНЕРСТВА 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе выпрацаваць новую “дарожную карту” беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Аб гэтым Кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў 16 ліпеня ў Пекіне на перагаворах са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у пашыраным складзе.

БЕЛАРУСЬ І КІТАЙ

БЕЛАРУСЬ І КІТАЙ ВЫВОДЗЯЦЬ ДВУХБАКОВЫЯ АДНОСІНЫ НА УЗРОВЕНЬ СТРАТЭГІЧНАГА ПАРТНЕРСТВА 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе выпрацаваць новую “дарожную карту” беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Аб гэтым Кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў 16 ліпеня ў Пекіне на перагаворах са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у пашыраным складзе.

У сваю чаргу Сі Цзіньпін заявіў, што адносіны Кітая і Беларусі выйшлі на бэспрэцэдэнтна высокі ўзровень.

 Па выніках перагавораў Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін падпісалі дэкларацыю аб устанаўленні паміж Беларуссю і Кітаем адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства.

Кіраўнікі дзяржаў з задавальненнем адзначылі, што з 20 студзеня 1992 года — дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусьі КНР, пастаянна захоўваецца дынаміка ўстойлівага і здаровага развіцця двухбаковых адносін.

У сумеснай дэкларацыі заяўлена аб рашэнні ўстанавіць адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і гатоўнасці прадаўжаць умацаванне палітычнага ўзаемадаверу, актывізаваць каардынацыю і ўзаемадзеянне ва ўсіх сферах, паглыбляць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, нарошчваць гуманітарныя сувязі, а таксама кантакты па лініі грамадскасці.

Беларусь і Кітай таксама дамовіліся нарошчваць кантакты на вышэйшым, высокім і іншых узроўнях, актывізаваць сувязі і супрацоўніцтва па лініі заканадаўчых органаў дзвюх краін, пашыраць і паглыбляць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва.

У дэкларацыі падкрэсліваецца, што рашучая ўзаемная падтрымка і цеснае ўзаемадзеянне па пытаннях, якія закранаюць дзяржаўную незалежнасць, суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць, інтарэсы нацыянальнай бяспекі і развіцця, з’яўляюцца важным складальнікам усебаковага стратэгічнага партнёрства.

У дакуменце адзначаецца, што краевугольным каменем кітайска-беларускага супрацоўніцтва з’яўляецца эканамічнае ўзаемадзеянне, уключаючы гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае. Бакі дамовіліся прымаць дзейсныя меры па нарошчванню маштабу гандлю, паляпшэнню гандлёвай структуры, павышэнню ў ёй долі прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю і высокатэхналагічнай прадукцыі.

Беларусь і Кітай таксама будуць заахвочваць стварэнне на тэрыторыях дзвюх краін новых сумесных прадпрыемстваў і зборачных вытворчасцей, умацоўваць супрацоўніцтва ў сферы інфраструктурнага будаўніцтва, машынабудавання, тэлекамунікацый, будматэрыялаў, энергетыкі, хімічнай прамысловасці, фінансаў і іншых сферах, прыкладаць намаганні да паляпшэння інвестыцыйнага клімату для інвестараў бакоў.

Заяўлена таксама аб гатоўнасці паглыбляць супрацоўніцтва ў сферы інфарматызацыі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Бакі маюць намер абмеркаваць распрацоўку пагаднення і двухбаковай праграмы супрацоўніцтва ў гэтай сферы, а таксама магчымасць фінансавай падтрымкі, у тым ліку льготнага крэдытавання, для рэалізацыі праектаў, якія будуць уключаны ў праграму.

Бакі дамовіліся прыкласці вялікія намаганні для развіцця шматпланавага гуманітарнага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах і на розных узроўнях, пацвердзілі адзінства або падабенства поглядаў і падыходаў да сучасных міжнародных і рэгіянальных пытанняў, выказалі гатоўнасць умацоўваць узаемадзеянне ў рамках ААН, ШАС і іншых шматбаковых арганізацый.

Беларусь і Кітай выступаюць супраць умяшання ў знешнія справы дзяржаў з выкарыстаннем праблематыкі правоў чалавека.

Аляксандр Лукашэнка запрасіў Сі Цзіньпіна наведаць Беларусь з візітам у зручны час.

Прадукцыйныя перагаворы ў Пекіне правялі і члены афіцыйнай беларускай дэлегацыі. У многім іх вынікам стала падпісанне ў прысутнасці лідараў Беларусі і Кітая значнага пакета дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах.

БЕЛТА.

 

Подробную информацию читайте в номере 165 – 168  от 20.07.2013 г.